Вы тут

«За­цяг­ну­ла ні­тач­кай» на ўсё жыц­цё


Вы­шыў­ка і ары­га­мі — ад­ны з са­мых ста­ра­жыт­ных ві­даў на­род­на­га дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, якія за­ста­юц­ца па­пу­ляр­ны­мі ў Бе­ла­ру­сі (і, у пры­ват­нас­ці, на Бы­хаў­шчы­не) і ў наш час. Іх раз­віц­цю спры­яе пра­вя­дзен­не свят-кон­кур­саў, вы­стаў ра­ён­на­га, аб­лас­но­га і рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўзроў­ню.

Тац­ця­на Бе­ла­чкі­на, за­гад­чы­ца Луд­чыц­ка­га сель­ска­га клу­ба, пры­мае ак­тыў­ны ўдзел у кон­кур­сах: «Май­стар вы­шыў­кі», «Ча­роў­ная іго­лач­ка», «Дзі­во­сы май­строў». Яна з вя­лі­кай ува­гай ста­віц­ца да за­ха­ван­ня ра­мес­ніц­кіх тра­ды­цый род­на­га краю. Усе яе па­мкнен­ні бя­руць свой па­ча­так з ма­лен­ства.

...Во­чы ба­яц­ца, а ру­кі ро­бяць. Вось і яна, Тац­ця­на, ка­лі па­ба­чы­ла не­ка­лі вы­шыў­кі, якія пры­нес­лі на вы­ста­ву дзе­ці, на­ват і ду­маць не маг­ла, што праз ней­кі час са­ма зро­біць леп­шыя. Вы­шыў­кі тыя зра­бі­лі баць­кі дзя­цей. Па­мя­тае, ра­бо­ты яе вель­мі ўра­зі­лі, та­му вы­ра­шы­ла па­спра­ба­ваць са­ма. Ус­пом­ні­ла, што не­ка­лі ў ма­лод­шых кла­сах ву­чы­лі вы­шы­ваць кры­жы­кам, ды і ба­бу­лі яе вы­шы­ва­лі. Баць­коў­ская ха­та лі­та­раль­на ззя­ла пры­го­жы­мі са­ма­роб­ны­мі рэ­ча­мі. Са­праў­ды, а ча­му б не па­спра­ба­ваць?

Па ўмен­ні вы­шы­ваць спрад­ве­ку мер­ка­ва­лі пра жа­но­чыя здоль­нас­ці і пра­ца­ві­тасць. Сён­ня гэ­ты від твор­час­ці ні­бы на­бы­вае «дру­гое ды­хан­не». А для Тац­ця­ны вы­шыў­ка ста­ла спра­вай уся­го жыц­ця. Ча­роў­ная іго­лач­ка за­цяг­вае не толь­кі вы­шы­валь­ную ніт­ку, па­сту­по­ва яна «за­цяг­вае» і са­мо­га май­стра. Узяў ад­ной­чы ў ру­кі, па­спра­ба­ваў та­кую пры­го­жую ды ці­ка­вую пра­цу — і не ада­рвеш­ся.

Яна вы­шы­вае кар­ці­ны. Ра­бо­та кар­пат­лі­вая: ін­шы раз на ад­ну ідзе два-тры ме­ся­цы. На кар­ці­ну «Пры­га­жу­ня» пай­шло ка­ля го­да.

Сак­рэ­ты май­стэр­ства вя­до­мыя толь­кі са­мо­му твор­цу. Тац­ця­на вы­піс­вае спе­цы­яль­ныя ча­со­пі­сы, пра­цуе па пэў­най схе­ме, па спе­цы­яль­ных эс­кі­зах. Ад­нак хі­ба твор­часць пад­па­рад­коў­ва­ец­ца схе­мам!

Ста­ран­на, ня­хай са­бе і ня­спеш­на, «вы­піс­вае» яна з да­па­мо­гай ігол­кі ды пяль­цаў роз­ныя тво­ры. На­тхнен­не пры­хо­дзіць у звы­чай­ных, прос­тых воб­ра­зах-кар­цін­ках на тэ­му бы­ту, до­ма, сям'і, дзя­цей. Тое, што ёй зна­ё­ма з дзя­цін­ства, тое, з чым су­стра­ка­ец­ца на пра­цы і ў што­дзён­ным жыц­ці, што най­больш зра­зу­ме­лае і бліз­кае мас­тач­цы, кла­дзец­ца на па­лат­но. Гэ­та та­ем­на і ўра­чыс­та, гэ­та пры­но­сіць най­вя­лік­шае за­да­валь­нен­не — на чыс­тае бе­лае па­лот­ні­шча вы­но­сіць сваё ўяў­лен­не пра жыц­цё і пе­ра­жы­ван­ні, ма­ры і над­зеі.

— Свае ра­бо­ты да­ру вель­мі рэд­ка, — пры­зна­ец­ца Тац­ця­на. — Цяж­ка рас­ста­вац­ца з рэ­ча­мі, у якія ўклаў ду­шу, па­тра­ціў столь­кі ча­су. Да­рэ­чы, коль­кі ства­ра­ец­ца вы­шыў­ка — ты­дзень, ме­сяц ці больш, — за­ле­жыць не толь­кі ад скла­да­нас­ці схе­мы ці яе па­ме­раў, але і ад на­строю. Я па­да­ры­ла, на­пэў­на, не больш за дзя­ся­так ра­бот.

