Вы тут

Расадны спосаб вырошчвання агуркоў


Тэр­мі­ны сяўбы на­сен­ня вы­зна­ча­юц­ца тэр­мі­на­мі па­сад­кі ра­са­ды на па­ста­ян­нае мес­ца, ку­ды вы­са­джва­юць 20—25-дзён­ную ра­са­ду, якая мае 4-5 са­праўд­ных ліс­тоў. Ра­са­да не па­він­на быць пе­ра­рос­лай.

Ра­са­ду па­жа­да­на вы­рошч­ваць у тор­фа­пе­ра­гной­ных гаршках, але мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць і ін­шыя ёміс­тас­ці. Грунт па­ві­нен быць друз­лым, урад­лі­вым, віль­га­це- і па­вет­ра­пра­ні­каль­ным, мець рэ­ак­цыю гле­ба­ва­га рас­тво­ру, бліз­кую да нейт­раль­най. Ёміс­тас­ці, на­поў­не­ныя грун­там, аба­вяз­ко­ва дэз­ын­фі­ку­юц­ца рас­тво­рам мар­ган­цоў­кі ін­тэн­сіў­най ру­жо­вай афар­боў­кі. Пе­рад па­се­вам на­сен­ня грунт па­лі­ва­юць цёп­лай ва­дой. Пры­клад­на праз га­дзі­ну пас­ля па­лі­ву на­сен­не, якое прай­шло пе­рад­па­сяў­ную апра­цоў­ку (пра­гра­ван­не, гар­та­ван­не, за­моч­ван­не ў рас­тво­ры мік­ра­эле­мен­таў), рас­клад­ва­юць у ёміс­тас­ці і за­коп­ва­юць на глы­бі­ню ка­ля 1 см. Ёміс­тас­ці на­кры­ва­юць по­лі­эты­ле­на­вай плён­кай (да з'яў­лен­ня ўсхо­даў) і ста­вяць у цёп­лае мес­ца. У гэ­ты пе­ры­яд не­аб­ход­на пад­трым­лі­ваць тэм­пе­ра­ту­ру на ўзроў­ні 25—28°С. Пас­ля з'яў­лен­ня ўсхо­даў плён­ку зды­ма­юць. Вы­рошч­ва­юць ра­са­ду пры тэм­пе­ра­ту­ры 22—25°С, па­лі­ва­юць толь­кі цёп­лай ва­дой пад ко­рань. Не да­пус­ка­ец­ца па­пад­ан­не ва­ды на рас­лі­ны. Пры вы­рошч­ван­ні ра­са­ды ў тор­фа­пе­ра­гной­ных гарш­ках дроб­ныя ка­рэнь­чы­кі мо­гуць вы­хо­дзіць вон­кі. Па­жа­да­на гарш­кі пе­ры­я­дыч­на пе­ра­стаў­ляць, каб па­ру­шыць кан­такт гэ­тых ка­рэнь­чы­каў з зям­лёй па-за гарш­ком і пры­му­сіць рас­лі­ну вы­ка­рыс­тоў­ваць тор­фа­су­месь унут­ры яго.

Па ме­ры рос­ту ра­са­ды пра­вод­зяц­ца пад­сып­кі зям­лёй. Акра­мя та­го, у за­леж­нас­ці ад па­жыў­на­га са­ста­ву грун­ту, ра­са­ду не­аб­ход­на 1—2 ра­зы пад­кар­міць. Пер­шую пад­корм­ку пра­вод­зяць, як пра­ві­ла, пас­ля з'яў­лен­ня дру­го­га са­праўд­на­га ліс­та, дру­гую — за 2-3 дні да па­сад­кі на па­ста­ян­нае мес­ца. Для па­сад­кі ра­са­ды ро­бяць лун­кі глы­бі­нёй 12—14 см. У кож­ную лун­ку па­жа­да­на па­клас­ці жме­ню ар­га­на-мі­не­раль­най су­ме­сі. Грунт пе­рад па­сад­кай па­ві­нен быць доб­ра па­лі­ты. Ра­са­да пе­рад па­сад­кай не па­лі­ва­ец­ца, тро­хі пад­суш­ва­ец­ца, асаб­лі­ва ка­лі агу­рок вы­рошч­ва­ец­ца не ў тор­фа­пе­ра­гной­ным гаршку, а ў якой-не­будзь ін­шай ёміс­тас­ці. Пад­сох­лы грунт не ад­валь­ва­ец­ца ад ка­ра­нёў, рас­лі­на менш траў­мі­ру­ец­ца пры пе­ра­са­дцы. У лун­ку рас­лі­на за­глыб­ля­ец­ца амаль да се­мя­до­ляў. Па­верх­ню гле­бы муль­чы­ру­юць тор­фам або пе­ра­гной­най зям­лёй. Моц­на аб­ціс­каць грунт ва­кол па­са­джа­най рас­лі­ны не вар­та. Па­сад­ку пра­вод­зяць у па­хмур­ныя дні, а ў со­неч­ныя — уве­ча­ры. Ра­са­ду вы­са­джва­юць з раз­лі­ку 6-7 рас­лін на 2 кв. м. Пер­шую пад­корм­ку пра­вод­зяць праз 10—12 дзён пас­ля вы­сад­кі ра­са­ды. Для гэ­та­га вы­ка­рыс­тоў­ва­юць як ар­га­ніч­ныя, так і мі­не­раль­ныя ўгна­ен­ні.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».