Вы тут

Му­зей — не тэ­атр, там усё са­праўд­нае


На дзень ка­рэс­пан­дэнт «Чыр­вон­кі» ста­ла эк­скур­са­во­дам.

Год та­му ў мя­не з'я­ві­ла­ся пра­цоў­ная кніж­ка і пер­шы за­піс у ёй: «на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Яку­ба Ко­ла­са». Тэр­мін пра­цы — паў­го­да, які пра­ля­цеў быц­цам ты­дзень. Праз год я вяр­ну­ла­ся ў му­зей на адзін дзень, каб рас­ка­заць чы­та­чам пра «хлеб» му­зей­ных ра­бот­ні­каў.

Па­тра­бу­юц­ца, па­тра­бу­юц­ца...

2На­пэў­на, мно­гім пра­ца ў му­зеі па­да­ец­ца ра­ман­тыч­ным за­ня­ткам — ад­ра­зу на дум­ку пры­хо­дзяць фі­ла­ла­гіч­на­га вы­гля­ду дзяў­ча­ты ў аку­ля­рах ці аку­рат­ныя сі­ва­ва­ло­сыя ба­бу­лі з ла­год­най ін­та­на­цы­яй у го­ла­се. Але гэ­та «ру­жо­выя аку­ля­ры». Мно­гія ра­бот­ні­кі са ста­жам ска­жуць, што пра­ца му­зей­шчы­ка не над­та ўдзяч­ная: пла­цяць ма­ла, а вы­сіл­кі вя­лі­кія. Для да­вед­кі: му­зей Ко­ла­са — са­мы «тан­ны» ў Мін­ску. Эк­скур­сія год та­му каш­та­ва­ла 7 ты­сяч руб­лёў, ця­пер — 10.

Кры­ху пе­рад­гіс­то­рыі. У му­зей я тра­пі­ла вы­пад­ко­ва: у жніў­ні шу­ка­ла са­бе пра­цу на се­местр і бы­ло жа­дан­не па­спра­ба­ваць ся­бе на ін­шай «ні­ве». Аб­вест­ка ў са­цы­яль­най сет­цы за­пра­ша­ла ча­ла­ве­ка на па­са­ду на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка ў му­зей Яку­ба Ко­ла­са. Да гэ­та­га дня я з-за свай­го не­вуц­тва на­ват і не чу­ла пра та­кі... Пас­ля ня­доў­гіх ва­ган­няў тра­пі­ла на гу­тар­ку да ды­рэк­та­ра му­зея Зі­на­і­ды Ка­ма­роў­скай. Мя­не хва­ля­ва­ла, ці пры­муць на пра­цу ча­ла­ве­ка з жур­на­лісц­кай аду­ка­цы­яй. Ака­за­ла­ся, тут ча­ка­юць і фі­ло­ла­гаў, і гіс­то­ры­каў, і жур­на­ліс­таў. Асноў­ныя па­тра­ба­ван­ні: ва­ло­дан­не бе­ла­рус­кай мо­вай, ак­тыў­насць, доб­ра­зыч­лі­васць і ўпэў­не­насць. Ця­куч­ка ў му­зеі — спра­ва звы­чай­ная, бо гро­шай «на ні­ве куль­ту­ры» асаб­лі­ва не за­ро­біш, та­му тут мно­гія час­та зна­хо­дзяць ча­со­вую пра­цу: ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты «ад­бы­ва­юць» раз­мер­ка­ван­не, эк­скур­са­во­ды на­пра­цоў­ва­юць стаж. Лю­дзі па­трэб­ны заўж­ды, вось і пад­час май­го вяр­тан­ня на адзін дзень у му­зеі не ха­па­ла аж­но трох су­пра­цоў­ні­каў.

