З 14 красавіка змяняюцца тарыфы на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў.
Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», з пазначанай даты яны будуць наступнымі. На звычайных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу — 538 рублёў за адзін кіламетр праезду; у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 556 рублёў за адзін кіламетр праезду; на хуткасных маршрутах: адпаведна, 698 рублёў і 722 рублі. На дадатковых рэйсах хутка трэба будзе заплаціць: у аўтобусах агульнага тыпу — 724 рублі, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 748 рублёў за адзін кіламетр праезду. На экспрэсных маршрутах тарыфы на праезд складуць, адпаведна, 806 рублёў і 832 рублі.
Акрамя таго, на шэраг міжгародніх маршрутаў тарыфы на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах устанаўліваюцца асобна. Так, на «Мінск — Гродна» праз Баранавічы, «Мінск — Слонім» праз Баранавічы і «Мінск — Ваўкавыск» будзе дзейнічаць тарыф у памеры 464 рублі за адзін кіламетр праезду, на «Мінск — Баранавічы» — 482 рублі, на «Мінск — Брэст» — 386 рублёў, «Мінск — Магілёў» — 500 рублёў, «Мінск — Пінск» праз Клецк — 550 рублёў, «Мінск — Мацькаўцы», «Мінск — Пасадзец», «Мінск — Раванічы» — у памеры 560 рублёў за адзін кіламетр праезду.
Тарыфы на аўтамабільныя перавозкі багажу і (ці) ручной паклажы на міжнародных маршрутах будуць наступныя (за адзін кіламетр правозу): за кожнае маламернае месца багажу — 45 рублёў, сярэднямернае — 90 рублёў, буйнамернае — 180 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.