Вы тут

Не­бес­пад­стаў­нае Стар­шын­ства


Як вя­до­ма, пас­ля па­дзей у са­ка­ві­ку 2014 го­да ў су­вя­зі з Кры­мам укра­ін­скі бок за­явіў аб тым, што раз­гля­дае пы­тан­не аб вы­ха­дзе з СНД. На­ту­раль­на, што ў та­кой сі­ту­а­цыі Кі­еў не змо­жа эфек­тыў­на ажыц­цяў­ляць за­пла­на­ва­нае на 2014 год стар­шын­ства ў гэ­тай ар­га­ні­за­цыі. У вы­ні­ку па­за­чар­го­вае стар­шын­ства ў СНД пры­ня­ла на ся­бе Бе­ла­русь. Трэ­ба ад­зна­чыць, што ў 2013 го­дзе так­са­ма мер­ка­ва­ла­ся стар­шын­ства Укра­і­ны ў СНД, але па прось­бе прэ­зі­дэн­та Яну­ко­ві­ча яно бы­ло пе­ра­не­се­на на 2014 год.

Для пры­няц­ця на ся­бе та­кіх ад­каз­ных функ­цый у Бе­ла­ру­сі ёсць сур'­ёз­ныя пад­ста­вы. Перш за ўсё ад­зна­чым, што сваю ро­лю ады­гра­ла па­спя­хо­вае ажыц­цяў­лен­не Бе­ла­рус­сю функ­цый стар­шы­ні ар­га­ні­за­цыі ў 2013 го­дзе. Усе за­пла­на­ва­ныя ме­ра­пры­ем­ствы (больш як 70 ле­тась) бы­лі пра­ве­дзе­ны зла­джа­на і на вы­со­кім уз­роў­ні.

Стар­шын­ства ажыц­цяў­ля­ла­ся пад дэ­ві­зам «Ін­тэ­гра­цыя на ка­рысць ча­ла­ве­ка: ума­ца­ван­не доб­ра­су­сед­ства, раз­віц­цё эка­ла­гіч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, са­дзей­ні­чан­не па­вы­шэн­ню да­ступ­нас­ці эка­ла­гіч­ных «зя­лё­ных» тэх­на­ло­гій, па­шы­рэн­не дыя­ло­гу куль­тур». Бе­ла­рус­кае стар­шын­ства спры­я­ла па­этап­най рэа­лі­за­цыі да­га­во­ра аб зо­не сва­бод­на­га ганд­лю, іна­ва­цый­нае су­пра­цоў­ніц­тва кра­ін СНД бы­ло на­поў­не­на кан­крэт­ны­мі пра­ек­та­мі. Па іні­цы­я­ты­ве на­шай кра­і­ны бы­ло пад­пі­са­на па­гад­нен­не аб су­пра­цоў­ніц­тве ў га­лі­не ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя.

2014 год ад­каз­ны для СНД і з пры­чы­ны праб­лем, якія ча­ка­юц­ца з‑за вы­ва­ду аме­ры­кан­скіх вой­скаў з тэ­ры­то­рыі Аф­га­ні­ста­на. Пад­час па­ся­джэн­ня Са­ве­та мі­ніст­раў за­меж­ных спраў СНД 4 кра­са­ві­ка 2014 го­да мі­ніст­ры да­мо­ві­лі­ся ака­заць сіс­тэм­ную да­па­мо­гу Та­джы­кі­ста­ну ў спра­ве ўзмац­нен­ня па­меж­най бяс­пе­кі на та­джык­ска-аф­ган­скай мя­жы. Па­тэн­цы­яль­ныя праб­ле­мы ў Аф­га­ні­ста­не па­гра­жа­юць ста­біль­нас­ці і ў ін­шых кра­і­нах Цэнт­раль­най Азіі, што вы­клі­кае не­аб­ход­насць у гра­мат­най ка­ар­ды­на­цыі ра­бо­ты СНД у гэ­тым кі­рун­ку. Мінск, як мес­ца скан­цэнт­ра­ван­ня цэнт­раль­ных ор­га­наў СНД, змо­жа гэ­тым зай­мац­ца.

На жаль, нель­га не ад­зна­чыць і аб­васт­рэн­не праб­лем ва Укра­і­не. Бе­ла­рус­кае стар­шын­ства зруч­нае тым, што Бе­ла­русь як су­сед­ка гэ­тай кра­і­ны здоль­ная пры­няць больш кам­пе­тэнт­ныя ра­шэн­ні па на­ладж­ван­ні ра­сій­ска-ўкра­ін­скіх ад­но­сін і ўтры­ман­ні Укра­і­ны ў СНД. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што ў вы­ні­ку бе­ла­рус­кіх на­ма­ган­няў пры пад­трым­цы ін­шых чле­наў ар­га­ні­за­цыі Кі­е­ву ўдас­ца пры­няць уз­ва­жа­ныя ра­шэн­ні для лік­ві­да­цыі гэ­тых праб­лем і за­ха­ваць сваё член­ства ў СНД.

