Вы тут

Блізка відаць, ды далёка дыбаць


Ці га­то­ва наша грамадства да дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства?

Гэ­та толь­кі зда­ец­ца, што вя­лі­кая эка­но­мі­ка нас, абы­ва­це­ляў, не тур­буе. На­са­мрэч вя­лі­кія гро­шы ро­бяць шмат доб­ра­га і ка­рыс­на­га для са­ма­га прос­та­га ча­ла­ве­ка. Па­трэ­бен толь­кі якас­ны ме­ха­нізм для вы­ка­ры­стан­ня тых гро­шай. Гэ­та мо­жа не­ка­му пад­ацца ма­ла­ве­ра­год­ным, але біз­нес­ме­ны га­то­выя ўклад­вац­ца больш у са­цы­яль­ныя, чым у ка­мер­цый­ныя пра­ек­ты. Жыц­цё пры­му­сі­ла ка­пі­та­лізм пе­ра­гле­дзець прын­цы­пы. І, як зда­ец­ца, у леп­шы бок. Ча­му б не зра­біць што-не­будзь ка­рыс­нае для лю­дзей па да­мо­ве з дзяр­жа­вай, а пас­ля атрым­лі­ваць пла­ця­жы ад ура­да цягам не­каль­кіх га­доў? Усё роў­на лю­бы біз­нес-пра­ект мае пэў­ны тэр­мін акуп­нас­ці. І пры гэ­тым ты бя­рэш на ся­бе ўсю ад­каз­насць, праг­на­зу­еш ры­зы­кі... Пра­ект жа бы­вае і страт­ным — пра­лі­чыў­ся з по­пы­там, на­прык­лад. А ў вы­пад­ку дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства ры­зы­кі па­дзя­ля­юц­ца па­між біз­не­сам і дзяр­жа­вай. Урад яшчэ і дае га­ран­тыі вяр­тан­ня гро­шай. Ці не ідэ­ал?

Ідэя за­ста­ла­ся ра­ней­шай

У апош­нія га­ды ў на­шай кра­і­не ўсур'­ёз за­га­ва­ры­лі пра PPP (англ. рublіc-prіvate partnershіp). Гэ­тае па­няц­це доб­ра вя­до­ма ў мно­гіх кра­і­нах све­ту. У свой час Ра­сія пе­ра­кла­ла дэ­фі­ні­цыю для пры­мя­нен­ня ў ай­чын­най прак­ты­цы з не­вя­лі­кай па­мыл­кай — за­мест «гра­мад­ска-пры­ват­на­га парт­нёр­ства» атры­ма­ла­ся «дзяр­жаў­на-пры­ват­нае парт­нёр­ства». Як ка­жа Ула­дзі­мір Ка­ра­гін, стар­шы­ня прэ­зі­ды­у­ма Рэс­пуб­лі­кан­скай кан­фе­дэ­ра­цыі прад­пры­маль­ніц­тва, гэ­та бы­ло зроб­ле­на для леп­ша­га ра­зу­мен­ня па­няц­ця па­лі­ты­ка­мі. Але ўсё роў­на сэнс за­стаў­ся ра­ней­шы — біз­нес і гра­мад­ства аб'­яд­ноў­ва­юц­ца, каб за­да­во­ліць па­трэ­бы апош­ня­га. Па­коль­кі на пост­са­вец­кай пра­сто­ры гра­мад­ства тра­ды­цый­на ата­я­сам­лі­ва­ец­ца з дзяр­жа­вай і на­ад­ва­рот, то бу­дзем лі­чыць, што дзяр­жаў­на-пры­ват­нае парт­нёр­ства — гэ­та дак­лад­ны тэр­мін.

«Па­ча­так ру­ху ў бок ДПП за­кла­ла Ды­рэк­ты­ва Прэ­зі­дэн­та №4, дзе бы­ло ска­за­на аб не­аб­ход­нас­ці фар­мі­ра­ван­ня ад­па­вед­най за­ка­на­даў­чай ба­зы, — га­во­рыць Ак­са­на Цям­ніц­кая, на­мес­ні­ца на­чаль­ні­ка юры­дыч­на­га ўпраў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі. —

