Вы тут

Прад­пры­маль­ні­кам да­па­мо­гуць «пра­су­нуц­ца»


Тэр­мін ін­вес­ты­цый­на­га крэ­ды­та­ван­ня па­вя­лі­чаць да 7 га­доў

Дзярж­пад­трым­ка ма­ло­га біз­не­су ўдас­ка­наль­ва­ец­ца. Быў пад­пі­са­ны Указ Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь № 126 «Аб уня­сен­ні да­паў­нен­няў і змя­нен­няў ва Указ Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 21 мая 2009 г. № 255». Ся­род ін­ша­га, да­ку­мент ад­ка­рэк­ці­ра­ваў ме­ха­нізм ака­зан­ня дзяр­жаў­най фі­нан­са­вай пад­трым­кі прад­пры­маль­ні­кам у вы­гля­дзе кам­пен­са­цыі част­кі рас­хо­даў, звя­за­ных з удзе­лам у вы­ста­вач­на-кір­ма­шо­вых ме­ра­пры­ем­ствах або з іх ар­га­ні­за­цы­яй, уклю­ча­ю­чы кам­пен­са­цыю вы­дат­каў на рэ­кла­му ў СМІ.

«Ця­пер для атры­ман­ня дзярж­пад­трым­кі ад прад­пры­маль­ні­каў не па­тра­бу­ец­ца аба­вяз­ко­вая спра­ва­зда­ча аб удзе­ле ў вы­ста­ве або кір­ма­шы, ад­ме­не­ны аба­вяз­ко­вы тэр­мін па­да­чы да­ку­мен­таў, якія па­цвяр­джа­юць удзел у гэ­тых ме­ра­пры­ем­ствах і апла­ту вы­дат­каў на ар­га­ні­за­цыю або ўдзел у іх», — ка­мен­ту­юць указ у прэс-служ­бе Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі.

На­га­да­ем: Указ № 255 пра­ду­гледж­вае, што абл­вы­кан­ка­мы і Мін­скі гар­вы­кан­кам ма­юць пра­ва раз­мя­шчаць срод­кі мяс­цо­вых бюд­жэ­таў для ака­зан­ня дзярж­пад­трым­кі ва ўкла­ды (дэ­па­зі­ты) бан­каў. Гэ­тыя срод­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца бан­ка­мі для пра­да­стаў­лен­ня льгот­ных крэ­ды­таў (у тым лі­ку і мік­ра­крэ­ды­таў) прад­пры­маль­ні­кам для рэа­лі­за­цыі ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў. «Ад­нак рэ­аль­ная прак­ты­ка па­каз­вае, што мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды раз­мя­шча­юць срод­кі бюд­жэ­ту ў бан­каў­скія ўкла­ды ў ме­жах тэр­мі­ну дзе­ян­ня пра­грам дзярж­пад­трым­кі, якія рас­пра­цоў­ва­юц­ца на трох­га­до­вы пе­ры­яд. Тэр­мін жа ін­вес­ты­цый­на­га крэ­ды­та­ван­ня ўвяз­ва­ец­ца з тэр­мі­нам акуп­нас­ці пра­ек­та і час­та пе­ра­вы­шае тры га­ды. У та­кіх вы­пад­ках да­лей­шае крэ­ды­та­ван­не суб'­ек­таў ма­ло­га прад­пры­маль­ніц­тва маг­чы­мае толь­кі на рын­ка­вых умо­вах», — удак­лад­ня­юць у Мі­нэ­ка­но­мі­кі. З гэ­тай пры­чы­ны ва Ука­зе № 126 пра­ду­гле­джа­на па­ве­лі­чэн­не да 7 га­доў тэр­мі­ну дзе­ян­ня да­га­во­раў з бан­ка­мі, на пад­ста­ве якіх абл­вы­кан­ка­мы і Мін­гар­вы­кан­кам раз­мя­шча­юць на дэ­па­зі­тах срод­кі, пры­зна­ча­ныя для крэ­ды­та­ван­ня ма­ло­га біз­не­су. Так­са­ма ва ўка­зе пра­па­ну­ец­ца ме­ха­нізм зме­ны пра­цэнт­ных ста­вак па та­кіх укла­дах на пра­ця­гу тэр­мі­ну дзе­ян­ня да­га­во­ра бан­каў­ска­га ўкла­ду — у за­леж­нас­ці ад змя­нен­ня стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка. Пры яе зні­жэн­ні гэ­та да­зво­ліць зні­зіць кошт крэ­ды­таў для суб'­ек­таў ма­ло­га прад­пры­маль­ніц­тва і па­шы­рыць іх до­ступ да крэ­дыт­най пад­трым­кі.