Доб­ра ўпіс­ва­ец­ца бе­ла­рус­кае стар­шын­ства сё­ле­та і ў кан­тэкс­це аб'­яў­лен­ня гэ­та­га го­да Го­дам гас­цін­нас­ці. Як вя­до­ма, у Бе­ла­ру­сі ў кра­са­ві­ку ад­кры­ва­ец­ца шмат но­вых атэ­ляў, а ў маі на­ша кра­і­на пры­ме чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі.

Не­су­мнен­на, бу­дуць рэа­лі­зоў­вац­ца і ін­шыя за­да­чы. Як ад­зна­чыў 4 кра­са­ві­ка 2014 го­да кі­раў­нік МЗС Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Ма­кей, Бе­ла­русь пра­цяг­не рэа­лі­зоў­ваць кан­цэп­цыю свай­го мі­ну­ла­год­ня­га стар­шын­ства, а так­са­ма бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­ваць пра­па­но­вы, якія змя­шча­лі­ся ва ўкра­ін­скай кан­цэп­цыі стар­шын­ства ў СНД.

Ад­зна­чым, што ва ўкра­ін­скай кан­цэп­цыі пра­ду­гледж­ва­ла­ся рэа­лі­за­цыя пры­яры­тэт­ных за­дач па шас­ці кі­рун­ках. Амаль усе яны ак­ту­аль­ныя і для Бе­ла­ру­сі. Ва ўмо­вах па­вы­ша­ных геа­па­лі­тыч­ных ры­зык, без­умоў­на, бу­дуць ак­ту­аль­ны на­ме­ча­ныя Укра­і­най за­да­чы па са­дзей­ні­чан­ні рэа­лі­за­цыі між­дзяр­жаў­ных пра­грам па су­праць­дзе­ян­ні тэ­ра­рыз­му і ін­шым гвал­тоў­ным пра­явам эк­стрэ­міз­му (на 2014–2016 гг.), ба­раць­бе з ганд­лем людзь­мі (на 2014–2018 гг.), ба­раць­бе са зла­чын­нас­цю (на 2014–2018 гг.), ба­раць­бе з не­за­кон­ным аба­ро­там нар­ка­тыч­ных срод­каў, псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў і іх прэ­кур­со­раў і су­праць­дзе­ян­ні нар­ка­ма­ніі (на 2014–2018 гг.), а так­са­ма ак­ты­ві­за­цыя дзей­нас­ці ад­па­вед­ных га­лі­но­вых ор­га­наў.

Зна­чэн­не мо­гуць мець і ме­ра­пры­ем­ствы па ак­ты­ві­за­цыі шмат­ба­ко­ва­га дыя­ло­гу з парт­нё­ра­мі па Са­друж­нас­ці па пы­тан­нях транс­пар­ці­роў­кі энер­га­рэ­сур­саў, за­бес­пя­чэн­ня бяс­пе­кі і на­дзей­нас­ці іх па­ста­вак, вы­пра­цоў­кі зра­зу­ме­лых і дак­лад­ных прын­цы­паў дзей­нас­ці дзяр­жаў-удзель­ніц на між­на­род­ным рын­ку энер­га­нось­бі­таў.

Мож­на так­са­ма сме­ла раз­ліч­ваць і на тое, што Бе­ла­русь бу­дзе ста­ран­на ка­ар­ды­на­ваць вы­ка­нан­не пла­на асноў­ных ме­ра­пры­ем­стваў па пад­рых­тоў­цы да свят­ка­ван­ня 70‑й га­да­ві­ны Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не 1941–1945 га­доў.

Апроч гэ­та­га, кі­раў­нік МЗС Бе­ла­ру­сі ад­зна­чыў 4 кра­са­ві­ка, што Бе­ла­русь бу­дзе са­дзей­ні­чаць ума­ца­ван­ню доб­ра­су­сед­скіх ад­но­сін на пра­сто­ры Са­друж­нас­ці, на­да­ваць вя­лі­кую ўва­гу эка­на­міч­на­му вы­мя­рэн­ню ў рам­ках ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў на пра­сто­ры СНД, вы­ка­нан­ню ад­па­вед­на­га да­га­во­ра аб зо­не сва­бод­на­га ганд­лю.

Бу­дуць так­са­ма пра­во­дзіц­ца знач­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ў куль­тур­най сфе­ры. Да­рэ­чы, у ар­га­ні­за­цыі ад­на­го з іх — фо­ру­му твор­чай і на­ву­ко­вай ін­тэ­лі­ген­цыі — Бе­ла­ру­сі вы­зваў­ся да­па­маг­чы Ка­зах­стан, пра­па­на­ваў­шы пра­вес­ці яго на сва­ёй тэ­ры­то­рыі.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.