Вы тут

Для змя­нен­ня кур­са­вой па­лі­ты­кі Нац­бан­ка ня­ма пад­стаў


Сі­ту­а­цыя ў фі­нан­са­вай сфе­ры кра­і­ны вы­клі­кае асаб­лі­вы ін­та­рэс у на­сель­ніц­тва. Па­куль ад­ны га­да­юць, што бу­дзе з кур­сам бе­ла­рус­ка­га руб­ля, ін­шыя ча­ка­юць, ка­лі вы­ра­шыц­ца пы­тан­не з за­ба­ро­най вы­да­чы крэ­ды­таў без да­вед­кі аб да­хо­дах. У экс­клю­зіў­ным ін­тэр­в'ю ка­рэс­пан­дэн­ту БЕЛ­ТА стар­шы­ня праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі На­дзея Ер­ма­ко­ва рас­ка­за­ла аб перс­пек­ты­вах на­цы­я­наль­най ва­лю­ты, а так­са­ма рас­тлу­ма­чы­ла, ча­му ў кра­і­не ра­на пра­во­дзіць дэ­на­мі­на­цыю, і па­дзя­лі­ла­ся пра­гно­за­мі на­конт ін­фля­цыі на гэ­ты год.

— На­дзея Анд­рэ­еў­на, як вы ацэнь­ва­е­це знеш­нія і ўнут­ра­ныя ўмо­вы для змя­нен­ня кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля?

— Ней­кіх змя­нен­няў у на­шай кур­са­вой па­лі­ты­цы не бу­дзе. Хто б і як бы ні на­гня­таў аб­ста­ноў­ку, што мы па­він­ны дэ­валь­ва­ваць свой ру­бель, іду­чы за ра­сій­скім руб­лём, ка­зах­стан­скім тэн­ге, укра­ін­скай грыў­няй, мы на гэ­та не пой­дзем. У нас ёсць усе пад­ста­вы для та­го, каб не пра­во­дзіць рэз­кіх змя­нен­няў, мы не ба­чым у гэ­тым не­аб­ход­нас­ці.

Для Бе­ла­ру­сі асноў­ная ва­лю­та, у якой ідуць раз­лі­кі, у якой узя­ты крэ­ды­ты — гэ­та до­лар. Ка­лі мы бу­дзем ра­біць больш пры­вяз­ку да ра­сій­ска­га руб­ля, то гэ­та не дасць нам ста­ноў­ча­га вы­ні­ку — толь­кі ад­моў­ны. Усё пад­лі­ча­на. Та­му но­вых змя­нен­няў у сваю па­лі­ты­ку мы не ўно­сім. Больш за тое, ня­даў­на бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб зні­жэн­ні стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня на адзін пра­цэнт­ны пункт. З 16 кра­са­ві­ка яна скла­дзе 22,5 пра­цэн­та.

— Для бе­ла­ру­саў ма­ю­чая ад­быц­ца дэ­на­мі­на­цыя ўжо не на­ві­на. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ня­даў­на зноў аб гэ­тым зга­даў, пад­крэс­ліў­шы, што час для та­го, каб лік­ві­да­ваць ну­лі, яшчэ не на­стаў, ня­ма ўмоў. Рас­тлу­мач­це, аб якіх умо­вах ідзе раз­мо­ва?

— Ін­фля­цыя не па­він­на вы­лі­чац­ца дзвю­ма ліч­ба­мі, гэ­та зна­чыць трэ­ба, каб яна бы­ла не вы­шэй­шай за 10 пра­цэн­таў. Гэ­та і ёсць са­мая га­лоў­ная ўмо­ва. Ра­ней на 2014 год ін­фля­цыя праг­на­за­ва­ла­ся на ўзроў­ні 11 пра­цэн­таў, але ця­пер пад­ліч­ва­ем, што яна бу­дзе боль­шай — пры­клад­на 16–17 пра­цэн­таў.