Да­рэ­чы, у ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам №255 урад ажыц­цяў­ляе што­га­до­вы пе­ра­гляд гра­ніч­ных зна­чэн­няў вы­руч­кі ад рэа­лі­за­цыі та­ва­раў (вы­ка­нан­ня ра­бот, ака­зан­ня па­слуг) для суб'­ек­таў ма­ло­га прад­пры­маль­ніц­тва, якія звяр­ну­лі­ся па дзяр­жаў­ную фі­нан­са­вую пад­трым­ку.

Гэ­ты аб'­ём (без улі­ку ПДВ) не па­ві­нен пе­ра­вы­шаць уста­ноў­ле­ных гра­ніч­ных зна­чэн­няў. Та­кая нор­ма да­зва­ляе ад­рас­на пад­трым­лі­ваць тыя суб'­ек­ты ма­ло­га прад­пры­маль­ніц­тва, якія са­праў­ды ма­юць па­трэ­бу ў дзярж­пад­трым­цы. 14 са­ка­ві­ка па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў №218 гра­ніч­ныя зна­чэн­ні вы­руч­кі для зва­ро­ту па дзярж­пад­трым­ку ў 2014 го­дзе вы­зна­ча­ны ў на­ступ­ных па­ме­рах:

— для ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў — 2,5 млрд руб­лёў;

— для мік­ра­ар­га­ні­за­цый — 16,8 млрд руб­лёў;

— для ма­лых ар­га­ні­за­цый — 61,8 млрд руб­лёў.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Ка­мен­та­рый у тэ­му

Ула­дзі­мір Ка­ра­гін, стар­шы­ня прэ­зі­ды­у­ма Рэс­пуб­лі­кан­скай кан­фе­дэ­ра­цыі прад­пры­маль­ніц­тва:

— Усе гэ­тыя но­ва­ўвя­дзен­ні — ста­ноў­чыя. Біз­нес-су­поль­насць не­ад­на­ра­зо­ва вы­каз­ва­ла­ся на­конт іх мэ­та­згод­нас­ці. У мно­гіх кра­і­нах вы­дат­кі на ўдзел у вы­ста­вах для прад­пры­маль­ні­каў аплач­ва­юц­ца дзяр­жа­вай. Гэ­та зра­зу­ме­ла, бо для ма­ло­га біз­не­су бы­вае не­пад'­ём­ным і ўдзел у вы­ста­ве, і вы­раб рэ­клам­най пра­дук­цыі. Указ вы­зна­чыў ад­рас­насць та­кой пад­трым­кі, што так­са­ма пра­віль­на.

А па­ве­лі­чэн­не тэр­мі­ну ін­вес­ты­цый­на­га крэ­ды­та­ван­ня да 7 га­доў дае маг­чы­масць прад­пры­маль­ні­кам не за­ле­жаць ад тэр­мі­ну дзе­ян­ня дзярж­пра­гра­мы, якая час­цей за ўсё раз­ліч­ва­ец­ца на 3 га­ды. Но­ва­му біз­нес­ме­ну па­трэ­бен час на тое, каб аку­піць свае вы­дат­кі, па­чаць нар­маль­ную, ста­біль­ную вы­твор­часць. Звы­чай­на гэ­ты пе­ры­яд зай­мае ад 5 да 7 га­доў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».