Вы тут

Міт­ра­па­літ бла­сла­віў Ві­цебск


Міт­ра­па­літ Мін­скі і Слуц­кі, Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі Па­вел на­ве­даў ста­ра­жыт­ны Ві­цебск. Пад­час свай­го трох­дзён­на­га па­стыр­ска­га ві­зі­ту но­вы кі­раў­нік Бе­ла­рус­кай Пра­ва­слаў­най Царк­вы пра­во­дзіў на­ба­жэн­ствы ў хра­мах, су­стрэў­ся з кі­раў­ніц­твам Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, сту­дэн­та­мі, прад­стаў­ні­ка­мі гра­мад­скас­ці... Па­тры­яр­шы Эк­зарх не абмінуў увагай і ка­ло­нію, дзе так­са­ма ёсць пра­ва­слаў­ны храм. Га­на­ро­ва­му гос­цю ў лі­ку ін­ша­га па­ка­за­лі му­зеі. Вер­ні­кі су­стра­ка­лі яго хле­бам і сол­лю, шчы­ра дзя­ка­ва­лі за тое, што ён на­ве­даў го­рад.

Міт­ра­па­літ уз­на­ча­ліў бо­га­слу­жэн­не ў са­мым вя­лі­кім ві­цеб­скім хра­ме — Свя­та-Ус­пен­скім ка­фед­раль­ным са­бо­ры. Да­рэ­чы, ля гэ­та­га цал­кам ад­ноў­ле­на­га хра­ма зна­хо­дзіц­ца пом­нік свя­цей­ша­му Па­тры­яр­ху Алек­сію ІІ. У адзін са сва­іх ві­зі­таў у Бе­ла­русь, у 1998 го­дзе, ён за­клаў на Ус­пен­скай гор­цы па­мят­ны ка­мень і кап­су­лу ў пад­му­рак ад­наў­ля­е­ма­га са­бо­ра, які быў уза­рва­ны ў 1930-я га­ды.

Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі Па­вел пра­вёў бо­га­слу­жэн­не ў Свя­та-Па­кроў­скім ка­фед­раль­ным са­бо­ры і ста­рэй­шай ві­цеб­скай Свя­та-Даб­ра­ве­шчан­скай царк­ве, па­бу­да­ва­най у XІІ ста­год­дзі. У са­вец­кі час яна бы­ла амаль цал­кам зні­шча­на, а по­тым поўнасцю ад­ноў­ле­на. Па­вод­ле слоў міт­ра­па­лі­та Паў­ла, на свя­та Даб­ра­ве­шчан­ня ён пры­ехаў ме­на­ві­та ў Ві­цебск яшчэ і та­му, што тут ад­ра­дзі­лі ўні­каль­ны ста­ра­жыт­ны храм.

— Я атры­маў за­пра­шэн­не ад епіс­ка­па Ві­цеб­ска­га і Ар­шан­ска­га Дзі­міт­рыя. Ка­лі я да­ве­даў­ся пра тое, што Даб­ра­ве­шчан­скі храм, які мае ста­ра­жыт­ную гіс­то­рыю, быў ад­ро­джа­ны, то не бы­ло су­мнен­няў, што трэ­ба ехаць сю­ды на гэ­тае свя­та, — ска­заў ула­ды­ка.

Ці­ка­ва, што тут ра­ней пра­во­дзіў бо­га­слу­жэн­не з на­го­ды свя­та Даб­ра­ве­шчан­ня бы­лы кі­раў­нік бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы міт­ра­па­літ Фі­ла­рэт. І но­вы міт­ра­па­літ пра­цяг­нуў гэ­тую тра­ды­цыю. У дзень Даб­ра­ве­шчан­ня па доб­рай завядзёнцы вы­пус­ка­юць у ня­бё­сы га­лу­боў, якія сім­ва­лі­зу­юць Свя­ты Дух, што сы­шоў на дзе­ву Ма­рыю. Па­тры­яр­шы Эк­зарх так­са­ма зра­біў гэ­та.

Пад­час су­стрэ­чы з прад­стаў­ні­ка­мі гра­мад­скас­ці ён рас­ка­заў аб жа­дан­ні ства­рыць у на­шай кра­і­не яшчэ не­каль­кі епар­хій.

— У ста­ра­жыт­най хрыс­ці­ян­скай царк­ве ў кож­ным го­ра­дзе быў епіс­кап. І ця­пер ста­іць за­да­ча зра­біць так, каб епар­хі­яль­ны ар­хі­рэй быў блі­жэй да на­ро­да, каб ён час­цей су­стра­каў­ся з людзь­мі, — па­дзя­ліў­ся дум­ка­мі ўла­ды­ка Па­вел.

А ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не на­конт праб­лем з раз­мер­ка­ван­нем вы­пуск­ні­коў фа­куль­тэ­таў тэ­а­ло­гіі ВНУ, Па­тры­яр­шы Эк­зарх ска­заў, што рых­ту­ец­ца ад­па­вед­ны зва­рот у Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Бу­дзе вы­ка­за­на пра­па­но­ва, каб бу­ду­чыя тэ­о­ла­гі маг­лі па­ра­лель­на атры­маць яшчэ ад­ну спе­цы­яль­насць. Ча­му, на­прык­лад, тэ­о­лаг не мо­жа быць гіс­то­ры­кам або жур­на­ліс­там?

Пад­час ін­тэр­в'ю прад­стаў­ні­кам СМІ Міт­ра­па­літ Мін­скі і Слуц­кі рас­ка­заў пра тое, што на пра­ва­слаў­на-ка­та­ліц­кім фо­ру­ме, які ле­там ад­бу­дзец­ца ў ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі, у цэнт­ры ўва­гі бу­дзе тэ­ма ду­хоў­на-ма­раль­на­га склад­ні­ка жыц­ця гра­мад­ства ў цэ­лым і кож­на­га ча­ла­ве­ка асоб­на.

— На­ша гра­мад­ства хва­люе ўплыў За­ха­ду і спро­ба на­вя­заць нам зу­сім не тра­ды­цый­ныя воб­ра­зы ся­мей­ных каш­тоў­нас­цяў. Мы ка­тэ­га­рыч­на су­праць та­кіх ста­сун­каў, бо тра­ды­цый­ныя ся­мей­ныя каш­тоў­нас­ці нам да­дзе­ны Бо­гам, — ска­заў Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі.

Па­вод­ле яго слоў, прад­стаў­ні­кі ўсіх тра­ды­цый­ных кан­фе­сій па­він­ны аб'­яд­ноў­вац­ца для аба­ро­ны тра­ды­цый­ных каш­тоў­нас­цяў.

— Тра­ды­цый­ная сям'я — гэ­та пад­му­рак на­ша­га гра­мад­ства,— пад­крэс­ліў міт­ра­па­літ.

Сам Ві­цебск вель­мі спа­да­баў­ся ўла­ды­ку. Ён па­абя­цаў зноў пры­ехаць сю­ды.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.