Вы тут

Ста­рая паш­тоў­ка: уро­кі на заўт­ра


Сён­ня ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь а 16-й га­дзі­не пач­нец­ца твор­чая су­стрэ­ча са сла­ву­тым ка­лек­цы­я­не­рам ста­рых паш­то­вак Ула­дзі­мі­рам Лі­ха­дзе­да­вым.

2Вя­до­масць сваю збі­раль­нік на­быў дзя­ку­ю­чы най­перш твор­ча­му пра­ек­ту га­зе­ты «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня». Дзе­сяць га­доў таму ў са­мым ты­раж­ным гра­мад­ска-па­лі­тыч­ным вы­дан­ні кра­і­ны па­ча­лі вы­хо­дзіць ма­тэ­ры­я­лы пад руб­ры­кай «У по­шу­ках стра­ча­на­га». Дзя­сят­кі аў­та­раў рас­каз­ва­лі пра роз­ныя мяс­ці­ны на­шай кра­і­ны, у якас­ці ілюст­ра­цый да вы­ступ­лен­няў вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы рэ­пра­дук­цыі паш­то­вак. Ле­та­піс­ца­мі-края­знаў­ца­мі вы­яві­лі ся­бе жур­на­ліс­ты, пісь­мен­ні­кі, гіс­то­ры­кі, ар­хі­віс­ты... Ім­ё-
ны гэ­тых аў­та­раў доб­ра вя­до­мы чы­та­чам.

Ацэн­кай руп­лі­вас­ці га­зе­ты ста­ла вы­со­кая ад­зна­ка — Прэ­мія Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не». Ула­дзі­мір Лі­ха­дзе­даў шмат зра­біў для ар­га­ні­за­цыі вы­ста­вак ста­рых паш­то­вак, між­на­род­ных фі­ла­кар­тыч­ных кан­фе­рэн­цый. Сён­ня рэ­пра­дук­цыі паш­то­вак дру­ку­юц­ца ў га­зе­тах «Го­лас Ра­дзі­мы», «Звяз­да», «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва», ча­со­пі­сах «Бе­ла­русь», «Ма­ла­досць», «Род­ная пры­ро­да»... Па­ба­чыў свет доб­ры ту­зін кніг у агуль­най се­рыі «У по­шу­ках стра­ча­на­га». Паш­тоў­ка зра­бі­ла­ся са­праўд­най кры­ні­цай для вы­ву­чэн­ня гіс­то­рыі на­шай Ай­чы­ны.

Па­він­ша­ваць Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва з дзе­ся­ці­год­дзем пра­ек­та прый­дуць ка­ле­гі па края­знаў­чых по­шу­ках, жур­на­ліс­ты, гіс­то­ры­кі, біб­лі­я­тэ­ка­ры, на­ву­коў­цы, гра­мад­скія дзея­чы і вы­со­кія чы­ноў­ні­кі.

— У ма­іх пла­нах зра­біць ста­рую паш­тоў­ку са­праўд­ным склад­ні­кам у вы­ха­ван­ні ў на­шым гра­мад­стве лю­бо­ві і па­ва­гі да гіс­то­рыі, зда­быт­каў, здзяйс­нен­няў на­шых пра­шчу­раў, — га­во­рыць фі­ла­кар­тыст Ула­дзі­мір Лі­ха­дзе­даў. — Спа­дзя­ю­ся, што мне гэ­та ў су­поль­нас­ці з бе­ла­рус­кі­мі мас­ме­дыя і бе­ла­рус­кі­мі вы­да­вец­тва­мі аба­вяз­ко­ва ўдас­ца.

Мак­сім За­зер­ка.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.