Пра­ца над за­ко­нам па­ча­ла­ся ў 2011-м. На­пры­кан­цы го­да мы ўнес­лі за­ко­на­пра­ект у вы­шэй­шыя ін­стан­цыі. Але там па­лі­чы­лі, што пры­няц­це за­ко­на бу­дзе заў­час­ным і за­яві­лі пра не­аб­ход­насць рас­пра­цоў­кі кан­цэп­цыі. Мы зра­бі­лі крок на­зад, каб пра­цяг­нуць пра­цу больш аб'­ек­тыў­на. У рас­пра­цоў­цы пры­ня­лі ўдзел прад­пры­маль­ніц­кія са­ю­зы, між­на­род­ныя экс­пер­ты. Па­ра­лель­на да­пра­цоў­ваў­ся пра­ект за­ко­на. У каст­рыч­ні­ку мі­ну­ла­га го­да кан­цэп­цыя бы­ла ўзгод­не­на з Прэ­зі­дэн­там. Ця­пер пад­рых­та­ва­ны но­вы за­ко­на­пра­ект, уз­год­не­ны з усі­мі дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі. На­ват Ге­не­раль­ная пра­ку­ра­ту­ра яго пра­вя­ра­ла, каб вы­клю­чыць ве­ра­год­насць ка­руп­цыі». Між ін­шым, пад­рых­та­ва­ны за­ко­на­пра­ект пра­ду­гледж­вае та­кія ві­ды ДПП, як кан­цэ­сій­ныя і ін­вес­ты­цый­ныя да­га­во­ры, па­гад­нен­ні аб ДПП і ін­шыя фор­мы.

Аль­тэр­на­ты­ва пры­ва­ты­за­цыі

«Дзяр­жаў­на-пры­ват­нае парт­нёр­ства спа­лу­чае ў са­бе леп­шае з «двух све­таў»: пры­ват­ны сек­тар з яго рэ­сур­са­мі, кі­раў­ніц­кі­мі на­вы­ка­мі і тэх­на­ло­гі­я­мі, а так­са­ма дзяр­жаў­ны сек­тар з яго рэ­гу­лю­ю­чай дзей­нас­цю і аба­ро­най гра­мад­скіх ін­та­рэ­саў», — так лі­чыць Еў­ра­пей­ская эка­на­міч­ная ка­мі­сія ААН. Ка­лі ка­заць больш на­ву­ко­ва, то да дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства ад­но­сяц­ца фор­мы су­пра­цоў­ніц­тва па­між дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі і пры­ват­ным сек­та­рам, на­кі­ра­ва­ныя на за­бес­пя­чэн­не фі­нан­са­ван­ня, бу­даў­ніц­тва, рэ­кан­струк­цыі, экс­плу­а­та­цыі, тэх­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня аб'­ек­та інф­ра­струк­ту­ры і (ці) кі­ра­ван­ня ім, а так­са­ма на ака­зан­не па­слуг. У сваю чар­гу інф­ра­струк­ту­ра — гэ­та су­куп­насць збу­да­ван­няў, па­бу­доў, сіс­тэм і служ­баў, не­аб­ход­ных для функ­цы­я­на­ван­ня эка­но­мі­кі і за­бес­пя­чэн­ня ўмоў жыц­ця­дзей­нас­ці на­сель­ніц­тва. Ін­шы­мі сло­ва­мі, ка­лі, ска­жам, го­ра­ду па­трэб­на но­вая да­ро­га, а гро­шай на гэ­та ў му­ні­цы­па­лі­тэ­та ня­ма, то га­рад­скія ўла­ды пра­па­ну­юць пры­ват­ні­ку ўзяць на ся­бе вы­ра­шэн­не праб­ле­мы за пэў­ныя пры­ві­леі, га­ран­тыі і вы­пла­ты. По­тым да­ро­га бу­ду­ец­ца і зна­хо­дзіц­ца ў ка­ры­стан­ні пры­ват­ні­ка га­доў 20-30. Пас­ля гэ­та­га тэр­мі­ну яна ста­но­віц­ца ўлас­нас­цю го­ра­да. Па сва­ёй сут­нас­ці ўсё гэ­та з'яў­ля­ец­ца аль­тэр­на­ты­вай пры­ва­ты­за­цыі.

Ці­ка­васць да ДПП у све­це аб­у-
моў­ле­на па­трэ­ба­мі ў аб­наў­лен­ні і бу­даў­ніц­тве інф­ра­струк­ту­ры, якая хут­ка рас­це, і ад­сут­нас­цю ў дзяр­жаў­най ула­ды не­аб­ход­ных фі­нан­са­вых рэ­сур­саў для гэ­та­га.

