Рабочую групу па яго падрыхтоўцы і правядзенні ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік, паведамляе БЕЛТА.
У сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і абвяшчэннем 2014 года Годам гасціннасці рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 12 красавіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Грашовыя сродкі, заробленыя на працоўных месцах у дзень рэспубліканскага суботніка, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Палову гэтых сродкаў аблвыканкамы і Мінгарвыканкам пакінуць у сваім распараджэнні і накіруюць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне і добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў ВАВ, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Другая палова заробленых сродкаў будзе накіравана Міністэрству аховы здароўя для будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава.
Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, што ўстанаўліваецца Мінфінам. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 12 красавіка з'яўляецца працоўным днём, адбываецца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна калектывамі работнікаў.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.