Міністэрства лясной гаспадаркі ўзмацніла захады па ахове лясоў ад пажараў. Бесклапотнае стаўленне людзей да выпальвання сухой травы і парушэнне правілаў пажарнай бяспекі сталі асноўнымі прычынамі ўзгаранняў у лясах.
Паводле інфармацыі прэс-сакратара міністэрства Ружэны Навіцкай, за паўмесяца цяперашняга пажаранебяспечнага перыяду ў лясным фондзе ўжо зафіксавана 45 пажараў на агульнай плошчы амаль 26 гектараў. Летась на той жа час узгаранняў яшчэ не было, ды і ў цэлым за пажаранебяспечны перыяд агонь прайшоўся толькі прыкладна па 50 гектарах лесу.
Больш за ўсё ўспышак адбылося ў Мінскай і Гомельскай абласцях — 18 і 15 выпадкаў адпаведна. Тры пажары зафіксаваны ў зоне радыеактыўнага забруджвання. У Чэрыкаўскім лясгасе агонь пашкодзіў лясныя культуры на плошчы 10,5 гектара, у Веткаўскім спецлясгасе лес гарэў двойчы — на 2,5 і 1,9 гектара. Ва ўсіх выпадках прычынай узгаранняў быў так званы чалавечы фактар.
У сувязі з вышэйсказаным арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі перайшлі на больш частае патруляванне ляснога фонду і дзяжурства на назіральных вышках цягам усяго светлага часу сутак. Задзейнічаны таксама ўсе сістэмы відэаназірання за лясамі.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.