Цяж

­кас­ці пе­ра­кла­ду

...Мае на­вед­валь­ні­кі — шас­ці­клас­ні­кі. Ска­жу ад­ра­зу: аў­ды­то­рыя не­па­слух­мя­ная. За­тое ці­каў­ная. У іх ёсць ця­га зды­маць на ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны ўсё, што за­ха­пі­ла ўва­гу. Стрэль­ба, фо­та­апа­рат, за­ла­ты га­дзін­нік, са­вец­кі тэ­ле­ві­зар «Тэмп-2», які, хут­чэй за ўсё, па­да­ец­ца ім звы­чай­най драў­ля­най скры­няй. Зма­гац­ца з «фо­та­па­ля­ван­нем» у мя­не ах­во­ты ні­ко­лі не бы­ло, хоць звы­чай­на гру­пы да­дат­ко­ва не аплач­ва­лі гэ­тую па­слу­гу. Та­му ма­лым заўж­ды пе­ра­шка­джа­лі за­ха­валь­ні­кі му­зея. Пра­вод­жу дзя­цей на дру­гі па­верх му­зея, у ме­ма­ры­яль­ную част­ку: «Ця­пер мы па­ды­ма­ем­ся на дру­гі па­верх па лес­ві­цы....» — і тут мя­не пер­шы раз пе­ра­бі­ва­юць: «...па якой па­ды­маў­ся Якуб Ко­лас». Цу­доў­на, ду­маю, дзе­ці за­пом­ні­лі, у які му­зей прый­шлі.

Уво­гу­ле, яшчэ на па­чат­ку пра­цы за­ўва­жы­ла, як ка­рыс­на ўжо з пер­шых хві­лін пра­віль­на «па­даць» ма­тэ­ры­ял эк­скур­сан­там. З ма­лы­мі лепш за ўсё раз­маў­ляць прос­тай мо­вай, за­да­ваць пы­тан­ні, а на­пры­кан­цы эк­скур­сіі зра­біць кант­роль­ную апы­тан­ку. У та­кім вы­пад­ку бу­дзе ўпэў­не­насць у тым, што твая пра­ца прай­шла не дар­ма. Стар­ша­клас­ні­кі і сту­дэн­ты ўваж­лі­ва слу­ха­юць гіс­то­рыю ка­хан­ня Яку­ба Ко­ла­са і яго жон­кі Ма­рыі Дзміт­ры­еў­ны, вай­скоў­цы не пра­мі­нуць апо­вед пра ту­рэм­нае зня­во­лен­не пісь­мен­ні­ка. Га­лоў­нае, быць шчы­рым і не ра­біць з ся­бе ак­цё­ра: му­зей — не тэ­атр, тут усе экс­па­на­ты — са­праўд­ныя.

...Чу­ец­ца зна­ё­мае: «Ого, Якуб Ко­лас шы­коў­на жыў!» І тут мая за­да­ча за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб раз­бу­рыць пер­ша­снае па­мыл­ко­вае ўяў­лен­не і рас­ка­заць пра сціп­ласць на­род­на­га пісь­мен­ні­ка. Але яны не над­та ве­раць, ба­ча­чы вя­ліз­ную жы­ран­до­лю, па­за­ло­ча­ны га­дзін­нік, ра­яль, да­ра­гую мэб­лю. Мне заўж­ды па­да­ба­ла­ся пра­вя­раць эру­ды­цыю ма­лых. У ка­то­ры раз за­даю пы­тан­не: «Які ан­тыч­ны бог ад­люст­ра­ва­ны на за­ла­тым га­дзін­ні­ку, што зна­хо­дзіц­ца пе­рад ва­мі? Даю пад­каз­ку — ён быў ад­каз­ным за мас­тац­тва і на­ву­ку?» І тут па­ча­ло­ся... Гер­ку­лес, Пра­ме­тэй, «а пад­ка­жы­це, на якую лі­та­ру па­чы­на­ец­ца яго імя». У вы­ні­ку, ка­лі пра­віль­на­га ад­ка­зу не чую — ка­жу: «Дзе­ці, гэ­та Апа­лон». І яны, быц­цам уз­га­даў­шы ста­рую ін­фар­ма­цыю, кі­ва­юць: «А, ну так, Апа­лон, мы ве­да­ем».

За­кан­чваю эк­скур­сію сло­ва­мі: «За­ходзь­це, ка­лі лас­ка, у наш му­зей яшчэ — у нас час­та ад­бы­ва­юц­ца роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы». На што дзе­ці пы­та­юц­ца: «Ужо скон­чы­ла­ся? Мы мо­жам іс­ці? Мож­на, мы яшчэ па­хо­дзім і зро­бім здым­кі?» Я да­зва­ляю, «за­быў­шы­ся», што фа­та­гра­фа­ван­не за­ба­ро­не­на. Эк­скур­сія скон­чы­ла­ся, мож­на іс­ці ад­па­чы­ваць.