Пры та­кой ін­фля­цыі пра­во­дзіць дэ­на­мі­на­цыю ня­ма сэн­су. Усё роў­на, ка­лі прый­дзем да ін­шай, больш ніз­кай, ін­фля­цыі, да­вя­дзец­ца яшчэ раз лік­ві­да­ваць ну­лі. А дэ­на­мі­на­цыя — тэх­ніч­ная пра­цэ­ду­ра, якая па­тра­буе знач­ных гра­шо­вых за­трат.

— Як вы ацэнь­ва­е­це бя­гу­чую сі­ту­а­цыю на рын­ку руб­лё­вых укла­даў?

— Пры­ток укла­даў у бе­ла­рус­кіх руб­лях за­па­во­ліў­ся, але дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці трэ­ба ад­зна­чыць, што і ў ва­лю­це так­са­ма.

На­пэў­на, ця­пер на­стаў пе­ры­яд ча­кан­ня. На­ша за­да­ча — не да­пус­ціць абяс­цэнь­ван­ня ўкла­даў у на­цы­я­наль­най ва­лю­це. Каб за­ха­ваць іх, трэ­ба пла­ціць ад­па­вед­ную пра­цэнт­ную стаў­ку. Гро­шы ў нас па­куль да­ра­гія і за­ста­нуц­ца та­кі­мі да та­го ча­су, па­куль бу­дзе вы­со­кай ін­фля­цыя. Усё да гэ­та­га зво­дзіц­ца. Пры та­кой ца­не на рэ­сур­сы скла­да­на га­ва­рыць і аб змян­шэн­ні кош­ту крэ­ды­таў.

— Ка­лі, да­рэ­чы, трэ­ба ча­каць афі­цый­най за­ба­ро­ны Нац­бан­ка на вы­да­чу крэ­ды­таў без да­вед­кі аб да­хо­дах?

— Ця­пер я не ма­гу на­зваць дак­лад­ную да­ту, але да­ку­мент пры­ня­ты ўжо.

— Нац­банк вы­сту­піў у лі­ку рас­пра­цоў­шчы­каў шэ­ра­гу важ­ных пра­ек­таў да­ку­мен­таў. Ся­род іх пра­ек­ты ўка­заў аб дзей­нас­ці мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый, а так­са­ма на­конт лі­мі­ту пла­ця­жу на­яў­ны­мі срод­ка­мі для на­сель­ніц­тва. На якой ста­дыі пад­рых­тоў­кі яны зна­хо­дзяц­ца?

— Што да­ты­чыц­ца пра­ек­та ўка­за аб аб­ме­жа­ван­ні раз­лі­каў на­яў­ны­мі срод­ка­мі, то ён па­куль у рас­пра­цоў­цы. На­конт пра­ек­та ўка­за аб дзей­нас­ці мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый ма­гу ска­заць на­ступ­нае. Пас­ля та­го, як аб ім бы­ло да­ло­жа­на кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, на­шы экс­пер­ты да­пра­ца­ва­лі да­ку­мент. Без за­ўваг ён пе­ра­да­дзе­ны ў Ад­мі­ніст­ра­цыю Прэ­зі­дэн­та. Лі­чу, да кан­ца гэ­та­га ме­ся­ца пра­ект ука­за па­ві­нен быць раз­гле­джа­ны.

У ад­па­вед­нас­ці з да­ку­мен­там, не бу­дуць мець пра­ва на жыц­цё, на за­кон­ную дзей­насць мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі, якія пры­цяг­ва­юць па­зы­кі ад на­сель­ніц­тва, так зва­ныя фі­нан­са­выя пі­ра­мі­ды, і якія крэ­ды­ту­юць на­сель­ніц­тва, вы­да­юць па­зы­кі. Та­кая дзей­насць ста­не не­за­кон­най. Мік­ра­па­зы­кі яны змо­гуць пры­цяг­ваць і вы­да­ваць толь­кі чле­нам сва­іх ка­а­пе­ра­ты­ваў, вы­сту­па­ю­чы ў якас­ці кас уза­е­ма­да­па­мо­гі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.