Усяго Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавала 21 тэлесюжэт пра гісторыю і правілы гульні ў хакей, пра каманды-ўдзельніцы сёлетняга сусветнага першынства, прызнаных «зорных» гульцоў і лядовыя арэны, дзе пройдуць спаборніцтвы.
Дарэчы, адна з цікавінак праекта ў тым, што пра каманды — удзельніцы ЧС-2014 раскажуць самі грамадзяне гэтых краін, як хакейныя спецыялісты і заўзятыя балельшчыкі, так і зусім звычайныя людзі, далёкія ад спорту.
Паводле слоў загадчыка аддзела спартыўных навінаў АТН Мікалая Стула, ён і яго калегі пачалі рыхтаваць «Галявую перадачу» яшчэ два месяцы таму, падчас Алімпіяды ў Сочы, дзе выступіла большасць хакейных зборных. «Атрымалася, па сутнасці, тэлевізітоўка чэмпіянату, змест якой зразумелы ўжо з назвы, — мяркуе Мікалай. — Галявая перадача ў спорце — гэта апошні пас перад кульмінацыяй матча — голам. У нашым выпадку кульмінацыя — чэмпіянат свету, да якога Беларусь рыхтавалася сем гадоў, а «Галявая перадача» — яго прадвесце. Фінішуе праект 8 мая, у гэты дзень пакажам сюжэт-прэзентацыю каманды Беларусі».
Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.