«Кух­ня» ко­ла­саз­наў­цаў

Праз год, каб ад­на­віць у га­ла­ве фак­ты, мне ха­пі­ла не­каль­кі ра­зоў пе­ра­чы­таць 30 ста­ро­нак тэкс­ту. А на­віч­ку трэ­ба асво­іць усю экс­па­зі­цыю му­зея за два тыд­ні і здаць кант­роль­ную эк­скур­сію. Тэр­мін не­вя­лі­кі, асаб­лі­ва ка­лі вы жа­да­е­це па­глы­біц­ца ў спра­ву. За гэ­ты час мож­на агле­дзець му­зей уз­доўж і ўпо­пе­рак, за­да­ваць пы­тан­ні ста­лым су­пра­цоў­ні­кам, ка­пац­ца ў фон­дах і ар­хі­вах, пе­ра­чыт­ваць тво­ры. Уво­гу­ле, пад­час ма­ёй пра­цы лю­дзі тут бы­лі ня­прос­тыя: Ма­рыя Ні­чы­па­раў­на — жон­ка пісь­мен­ні­ка Ген­ры­ха Да­лі­до­ві­ча, На­тал­ля Аляк­санд­раў­на — дач­ка Але­ся Ада­мо­ві­ча, Ва­сі­лі­на Мі­хай­лаў­на Міц­ке­віч — праў­нуч­ка дзядзь­кі Яку­ба. Усе вы­дат­на ве­да­юць экс­па­зі­цыю, бо пра­цу­юць ужо даў­но.

Пра­ца па­чы­на­ла­ся а па­ло­ве дзя­ся­тай ра­ні­цы, за­кан­чва­ла­ся а шос­тай ве­ча­ра. У мя­не бы­ла па­ло­ва стаў­кі, каб мець маг­чы­масць су­мя­шчаць пра­цу і ву­чо­бу, та­му я пра­ца­ва­ла ўся­го ча­ты­ры га­дзі­ны, а пас­ля ім­ча­ла­ся ва ўні­вер­сі­тэт. За­ня­тасць у му­зеі не ска­жу каб вя­лі­кая бы­ла: бы­ва­ла, за дзень ад­ну эк­скур­сію пра­вя­дзеш ці дзве. Увесь ас­тат­ні час ад­во­дзіў­ся на са­ма­аду­ка­цыю: мы чы­та­лі «Но­вую зям­лю», «Сы­мо­на-му­зы­ку», «Дрыг­ву», «У па­лес­кай глу­шы» — асноў­ныя тво­ры, на якіх ро­біц­ца ак­цэнт у экс­па­зі­цыі. Ра­бі­лі ад­мыс­ло­выя ліст­кі з цы­та­та­мі, вер­ша­мі, якія пас­ля за­вуч­ва­лі, каб рас­па­вя­даць на эк­скур­сі­ях. Але толь­кі імі і чы­тан­нем кніг пра­ца не аб­мя­жоў­ва­ла­ся: да­во­лі час­та ўзні­ка­ла па­трэ­ба на­пі­саць прэс-рэ­ліз, да­слаць за­пра­шэн­ні на ме­ра­пры­ем­ствы, пры­ду­маць кан­цэп­цыю бу­ду­ча­га свя­та. Так­са­ма я ра­бі­ла га­да­вы ка­лян­дар па юбі­лей­ных да­тах, якія пе­ра­рас­та­лі ў ме­ра­пры­ем­ствы ці тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы.

На дзя­жур­ствах па су­бо­тах у му­зеі заўж­ды за­ста­ваў­ся адзін эк­скур­са­вод, які пра­во­дзіў па ча­ты­ры эк­скур­сіі за­пар. Кож­ны чац­вер у му­зеі — ад­каз­ны, бо пра­хо­дзяць роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы: вы­ста­вы, прэ­зен­та­цыі. Дом па­бу­до­вы па­чат­ку 1950-х га­доў не раз­лі­ча­ны на вя­лі­кую коль­касць лю­дзей. На­прык­лад, для дру­го­га па­вер­ха ёсць лі­міт — не больш за 30 на­вед­валь­ні­каў.