З па­лёг­кай, паважа­ны... бюд­жэт!

Пра­ект «Ума­ца­ван­не на­цы­я­наль­на­га па­тэн­цы­я­лу ў га­лі­не пры­мя­нен­ня ме­ха­ніз­маў дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь» па­чаў­ся ў маі 2013 го­да. Асноў­ная мэ­та — па­вы­шэн­не па­тэн­цы­я­лу як дзяр­жаў­на­га, так і пры­ват­на­га сек­та­ра ў ра­зу­мен­ні гэ­та­га пы­тан­ня, ства­рэн­не На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ДПП і рас­пра­цоў­ка ўсёй ме­та­да­ло­гіі, якая бу­дзе су­пра­ва­джаць пі­лот­ныя пра­ек­ты. «Еў­ра­пей­скія спе­цы­я­ліс­ты вы­со­ка ацэнь­ва­юць па­ча­так», — сцвяр­джае кі­раў­ні­ца пра­ек­та кан­ды­дат эка­на­міч­ных на­вук Але­на Да­дзер­кі­на.

На­цы­я­наль­ны ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та — мі­ністр эка­но­мі­кі Мі­ка­лай Снап­коў. «Гэ­та бы­вае вель­мі рэд­ка, каб мі­ністр ста­на­віў­ся ка­ар­ды­на­та­рам, што яшчэ раз пад­крэс­лі­вае знач­насць ін­стру­мен­та для Бе­ла­ру­сі», — лі­чыць спа­да­ры­ня Але­на. А па­куль што ідзе пра­ца над ства­рэн­нем На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ДПП.

Ад­куль жа та­кое па­важ­лі­вае стаў­лен­не да но­ва­га ін­стру­мен­та вы­ра­шэн­ня інф­ра­струк­тур­ных праб­лем? За­кон, На­цы­я­наль­ны цэнтр... Ня­ўжо гэ­та та­го вар­та? Лі­чу, што так. Уба­чыць гэ­та мож­на ха­ця б на па­раў­на­нні дзяр­жаў­ных за­ку­пак і ДПП. У ад­роз­нен­не ад дзяр­жаў­ных за­ку­пак, ёсць за­трат­ны і да­ход­ны этап, на пра­ця­гу яко­га ін­вес­тар ад­наў­ляе свае вы­дат­кі. Ін­шы­мі сло­ва­мі — аб'­ект бу­ду­ец­ца, по­тым экс­плу­а­ту­ец­ца, а пас­ля зда­ец­ца дзяр­жа­ве ў аб­умоў­ле­ным тэх­ніч­ным ста­не. Але дзяр­жа­ва так­са­ма ўдзель­ні­чае і да­па­ма­гае — аль­бо льгот­ным вы­дзя­лен­нем участ­каў пад бу­даў­ніц­тва, або су­фі­нан­са­ван­нем, вы­зва­лен­нем ад вы­пла­ты па­дат­каў на пэў­ны тэр­мін і гэ­так да­лей.

На вы­ха­дзе атрым­лі­ва­ем зні­жэн­не на­груз­кі на бюд­жэт, боль­шы эфект (бо пры­ват­нік хо­ча як ма­га хут­чэй скон­чыць бу­даў­ніц­тва і па­чаць вяр­таць свае вы­дат­кі).

Га­лоў­ны сты­мул для ін­вес­та­ра — га­ран­тыі

Ад­на з асноў­ных пе­ра­ваг ДПП — прын­цып «ад­на­го акна». Дзяр­жа­ве не трэ­ба «рас­пы­ляц­ца» на шмат­коль­кас­ныя па­гад­нен­ні з крэ­ды­то­ра­мі і суб­пад­рад­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, у да­лей­шым ад­соч­ваць тэр­мі­ны вы­плат, шу­каць шля­хі па­га­шэн­ня за­па­зы­ча­нас­ці па крэ­ды­тах, кант­ра­ля­ваць вы­дат­коў­ван­не срод­каў і пра­цу суб­пад­рад­чы­каў, па­коль­кі ўвесь гэ­ты комп­лекс праб­лем бя­рэ на ся­бе пры­ват­нік. А ён, у сваю чар­гу, атрым­лі­вае пра­ва на ўва­хо­джан­не ў сек­та­ры прадастаўлення па­слуг, якія ра­ней бы­лі ма­на­па­лі­за­ва­ны дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі.

