Вы тут

Доб­рыя вест­кі з Бя­ро­заў­кі


У Ка­лін­ка­віц­кім ра­ё­не ша­ну­юць і за­хоў­ва­юць уні­каль­ны мяс­цо­вы аб­рад

Што­год на Даб­ра­ве­шчан­не Бя­ро­заў­ка ні­бы ажы­вае. Ста­рэй­шыя лю­дзі вы­хо­дзяць з два­роў, каб спра­віць свя­та — пра­спя­ваць, прай­сці­ся па ся­ле, па­гу­каць вяс­ну. Вось і сё­ле­та спя­ваць вяс­нян­кі і ва­дзіць ка­ра­го­ды сю­ды за­ві­та­ла гэ­тая вя­до­мая ад Ма­зы­ра да Хой­ні­каў спя­вач­ка і гар­ма­ніст­ка, кі­раў­нік Бя­ро­заў­ска­га До­ма куль­ту­ры Па­лі­на Ла­па­цік з дзі­ця­чым фальк­лор­ным гур­том «Па­це­хі».

— Пач­нем вяс­ну гу­каць! — ві­та­ец­ца з вяс­коў­ца­мі Па­лі­на Паў­лаў­на і про­сіць ста­рэй­ша­га жы­ха­ра Бя­ро­заў­кі 86-га­до­ва­га Дзміт­рыя Ка­ма­рэн­ку бла­сла­віць на доб­рае свя­та.

Дзміт­рый Іва­на­віч, тры­ма­ю­чы ў ру­ках іко­ну, трой­чы звяр­та­ец­ца да сва­іх су­се­дзяў і су­се­дак:

— Бла­­сла­ві, Бо­жа, і вы, лю­дзі доб­рыя, зі­му за­мы­ка­ці, вяс­ну за­клі­ка­ці. На цёп­лае ле­цей­ка, на доб­рае жы­цей­ка!

— Бог бла­­сла­віць! — чу­ец­ца ў ад­каз.

А дзе­ці  даў­но ча­ка­лі гэ­та­га мо­ман­ту. Яны гу­ля­юць у «Ве­ра­бей­ку», спя­ва­юць:

— Ой, ска­каў ве­ра­бей

На та­ку, на та­ку.

Ды збі­раў ве­ра­бей

Та­ла­ку, та­ла­ку...

Ма­лень­кія ар­тыс­ты — вуч­ні Бя­ро­заў­скай ся­рэд­няй шко­лы, удзель­ні­кі мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці — упэў­не­ны, што ме­на­ві­та яны пры­нес­лі ў ста­рую Бя­ро­заў­ку вяс­ну. За гэ­та іх ба­бу­ля На­дзея (На­дзея Пі­лі­паў­на Коў­гар) шчод­ра ўзна­га­ро­дзі­ла «су­ха­ры­ка­мі», якія спяк­ла ў пе­чы яшчэ з ра­ні­цы. Су­ха­ры­ка­мі ў вёс­цы здаў­на на­зы­ва­юць сім­ва­ліч­ных пту­ша­чак з цес­та ў вы­гля­дзе ром­бі­каў і квад­ра­ці­каў.

Даб­ра­веч­шан­скія аб­ра­ды су­стрэ­чы вяс­ны амаль паў­сюль пе­рай­шлі ў шэ­раг фальк­лор­ных «ра­ры­тэ­таў». Але Бя­ро­заў­ка дзя­ку­ю­чы ста­рэй­шым жы­хар­кам і апан­та­най у за­ха­ван­ні на­род­най пе­сен­най спад­чы­ны Па­лі­ны Ла­па­цік мо­жа па­хва­ліц­ца, што аб­рад яшчэ жы­вы. Па­лі­на Паў­лаў­на спа­дзя­ец­ца на мо­ладзь, якую да­лу­чае да вы­то­каў на­род­най куль­ту­ры, каб леп­шыя тра­ды­цыі Пры­пяц­ка­га краю за­ха­валіся.

Якое Даб­ра­ве­шчан­не ў Бя­ро­заў­цы без кан­цэр­та пад бус­лі­ны клё­кат! Са­праў­ды, са свай­го гняз­да-куб­ла птуш­ка па­зі­ра­ла на лю­дзей, чу­ла іх га­ла­сы і ні­бы ад­гу­ка­ла­ся. Са­праўд­нае свя­та па­чы­на­ец­ца та­ды, ка­лі Па­лі­на бя­рэ ў ру­кі свой звон­кі гар­мо­нік, яе дач­ка Тац­ця­на — бу­бен, ка­лі льюц­ца вя­сё­лыя пес­ні ў вы­ка­нан­ні Ні­ны Цы­ру­лік і Ма­рыі Се­мі­ко­вай.

— Ну вось, Даб­ра­ве­шчан­не спра­ві­лі, зям­лю ада­мкну­лі, ця­пер мож­на і кроп се­яць! — з доб­рым на­стро­ем ра­зы­хо­дзяц­ца па сва­іх два­рах бя­ро­заў­скія жы­ха­ры.

Ана­толь Кля­шчук.

Фо­та аў­та­ра.

Ка­лін­ка­віц­кі ра­ён.

001 FQ0R1223_новый размер 01 FQ0R9919_новый размер 04 FQ0R0277_новый размер FQ0R0668_новый размер 04 FQ0R0316_новый размер 05 FQ0R1149_новый размер 04 FQ0R0324_новый размер 06 FQ0R0375_новый размер 07 FQ0R0781_новый размер FQ0R0105_новый размер FQ0R9980_новый размер

4

1

2

3

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.