Вы тут

Важ­ныя вы­ба­ры


На вы­хад­ных ад­бы­лі­ся вы­бар­чыя кам­па­ніі ў дзвюх кра­і­нах, ці­ка­вых з пунк­ту гле­джан­ня на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, а ме­на­ві­та ў Аф­га­ні­ста­не і Венг­рыі.

У су­бо­ту ў Аф­га­ні­ста­не прай­шоў пер­шы тур вы­ба­раў прэ­зі­дэн­та кра­і­ны. Як і ча­ка­ла­ся, ні­во­дзін з удзель­ні­каў кам­па­ніі не змог на­браць у пер­шым ту­ры не­аб­ход­ную для пе­ра­мо­гі коль­касць га­ла­соў. Га­лоў­ным пы­тан­нем, якое ці­ка­ві­ла экс­пер­таў, бы­ло: ці змо­гуць аф­ган­скія ўла­ды пра­вес­ці вы­ба­ры ва ўмо­вах ак­тыў­на­га су­праць­дзе­ян­ня з бо­ку та­лі­баў? Гэ­та з'яў­ля­ла­ся важ­ным кры­тэ­ры­ем, які да­зва­ляе вы­зна­чыць, на­коль­кі сён­няш­няя сіс­тэ­ма ўла­ды ў Аф­га­ні­ста­не дзея­здоль­ная, і мер­ка­ваць, ці змо­жа яна вы­ста­яць пас­ля вы­ва­ду аме­ры­кан­скіх вой­скаў з кра­і­ны.

Па вы­ні­ках су­бо­ты мож­на ска­заць, што ўла­ды зда­лі эк­за­мен па­спя­хо­ва. Вя­до­ма, зу­сім ах­вяр па­збег­нуць не атры­ма­ла­ся, але ва ўмо­вах Аф­га­ні­ста­на не­вя­лі­кая коль­касць ах­вяр пад­час та­ко­га ад­каз­на­га ме­ра­пры­ем­ства ўжо з'яў­ля­ец­ца пе­ра­мо­гай. Пры­нам­сі, мож­на ча­каць, што пас­ля вы­ва­ду за­меж­ных вой­скаў урад Аф­га­ні­ста­на не пад­зе ад­ра­зу пад на­ціс­кам та­лі­баў.

А гэ­та азна­чае, што для АДКБ, чле­нам якой з'яў­ля­ец­ца Бе­ла­русь, не ад­ра­зу пас­ля вы­ва­ду за­меж­ных вой­скаў на­ды­дуць цяж­кія ча­сы. І, вя­до­ма, ха­це­ла­ся б, каб но­вы ўрад вы­ста­яў, але гэ­та бу­дзе, у тым лі­ку, за­ле­жаць і ад та­го, хто ў кан­чат­ко­вым вы­ні­ку ста­не прэ­зі­дэн­там кра­і­ны. Дру­гі тур вы­ба­раў мо­жа быць пра­ве­дзе­ны 28 мая, а най­больш ве­ра­год­ны­мі кан­ды­да­та­мі на ўдзел у ім з'яў­ля­юц­ца За­лмай Рас­ул, яко­га пад­трым­лі­вае дзей­ны Прэ­зі­дэнт кра­і­ны Ха­мід Кар­зай, бы­лы мі­ністр за­меж­ных спраў Аб­ду­ла Аб­ду­ла і экс-мі­ністр фі­нан­саў Ашраф Га­ні Ахма­дзай.

Сур'­ёз­нае зна­чэн­не для Бе­ла­ру­сі ме­лі і пар­ла­менц­кія вы­ба­ры ў Венг­рыі, якія прай­шлі ў ня­дзе­лю. Па вы­ні­ках вы­ба­раў 2010 го­да да ўла­ды прый­шла пра­ва­цэнт­рысц­кая пар­тыя ФІ­ДЭС, якую ўзна­чаль­вае прэм'­ер-мі­ністр Венг­рыі Вік­тар Ор­бан. Пры гэ­тым пар­тыі ўда­ло­ся раз­гра­міць апа­не­нтаў на­па­вал, сфар­мі­ра­ваў­шы кан­сты­ту­цый­ную боль­шасць у пар­ла­мен­це, што да­зва­ляе ўно­сіць зме­ны ў Кан­сты­ту­цыю.

Трэ­ба ска­заць, што гэ­тай маг­чы­мас­цю кі­ру­ю­чая пар­тыя ска­рыс­та­ла­ся да­стат­ко­ва шы­ро­ка, пай­шоў­шы па шля­ху на­ват не змя­нен­ня кан­сты­ту­цыі, а пры­ня­ўшы ў 2012 го­дзе яе но­вы ва­ры­янт. У но­вай кан­сты­ту­цыі за­ма­цоў­ва­юц­ца тра­ды­цый­ныя кан­сер­ва­тыў­ныя каш­тоў­нас­ці.

Ро­біц­ца ак­цэнт на тым, што Венг­рыя з'яў­ля­ец­ца хрыс­ці­ян­скай кра­і­най, вя­лі­кая ўва­га на­да­ец­ца ро­лі сям'і ў гра­мад­скім жыц­ці, пры гэ­тым за­ма­ца­ва­на тра­ды­цый­нае ра­зу­мен­не сям'і як са­ю­за па­між муж­чы­нам і жан­чы­най, што ра­ды­каль­на ўва­хо­дзіць у су­пя­рэч­насць з но­вы­мі еў­ра­пей­скі­мі па­ве­ва­мі з пры­чы­ны шы­ро­ка­га ўка­ра­нен­ня ад­на­по­лых шлю­баў.