«Трэ­ба ства­рыць та­кое за­ка­на­даў­ства, каб у вы­пад­ку зме­ны пя­ці ўра­даў і дзе­ся­ці прэ­зі­дэн­таў ін­вес­тар усё роў­на атры­маў свае гро­шы і пры­бы­так, — лі­чыць Ула­дзі­мір Ка­ра­гін. — Та­му ў пер­шую чар­гу ДПП — гэ­та асаб­лі­вая сіс­тэ­ма га­ран­тый». Той жа дум­кі пры­трым­лі­ва­ец­ца Ула­дзі­мір Хла­бар­доў, на­чаль­нік юры­дыч­на­га ўпраў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі: «Аба­вя­за­цель­ствы з бо­ку бюд­жэ­ту па­він­ны ахоп­лі­ваць увесь тэр­мін кант­рак­та. Пры­ма­ю­чы што­год дзяр­жаў­ны бюд­жэт, за­ка­на­даў­чы ор­ган па­ві­нен уклю­чаць вы­пла­ты пры­ват­ні­ку».

Ула­дзі­мір Ка­ра­гін га­во­рыць, што Бе­ла­русь — ма­ла­дая кра­і­на, што ў нас яшчэ ўсё на­пе­ра­дзе. Акра­мя та­го, мы ма­ем вя­лі­кую пе­ра­ва­гу — маг­чы­масць вы­ву­чэн­ня во­пы­ту мно­гіх кра­ін. І ле­пей за ўсё нам звяр­нуць ува­гу на поль­скі во­пыт — для нас ён блі­жэй. «Там сіс­тэ­ма ДПП раз­ві­ва­ец­ца «зні­зу», ад не­вя­лі­кіх са­цы­яль­ных пра­ек­таў — да­ро­гі, шко­лы і гэ­так да­лей. Там на­ват ча­ла­век не мо­жа стаць чы­ноў­ні­кам, ка­лі не ары­ен­ту­ец­ца ў тэр­мі­на­ло­гіі і не мо­жа склас­ці пра­ект ды аба­ра­ніць яго. Гэ­та ква­лі­фі­ка­цый­нае па­тра­ба­ван­не да чы­ноў­ні­ка поль­скай мяс­цо­вай ула­ды», — рас­па­вя­дае Ула­дзі­мір Ка­ра­гін. Пра тое, што не­аду­ка­ва­насць дзяр­жаў­ных чы­ноў­ні­каў — са­мая га­лоў­ная пры­чы­на не­эфек­тыў­нас­ці дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства, га­во­раць мно­гія. Бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што ў нас та­кіх праб­лем не бу­дзе, па­коль­кі ў Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь сё­ле­та ад­бы­ла­ся цы­ры­мо­нія ўру­чэн­ня дып­ло­маў вы­пуск­ні­кам спе­цы­яль­нас­ці «Кі­ра­ван­не ін­вес­ты­цый­ны­мі пра­ек­та­мі ў дзяр­жаў­на-пры­ват­ным парт­нёр­стве» па пра­гра­ме вы­шэй­шай аду­ка­цыі 2-й сту­пе­ні. І гэ­ты вы­пуск стаў дру­гім у гіс­то­рыі пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў да­дзе­най сфе­ры.

 

Ня­гле­дзя­чы на ўсе ві­да­воч­ныя пе­ра­ва­гі ДПП-пра­ек­таў, яны не па­він­ны раз­гля­дац­ца як адзі­на маг­чы­мы ва­ры­янт рэа­лі­за­цыі інф­ра­струк­тур­ных пра­ек­таў. Не трэ­ба за­бы­ваць пра іх скла­да­насць пры пра­ек­та­ван­ні, за­пус­ку і функ­цы­я­на­ван­ні, пра да­ступ­насць шмат­лі­кіх аль­тэр­на­тыў­ных кры­ніц фі­нан­са­ван­ня. Та­му та­кі пра­ект па­ві­нен пра­хо­дзіць вель­мі сур'­ёз­ную ацэн­ку ад­нос­на сту­пе­ні гра­мад­скай вы­га­ды.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».