Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў, наведваючы ААТ «Алеся», паведамляе БЕЛТА.
Праблема недастатковага аб'ёму продажаў характэрная для шэрагу прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам», куды ўваходзіць і ААТ «Алеся», канстатаваў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Праведзена сур'ёзная мадэрнізацыя, набыта якаснае абсталяванне, ёсць кваліфікаваны персанал. «Але ў наяўнасці праблема продажаў. Рынак так уладкаваны, што за яго трэба змагацца. На тэрыторыі Беларусі сышліся тавары лёгкай прамысловасці з усіх краін свету. Мы павінны разумець, што без нармальнай сістэмы продажаў, дакладнай працы з тавараправоднай сеткай выніку не будзе, — сказаў Андрэй Кабякоў. — Трэба зрабіць так, каб тавары прадаваліся, забяспечыць адпаведнае функцыянаванне абсталявання, нарасціць аб'ёмы вытворчасці і атрымаць належную зарплату».
Тавары беларускай лёгкай прамысловасці карыстаюцца попытам, яны высокай якасці. «Самае тонкае месца — продаж, у гэтай сферы павінны працаваць лепшыя кадры», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым гатовага рэцэпту вырашэння праблемы няма. «Як варыянт, можна ўдасканаліць сістэму продажаў у гандлёвых пунктах, каб прадаўцы былі больш зацікаўлены ў рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства», — прапанаваў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Андрэй Кабякоў таксама паведаміў, што працэнтныя стаўкі па крэдытах будуць паступова прыходзіць у нармальны стан. Паводле яго слоў, намаганні ўрада і Нацыянальнага банка накіраваны на тое, каб макраэканамічная палітыка, якая праводзіцца, спрыяла стабілізацыі інфляцыйных працэсаў у краіне. Нацбанк прыняў рашэнне з 16 красавіка знізіць стаўку рэфінансавання да 22,5%. «Вельмі разлічваем, што гэта акажа пэўнае рэгулюючае ўздзеянне на рынак крэдытаў і дэпазітаў. Ненармальна, што існуе такі разрыў у працэнтных стаўках. Усё павінна прыходзіць у рыначную адпаведнасць, раўнавагу, тэндэнцыі да гэтага вызначыліся», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.