Праўда, толькі ў межах праекта і выключна ў творчым сэнсе. «Трэці курс» папулярнага рэаліці-шоу, пераможца якога атрымае рэальны шанц увайсці ў парадныя дзверы шоу-бізнесу, пераходзіць да новага вітка спаборніцтва — так званых музычных батлаў.
Па выніках маштабнага праслухоўвання «жыўцом» прадзюсары Павел Клышэўскі, Яна Станкевіч і Леанід Шырын сфарміравалі тры каманды — па 9 чалавек у кожнай. Прычым некаторыя імёны «студэнтаў» публіцы ўжо добра знаёмыя: напрыклад, свае сілы на праекце спрабуе колішні ўдзельнік дзіцячага «Еўрабачання-2006» Андрэй Кунец (між іншым, на тым конкурсе ён заняў 2-е месца!), а спявак Алег Шчуцкі пад сцэнічным псеўданімам Alen Hіt некалькі гадоў таму ўдзельнічаў у адборах на «Новую хвалю» і «Еўрабачанне». Каманда Леаніда Шырына вылучаецца тым, што ў яе трапілі адны толькі дзяўчаты, а ў групе Паўла Клышэўскага — самы сталы ўдзельнік праекта, 52-гадовы оперны выканаўца Ілья Астроў, які, між іншым, складае годную канкурэнцыю моладзі.
Ужо з 12 красавіка, як расказалі нам у прэс-службе тэлеканала АНТ, у праекце пачынаецца новы этап. Прадзюсары ў кампаніі новай вядучай — Лейлу Ісмаілаву заменіць Леся Кодуш — будуць правяраць, як таленавітыя студэнты засвоілі ўрокі майстэрства, і па выніках экзамену штотыдзень у «Акадэміі талентаў» будуць адбывацца адлічэнні непаспяховых.
Калі
: па суботах у 18.45. Дзе: АНТ.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.