«Бат­лей­ка» і наш тры­умф

«Акра­мя не­па­срэд­на эк­скур­сій трэ­ба ўдзель­ні­чаць яшчэ і ў ля­леч­ным тэ­ат­ры», — ска­за­лі мне пры пра­ца­ўлад­ка­ван­ні. Ча­мусь­ці ў бы­ло ўяў­лен­не — бу­дзем ста­віць бат­лей­ку! Але гэ­та­га не зда­ры­ла­ся: у нас быў тэ­атр з ляль­ка­мі-пят­руш­ка­мі ды шыр­ма «ў кве­тач­кі». Праз год шыр­ма су­стрэ­ла мя­не на тым са­мым мес­цы, у дру­гой за­ле, — але ця­пер яна бы­ла яск­ра­вай і шы­коў­най. Ляль­кі так­са­ма змя­ні­лі­ся... Зда­ча ля­леч­на­га вы­ступ­лен­ня бы­ла дру­гім «кан­ды­дац­кім мі­ні­му­мам», і спра­ба­ваць ся­бе ў ар­тыс­тыч­ным амп­луа мы ста­ра­лі­ся ў па­ры з Яў­ге­ні­яй Мят­луш­кай. Дзяў­чы­на прый­шла ў му­зей па раз­мер­ка­ван­ні, на ты­дзень паз­ней за мя­не. Прак­ты­ка­ва­лі­ся мы без спе­цы­яль­най пад­рых­тоў­кі: гля­дзе­лі, як гэ­та ро­бяць ін­шыя, а да­лей ужо са­мі па­каз­ва­лі свае здоль­нас­ці. Мы са­дзі­лі дзя­цей на па­душ­кі, са­мі ха­ва­лі­ся за шыр­май, на­дзя­ва­лі на ру­кі ляль­кі і па­чы­на­лі пад­вы­ваць на роз­ныя га­ла­сы. Ста­ві­лі апра­ца­ва­ную Ко­ла­сам на­род­ную каз­ку «Воўк-ду­рань».

Цяж­ка бы­ло хі­ба што го­лас свое­ча­со­ва пе­ра­мя­няць, але мы ад­точ­ва­лі і гэ­ты на­вык. Праў­да, у нас, асаб­лі­ва ў Жэ­ні, якая па­каз­ва­ла вя­ду­ча­га ге­роя — ваў­ка, пас­ля ля­лек ба­ле­лі ру­кі. Чы­тач мо­жа за­даць пы­тан­не: хі­ба аба­вя­за­ны эк­скур­са­вод ста­віць ля­леч­ныя спек­так­лі? Вя­до­ма, гэ­та­му ву­чаць ар­тыс­таў, а не гіс­то­ры­каў і фі­ло­ла­гаў. Спра­ва ў тым, што му­зей на­вед­ва­юць пер­ша­клас­ні­кі з дру­гак­лас­ні­ка­мі, для якіх на­ват спро­шча­ная эк­скур­сія па До­ме Ко­ла­са — да­во­лі цяж­кае вы­пра­ба­ван­не. А не­вя­ліч­кае «шоу» цал­кам па­ды­хо­дзіць пад іх уз­рост. Сто­я­чы за шыр­май, мы не­ад­ной­чы ста­на­ві­лі­ся свед­ка­мі ўлас­на­га ар­тыс­тыч­на­га тры­ум­фу, бо дзе­ці нам ве­ры­лі і сы­хо­дзі­лі з му­зея з ад­чу­ван­нем свя­та.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Эпі­лог

Я зу­сім не шка­дую пра час, пра­ве­дзе­ны ў му­зеі, хоць пра­ца ў ім фі­нан­са­ва мя­не і не ўзба­га­ці­ла.

Я за­ўва­жы­ла, што на­шым му­зе­ям час­та не ха­пае якас­на­га пі­я­ру — не­стан­дарт­най про­ма-пра­дук­цыі, вы­бу­хо­вых ім­прэз. Пры­ем­на, што за апош­ні год му­зей Яку­ба Ко­ла­са вель­мі «пра­су­нуў­ся» ў гэ­тым кі­рун­ку. За­ста­ец­ца па­жа­даць До­му Ко­ла­са пос­пе­ху і роск­ві­ту.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.