Па выніках сакавіка золатавалютныя рэзервы Беларусі, згодна з метадалогіяй МВФ, скараціліся на 428,5 млн долараў ЗША і, па папярэдніх звестках, на 1 красавіка склалі 5,715 млрд долараў у эквіваленце, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных запасаў скараціўся на 418,9 млн долараў ЗША і на 1 красавіка склаў 6,301 млрд долараў у эквіваленце. «На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў паўплывала пагашэнне ў поўным аб'ёме ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, а таксама памяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў», — сцвярджаюць у галоўным банку краіны.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.