Набытыя для пасадкі клубні бульбы на працягу 2-3 дзён вытрымліваюць пры тэмпературы 24-25°С. Затым праводзяць прафілактычную апрацоўку клубняў растворам меднага купарвасу (1ч. л. меднага купарвасу на 3 л вады). Пасля гэтага клубні раскладваюць на падлозе ў адзін пласт і прарошчваюць на святле на працягу месяца, перыядычна іх пераварочваючы. Неабходна таксама апырскваць клубні рознымі пажыўнымі растворамі з інтэрваламі ў 5-6 дзён.
Рэцэпты раствораў
Раствор 1: на 3 л вады 1 ч. л. нітрафоскі або нітраамафоскі.
Раствор 2: на 3 л вады 0,5 ч. л. борнай кіслаты або буры.
Раствор 3: на 3 л вады 1ч. л. растварыну (комплекснага водарастваральнага бясхлорнага ўгнаення).
Апырскванні праводзяць паслядоўна вышэйазначанымі растворамі. Чацвёртае, пятае і шостае апырскванні робяць, адпаведна, першым, другім і трэцім растворамі. За 2 дні да пасадкі клубні трэба закрыць ад святла і панізіць тэмпературу ў месцы захоўвання да 10-12°С.
Варта ведаць
Калі гною ў гліністую глебу ўнесена дастаткова, то ён будзе працаваць яшчэ і ў наступным сезоне. А вось на пясчанай глебе гною хопіць толькі на адзін сезон.
Часам можна ўжыць і такі спосаб унясення гною. Закапайце ў зямлю непатрэбную ёмістасць (вядро, каструлю, бачок), зрабіце дзіркі ў бакавых сценках, пакладзіце туды гной. Вакол высадзіце расліны і проста налівайце ў вядро ваду, якая будзе ўзбагачацца пажыўнымі рэчывамі і дастаўляцца праз дзірачкі да каранёў.
Ірына Тамковіч
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.