У міжрэгіянальных зносінах будзе курсіраваць дадатковы цягнік №679/680 Гомель — Мінск, які адпраўляецца з Гомеля ў 15.27 і прыбывае ў Мінск у 19.05. Гэты цягнік прызначаны на 28 красавіка, 1 і 8 мая. У святочны перыяд таксама будуць хадзіць дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній № 632 Мінск — Гомель (28 красавіка і 2 мая), № 638 Мінск — Калінкавічы — Гомель (28 красавіка і 8 мая), № 693 Мінск — Полацк (28 красавіка), № 671/672 Мінск — Брэст — Мінск (1 мая) і іншыя.
У міжнародных зносінах Беларуская чыгунка разам з расійскімі партнёрамі дадаткова прызначыла цягнікі па найбольш запатрабаваных маршрутах: Брэст — Масква — Брэст, Мінск — Масква — Мінск, Брэст — Санкт-Пецярбург — Брэст і іншых. Акрамя таго, у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы транзітам будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 148/147 Калінінград — Масква — Калінінград і № 80/79 Калінінград — Санкт-Пецярбург — Калінінград.
Больш падрабязную інфармацыю аб прызначэнні дадатковых цягнікоў і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.