У сту­дэн­таў з'я­ві­лі­ся аба­вя­за­цель­ствы па пра­ца­ўлад­ка­ван­ні ў Венг­рыі, ка­лі яны на­ву­ча­лі­ся за кошт бюд­жэт­ных срод­каў. Да­во­лі сур'­ёз­ныя кро­кі бы­лі зроб­ле­ны для ўрэ­гу­ля­ван­ня сі­ту­а­цыі з за­сіл­лем асоб без пэў­на­га мес­ца жы­хар­ства.

Па­чаў ФІ­ДЭС і шы­ро­ка раз­да­ваць вен­гер­скае гра­ма­дзян­ства эт­ніч­ным венг­рам, якія пра­жы­ва­юць за ме­жа­мі кра­і­ны, што вель­мі па­доб­на на но­вы за­кон аб спро­шча­ным пры­няц­ці гра­ма­дзян­ства Ра­сіі для рус­ка­моў­ных, пры­ня­ты ня­даў­на ра­сій­скай Дзярж­ду­май. Сот­ні ты­сяч за­меж­ных венг­раў ужо ска­рыс­та­лі­ся гэ­тай маг­чы­мас­цю.

Не мен­шае зна­чэн­не для элек­та­ра­ту пар­тыі ме­ла ідэя пе­ра­но­су ця­жа­ру су­свет­на­га кры­зі­су з гра­ма­дзян на буй­ныя па­спя­хо­выя кам­па­ніі ў кра­і­не, асаб­лі­ва за­меж­ныя. Гэ­та бы­ло зроб­ле­на праз зме­ны пад­атко­ва­га за­ка­на­даў­ства і па­ні­жэн­не кош­ту элект­ра­энер­гіі для гра­ма­дзян.

У вы­ні­ку аша­лам­ляль­най пе­ра­мо­гі 2010 го­да пар­тыя ФІ­ДЭС пе­ра­вя­ла Венг­рыю ў раз­рад тых кра­ін Еў­ра­са­ю­за, дзе да­мі­ну­юць «еў­рас­кеп­ты­кі», якія лі­чаць, што цэнт­раль­ныя ор­га­ны ЕС не па­він­ны праз­мер­на ўмеш­вац­ца ў жыц­цё­ва важ­ныя пы­тан­ні на­цы­я­наль­ных дзяр­жаў, што ўва­хо­дзяць у Еў­ра­са­юз. А гэ­та аб'­ек­тыў­на вы­гад­на для Бе­ла­ру­сі, боль­шасць праб­лем якой з Еў­ра­са­ю­зам за­клю­ча­юц­ца ў ня­здоль­нас­ці цэнт­раль­ных струк­тур ЕС аб'­ек­тыў­на ра­за­брац­ца ў бе­ла­рус­кай сі­ту­а­цыі і па­важ­лі­ва ад­не­сці­ся да на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Да­рэ­чы, пар­тыя ФІ­ДЭС са­ма ад­чу­вае да не­пры­стой­нас­ці моц­ны ціск з бо­ку бру­сель­скіх струк­тур з-за рэ­фор­маў, якія яна пра­во­дзіць. Гэ­та так­са­ма зблі­жае Бе­ла­русь і Венг­рыю. Упіс­ва­ец­ца Бе­ла­русь і ў пры­ня­тую но­вым ура­дам Стра­тэ­гію Венг­рыі па знеш­нім ганд­лі (да 2020 го­да), не­ад'­ем­ным эле­мен­там якой з'яў­ля­ец­ца ак­ты­ві­за­цыя ўсход­ня­га кі­рун­ку — «Ад­крыц­цё на Ус­ход».

На пар­ла­менц­кіх вы­ба­рах, якія прай­шлі ў ня­дзе­лю, ФІ­ДЭС зноў пе­ра­маг­ла. Па пад­лі­ках экс­пер­таў, пар­тыя атры­мае 133 са 199 мес­цаў у На­цы­я­наль­ным схо­дзе, што да­зво­ліць ёй за­ха­ваць кан­сты­ту­цый­ную боль­шасць.

Кан­ку­рэн­ты кі­ру­ю­чай пар­тыі не змо­гуць сфар­мі­ра­ваць ёй сур'­ёз­ную апа­зі­цыю з-за моц­ных ад­роз­нен­няў у ідэа­ло­гіі. Так, ле­ва­лі­бе­раль­на­му бло­ку на ча­ле з Вен­гер­скай са­цы­я­ліс­тыч­най пар­ты­яй Аці­лы Меш­тэр­ха­зі ў но­вым пар­ла­мен­це да­ста­нец­ца 38 мес­цаў, а на­ступ­най па коль­кас­ці фрак­цы­яй ста­не пра­ва­ра­ды­каль­ная пар­тыя «За бу­ду­чы­ню Венг­рыі» з 23 мес­ца­мі. Іх плат­фор­мы на­столь­кі сур'­ёз­на ад­роз­ні­ва­юц­ца, што лю­быя су­мес­ныя дзе­ян­ні ФІ­ДЭС з най­буй­ней­шы­мі апа­зі­цый­ны­мі фрак­цы­я­мі на­ўрад ці маг­чы­мыя.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.