Месцы пахаванняў у адселеных вёсках будуць адкрыты для свабоднага наведвання 26–29 красавіка.
Сёлета могілкі, размешчаныя ў зоне адсялення і адчужэння Гомельскай і Магілёўскай абласцей, будуць адкрыты для свабоднага наведвання з 26 па 29 красавіка. Такая традыцыя практыкуецца штогод напярэдадні і ў дзень Радаўніцы — свята памінання продкаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст Адміністрацыі зон адсялення і адчужэння МНС Святлана Новікава.
Гэтымі днямі наведаць месцы пахаванняў у адселеных вёсках можна будзе без спецыяльнага пропуску. Дастаткова прад'явіць пашпарт на кантрольна-прапускным пункце, а таксама дакументы на транспартны сродак пры яго наяўнасці. На ўездзе ў зону радыяцыйнага кантролю людзям будуць выдавацца памяткі аб мерах засцярогі і бяспечных паводзінах. Інфармацыя ўключае правілы абароны ва ўмовах павышанай радыяцыі і выкананне проціпажарных патрабаванняў. Час знаходжання ў зоне будзе абмежаваны да 17.00.
Паводле слоў галоўнага спецыяліста, на дні Радаўніцы традыцыйна прыпадае пік наведвання такіх месцаў пахаванняў, якіх тут налічваецца больш за 200. Штогод сюды прыязджаюць да 12 тыс. чалавек з розных куткоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, якія вымушаны былі пакінуць родныя мясціны з‑за аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.
Для забеспячэння грамадскага парадку і проціпажарнай бяспекі каля могілак будзе арганізавана дзяжурства супрацоўнікаў міліцыі і падраздзяленняў МНС.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.