Вы тут

Не­са­праўд­ны «сэ­канд-хэнд»


Пар­тыю аб­са­лют­на но­ва­га адзен­ня, бі­жу­тэ­рыі, га­лан­та­рэі і га­дзін­ні­каў спра­ба­ва­лі вы­даць за бы­лы ў ка­ры­стан­ні та­вар прад­стаў­ні­кі лі­тоў­скай фір­мы. Пра гэ­та па­ве­да­мі­лі ў ад­дзе­ле ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мін­скай рэ­гі­я­наль­най мыт­ні.

У пункт мыт­на­га афарм­лен­ня «Ма­ла­дзеч­на» та­вар агуль­най ва­гой больш за 6 тон па­сту­піў як «сар­та­ва­ныя адзен­не і абу­так». Так­са­ма ў су­пра­ва­джаль­ных да­ку­мен­тах удак­лад­ня­ла­ся, што рэ­чы не но­выя, а бы­лыя ва ўжы­ван­ні.

Су­пра­цоў­ні­кі мыт­ні вы­яві­лі не­праў­дзі­васць гэ­та­га фак­та: груз, што пе­ра­во­зіў­ся ў чы­гу­нач­ным кан­тэй­не­ры, зу­сім не ад­па­вя­даў за­яў­ле­ным па­ра­мет­рам. Так, усё адзен­не бы­ло з эты­кет­ка­мі, абу­так не меў пры­кмет нос­кі. Да та­го ж у кан­тэй­не­ры яшчэ ака­за­лі­ся бі­жу­тэ­рыя, га­лан­та­рэя і га­дзін­ні­кі. Па­вод­ле да­ку­мен­таў, атры­маль­ні­кам гру­зу з'яў­ля­ла­ся кам­па­нія ў Ка­зах­ста­не. Рэ­чы па­пя­рэд­нім кош­там ка­ля 1 міль­яр­да руб­лёў кан­фіс­ка­ва­лі.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.