…зрабіў Магілёўскі філіял «Белпошты». Падчас святкавання Дня посткросера ў памяшканні Галоўпаштамта па вуліцы Першамайскай адкрылася паштовая лаўка «Штэмпель».
— Гэта зроблена для тых, хто захапляецца гэтай цікавай справай, — адзначыла намеснік дырэктара Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Марчанка.
— Раней ім прыходзілася стаяць у агульнай чарзе, а гэта нязручна. Тым больш, тут хутчэй можна будзе знайсці сабе сябра па інтарэсах.
Да паслуг наведвальнікаў спецыялізаванай крамы шырокі асартымент паштовых картак, марак і канвертаў «першага дня». Філатэлісты маюць магчымасць заказаць тут беларускія маркі, якія выпускаліся з пачатку 1990‑х гадоў. Пры ўмове, што яны ёсць у наяўнасці.
У рамках мерапрыемства былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь‑2013». На Магілёўшчыне імі сталі 13 чалавек. У якасці падарунка яны атрымалі тэматычныя наборы марак і канвертаў са спецгашэннем.
Дарэчы, лепшай па выніках мінулага года стала паштовая марка «1025 гадоў Хрышчэння Русі», на другім і трэцім месцах «Беларускія анімацыйныя фільмы» і «400‑годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Божай Маці ў Будслаў», адпаведна.
Аматары посткросінгу мелі магчымасць у гэты дзень скарыстацца зніжкай пры перасылцы паштоўкі. Як запэўніла кіраўніцтва магілёўскага філіяла «Белпошты», такую льготу можна будзе атрымліваць і далей адзін раз у квартал.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.