На­огул, Тац­ця­ну ці­ка­вяць і ін­шыя ві­ды май­стэр­ства: ары­га­мі, бі­се­рап­ля­цен­не. Асаб­лі­ва пры­ва­бі­лі яе ра­бо­ты ў сты­лі ары­га­мі — вы­раб з па­пя­ро­вых за­га­то­вак сты­лі­за­ва­ных фі­гур роз­ных жы­вё­лін, прад­ме­таў, цэ­лых кам­па­зі­цый, а так­са­ма вы­ра­бы з са­мых роз­ных пад­руч­ных ма­тэ­ры­я­лаў: меш­ка­ві­ны, са­ло­мы, бі­се­ру і г. д.

Тво­ры, вы­ка­на­ныя цу­доў­ным май­страм, на­сы­ча­ны вя­лі­кім змес­там. Угля­да­ю­чы­ся ў кож­ны з іх, па­сту­по­ва рас­кры­ва­еш пе­рад са­бой ба­га­ты ўнут­ра­ны свет май­стры­хі, асаб­лі­вас­ці яе све­та­по­гля­ду, тон­кія ду­шэў­ныя пе­ра­жы­ван­ні. Кож­ны твор — пэў­ны жыц­цё­вы сім­вал, які да­зва­ляе за­ду­мац­ца над га­лоў­ны­мі жыц­цё­вы­мі каш­тоў­нас­ця­мі, рас­кры­вае шчы­расць і чыс­ці­ню па­чуц­цяў.

У свой час Тац­ця­на Ры­го­раў­на скон­чы­ла Ма­гі­лёў­скае ву­чы­лі­шча куль­ту­ры імя Н.К. Круп­скай. Дзе­сяць га­доў яна пра­цуе ў Луд­чыц­кім сель­скім клу­бе, а сён­ня яшчэ і за­воч­на ву­чыц­ца ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це імя А.А. Ку­ля­шо­ва.

У Луд­чыц­кім сель­скім клу­бе пад кі­раў­ніц­твам Тац­ця­ны Ры­го­раў­ны ак­тыў­на пра­цу­юць да­рос­лыя і дзі­ця­чыя са­ма­дзей­ныя ка­лек­ты­вы, гурт­кі ва­каль­на­га і дра­ма­тыч­на­га кі­рун­ку, па­спя­хо­ва дзей­ні­чае дзі­ця­чае аб'­яд­нан­не «Ча­ра­дзей­ны клу­бо­чак». Да ства­рэн­ня і ар­га­ні­за­цыі апош­ня­га аб'­яд­нан­ня прый­шла не вель­мі даў­но, а штурш­ком ста­лі за­ня­ткі ў ме­та­дыч­ным ад­дзе­ле ра­ён­на­га цэнт­ра куль­ту­ры, май­стар-кла­сы ама­та­раў са­ма­дзей­най твор­час­ці і на­род­ных умель­цаў з уста­ноў куль­ту­ры і мас­тац­тва на­ша­га ра­ё­на.

...З за­мі­ла­ва­ннем гля­джу на ра­бо­ты май­стра — і не ма­гу стры­маць свай­го за­хап­лен­ня пе­рад яе ба­га­тым унут­ра­ным све­та­м, тон­кім све­та­ад­чу­ван­нем. Іх змест уз­вы­шае ча­ла­ве­ка над шэ­ры­мі буд­ня­мі і рас­кры­вае ве­ліч жыц­цё­вых свя­тынь.

Ган­на ДЗЮН­ДЗІ­КА­ВА,
ву­ча­ні­ца 11 кла­са
Луд­чыц­ка­га ВВК
«Дзі­ця­чы сад-ся­рэд­няя шко­ла» Бы­хаў­ска­га ра­ё­на.

Пра аў­та­ра

Гэ­тая твор­чая пра­ца — уво­гу­ле пер­шая «про­ба пя­ра» для 17-га­до­вай аў­та­ркі, як рас­па­вя­ла яна са­ма. Як і мно­гім ін­шым удзель­ні­кам кон­кур­су, ёй кры­ху да­па­маг­ла на­стаў­ні­ца.

Пас­ля за­кан­чэн­ня шко­лы Ган­на ма­рыць стаць жур­на­ліс­там. Ча­му та­кі вы­бар?

— Мне па­да­ба­ец­ца да­но­сіць свае дум­кі да лю­дзей, пры­ем­на, ка­лі ця­бе слу­ха­юць і ра­зу­ме­юць, — ад­ка­за­ла дзяў­чы­на.

Ган­на за­хап­ля­ец­ца му­зы­кай. Яна — толь­кі не здзіў­ля­й­це­ся — вель­мі лю­біць рок! «Для дзяў­чы­ны гэ­та, на­пэў­на, не ха­рак­тэр­на, але мне па­да­ба­ец­ца». У воль­ны час чы­тае мас­тац­кую лі­та­ра­ту­ру. Асаб­лі­ва ці­ка­віц­ца твор­час­цю Ку­па­лы, Ко­ла­са, Бы­ка­ва, Ша­мя­кі­на, Аку­ні­на. З лю­бі­мых прад­ме­таў у шко­ле — гра­ма­да­знаў­ства, ма­тэ­ма­ты­ка і мо­вы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.