Вы тут

Кі­еў аб'­явіў ан­ты­тэ­ра­рыс­тыч­ную апе­ра­цыю


На­род­ны са­вет Да­не­цкай воб­лас­ці аб­вяс­ціў аб на­ме­ры пра­вес­ці рэ­фе­рэн­дум па пы­тан­ні ўва­хо­джан­ня рэ­гі­ё­на ў склад Ра­сіі не паз­ней за 11 мая, па­ве­дам­ля­юць ін­фар­ма­генц­твы.

Згод­на з ра­шэн­нем на­род­на­га са­ве­та, у ад­мі­ніст­ра­цый­ных ме­жах Да­не­цкай воб­лас­ці ства­ра­ец­ца Да­не­цкая на­род­ная рэс­пуб­лі­ка. Ра­шэн­не аб гэ­тым усту­пае ў сі­лу ад­ра­зу пас­ля пра­вя­дзен­ня рэ­фе­рэн­ду­му. Па­вод­ле слоў прад­стаў­ні­ка на­род­на­га са­ве­та, да­та пра­вя­дзен­ня рэ­фе­рэн­ду­му ўжо ўзгод­не­на з ак­ты­віс­та­мі Лу­ган­скай і Хар­каў­скай аб­лас­цей. Так­са­ма па­ве­дам­ля­ец­ца, што Да­не­цкі аб­лас­ны на­род­ны са­вет звяр­нуў­ся да прэ­зі­дэн­та РФ з прось­бай аб увод­зе ча­со­ва­га мі­ра­твор­ча­га кан­тын­ген­ту.

У ад­каз на па­дзеі на ўсхо­дзе Укра­і­ны в.а. прэ­зі­дэн­та, стар­шы­ня Вяр­хоў­най Ра­ды Аляк­сандр Тур­чы­наў у сва­ім зва­ро­це да на­ро­да за­явіў, што ў да­чы­нен­ні да тых, хто ажыц­ця­віў за­хоп ад­мі­ніст­ра­цый­ных бу­дын­каў у Лу­ган­скай, Да­не­цкай і Хар­каў­скай аб­лас­цях са збро­яй у ру­ках, бу­дуць пра­во­дзіц­ца ан­ты­тэ­ра­рыс­тыч­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. Па­вод­ле слоў Тур­чы­на­ва, тое, што ад­бы­ло­ся на­пя­рэ­дад­ні, — «гэ­та дру­гая хва­ля спец­апе­ра­цыі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі су­праць Укра­і­ны».

Па­зі­цыю Еў­ра­са­ю­за па гэ­тым пы­тан­ні агу­чы­ла прэс-сак­ра­тар вяр­хоў­на­га прад­стаў­ні­ка ЕС па за­меж­ных спра­вах і па­лі­ты­цы бяс­пе­кі Кэт­рын Эш­тан Мая Кась­ян­чыч: «Мы ра­шу­ча пад­трым­лі­ва­ем су­ве­рэ­ні­тэт і тэ­ры­та­ры­яль­ную цэ­лас­насць Укра­і­ны, і ў гэ­тым пла­не мы пад­трым­лі­ва­ем укра­ін­скі ўрад. Мы пра­цяг­нем за­клі­каць да дэ­эс­ка­ла­цыі кры­зі­су і пра­ду­хі­лен­ня да­лей­шай дэ­ста­бі­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі ў кра­і­не».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.