Вы тут

Зніж­кі па сіс­тэ­ме іпа­тэч­на­га крэ­ды­та­ван­ня


У кра­са­ві­ку адзін з ча­ты­рох бан­каў, якія ця­пер вы­да­юць крэ­ды­ты на жыл­лё, зні­зіў пра­цэнт­ныя стаў­кі.

На гэ­ты раз ад­зна­чыў­ся Бел­газп­рам­банк, які з пер­шых дзён ме­ся­ца зні­зіў стаў­кі па крэ­ды­тах на не­ру­хо­масць на 4–5 пра­цэн­таў. Ад­ра­зу ўдак­лад­ню, што ў гэ­тай фі­нан­са­вай уста­но­ве рас­пра­ца­ва­ны і дзей­ні­ча­юць дзве пра­гра­мы жыл­лё­ва­га крэ­ды­та­ван­ня: «Но­ва­бу­доў­ля» (пад бу­даў­ніц­тва ква­тэр у шмат­ква­тэр­ных да­мах) і «На­ва­сё­лы» (на на­быц­цё жыл­ля).

Іс­тот­ныя зніж­кі па стаў­ках Бел­газп­рам­бан­ка па­чы­на­юць пра­ца­ваць па сіс­тэ­ме так зва­на­га іпа­тэч­на­га крэ­ды­та­ван­ня. Тут ма­юц­ца на ўва­зе ўмо­вы, ка­лі за­бес­пя­чэн­нем па па­зы­цы вы­сту­пае не­па­срэд­на сам аб'­ект не­ру­хо­мас­ці, які трап­ляе пад за­лог атры­ма­ных гро­шай. Ця­пер з мо­ман­ту атры­ман­ня гро­шай і да пра­да­стаў­лен­ня ў банк да­га­во­ра аб іпа­тэ­цы клі­ен­ту прый­дзец­ца пла­ціць 42,5% га­да­вых. А вось пас­ля рэ­гіст­ра­цыі ўсіх да­ку­мен­таў ка­ры­стан­не гра­шы­ма ста­не тан­ней на два пра­цэн­ты — 40,5% га­да­вых. У гэ­тым вы­пад­ку банк згод­ны пра­фі­нан­са­ваць да 70% кош­ту жыл­ля. Па­доб­ныя іпа­тэч­ныя крэ­ды­ты банк вы­дае на 15 га­доў. Пла­ціць па ра­хун­ках трэ­ба што­ме­сяц роў­ны­мі до­ля­мі. Тут пра­ду­гледж­ва­ец­ца маг­чы­масць пра­да­стаў­лен­ня ад­тэр­мі­ноў­кі па­га­шэн­ня асноў­на­га доў­гу па крэ­ды­це да 12 ме­ся­цаў.

З дру­гой па­ло­вы са­ка­ві­ка ад­на­віў жыл­лё­вае крэ­ды­та­ван­не і БПС-Ашчад­банк. Ця­пер тут спе­цы­я­ліс­ты бан­ка пра­па­ну­юць два крэ­ды­ты на куп­лю і бу­даў­ніц­тва не­ру­хо­мас­ці. Гэ­та — «Кла­січ­ны» па стаў­цы ад 43,5 да 45,5% га­да­вых і «Бу­ду­ем дом ра­зам» — ад 43,5% да 44%.

Га­лоў­нае ад­роз­нен­не крэ­ды­ту на не­ру­хо­масць БПС-Ашчад­бан­ка ад ана­ла­гіч­ных фі­нан­са­вых пра­дук­таў кан­ку­рэн­таў у тым, што для раз­лі­ку мак­сі­маль­най су­мы па­зы­кі тут бя­рэц­ца не толь­кі за­ро­бак ад­на­го за­яў­ні­ка, а су­куп­ны да­ход сва­я­коў пер­шай лі­ніі (му­жа, жон­кі, дзя­цей, баць­коў і дзя­дуль з ба­бу­ля­мі). Мак­сі­маль­ная су­ма па­зы­кі за­ле­жыць ад спо­са­бу за­бес­пя­чэн­ня па крэ­ды­це. У вы­пад­ку па­ру­чы­цель­ства фі­зіч­ных або юры­дыч­ных асоб мож­на раз­ліч­ваць на крэ­ды­та­ван­не да 80% кош­ту жыл­ля, але не больш за 150 ты­сяч до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це.

Ад­нак са­мыя тан­ныя крэ­ды­ты на бу­даў­ніц­тва жыл­ля пад 38,5% га­да­вых сён­ня пра­цяг­вае вы­да­ваць Бе­ла­рус­банк. Ка­мер­цый­ны крэ­дыт вы­да­ец­ца на 15 га­доў і па­ві­нен пра­фі­нан­са­ваць да 75% кош­ту бу­ду­чай ква­тэ­ры. Ад­нак тут іс­нуе адзін вя­лі­кі мі­нус, бо мак­сі­маль­ная су­ма крэ­ды­ту раз­ліч­ва­ец­ца толь­кі з да­хо­ду ад­на­го за­яў­ні­ка.

Сё­ле­та Бе­ла­рус­банк за­пла­на­ваў са­бе шы­ро­кую пра­гра­му па вы­да­чы роз­ных жыл­лё­вых крэ­ды­таў. Уся­го на жыл­лё­вае бу­даў­ніц­тва пла­ну­ец­ца на­кі­ра­ваць 14,356 трлн руб­лёў, з іх іль­гот­ных крэ­ды­таў — 13,613 трлн, а на ўмо­вах бан­ка — 743 міль­яр­ды руб­лёў.

Толь­кі на бу­даў­ніц­тва жыл­ля вы­дае гро­шы Бе­ла­грап­рам­банк. Клі­ен­ты мо­гуць раз­ліч­ваць на су­му ў 90% ад ца­ны бу­даў­ніц­тва пад 45%. Тэр­мін крэ­ды­та­ван­ня скла­дае да 20 га­доў.

Мак­сі­маль­ная су­ма крэ­ды­ту зна­хо­дзіц­ца ў ме­жах крэ­ды­та­здоль­нас­ці за­яў­ні­ка, але не мо­жа пе­ра­вы­шаць 500 міль­ё­наў руб­лёў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.