Вы тут

Рэз­кай зме­ны та­ры­фаў на са­цы­яль­ныя па­слу­гі не пла­ну­ец­ца


Пра гэ­та за­явіў на­мес­нік мі­ніст­ра пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Аляк­сандр Ру­мак, вы­сту­па­ю­чы на ІІ Рэс­пуб­лі­кан­скім са­цы­яль­ным фо­ру­ме «Са­цы­яль­ная з'яд­на­насць у імя ўсе­агуль­ных ін­та­рэ­саў».

— Вы­зна­чэн­не та­ры­фаў на са­цы­яль­ныя па­слу­гі зна­хо­дзіц­ца ў кам­пе­тэн­цыі мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды: абл­вы­кан­ка­маў і Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма, — ска­заў на­мес­нік мі­ніст­ра. — Пе­ры­я­дыч­на яны пе­ра­гля­да­юц­ца, але пра­цяг­ва­юць за­ста­вац­ца вель­мі да­ступ­ны­мі.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не жур­на­ліс­таў аб ад­каз­нас­ці дзя­цей за сва­іх па­жы­лых баць­коў, ён ад­зна­чыў: «У дзей­ным за­ка­на­даў­стве пра­ду­гле­джа­ны та­кія нор­мы. У ад­па­вед­нас­ці з Ко­дэк­сам аб шлю­бе і сям'і дзе­ці ня­суць ад­каз­насць за сва­іх са­ста­рэ­лых баць­коў». Тым не менш, па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Ру­ма­ка, дэ­крэт, ана­ла­гіч­ны Дэ­крэ­ту Прэ­зі­дэн­та №18 «Аб да­дат­ко­вых ме­рах па дзяр­жаў­най аба­ро­не дзя­цей у ня­ўда­лых сем'­ях», у на­шай кра­і­не не рас­пра­цоў­ва­ец­ца.

— Але не­ка­то­рыя зме­ны ў за­ка­на­даў­ства бы­лі ўне­се­ны, — за­явіў на­мес­нік мі­ніст­ра. — Так, па­жы­лыя лю­дзі, якія ма­юць дзя­цей пра­ца­здоль­на­га ўзрос­ту (да­чок да 55 га­доў і сы­ноў да 60 га­доў), па­ся­ля­юц­ца ў да­мы-ін­тэр­на­ты агуль­на­га ты­пу на ўмо­ве плат­ных па­слуг. І ка­лі іх пен­сіі не ха­пае, каб апла­ціць сваё зна­хо­джан­не ў до­ме-ін­тэр­на­це, за іх да­плач­ва­юць іх дзе­ці.

Так­са­ма ўне­се­ны зме­ны ў за­ка­на­даў­ства ў част­цы пра­да­стаў­лен­ня са­цы­яль­ных па­слуг тэ­ры­та­ры­яль­ны­мі цэнт­ра­мі са­цабс­лу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва. Па­жы­лыя лю­дзі, якія атрым­лі­ва­юць са­цы­яль­ныя па­слу­гі на да­му, ця­пер аплач­ва­юць гэ­тыя па­слу­гі ў поў­ным па­ме­ры, ка­лі ма­юць пра­ца­здоль­ных дзя­цей. Пры гэ­тым не мае зна­чэн­ня, дзе пра­жы­ва­юць іх дзе­ці. Зніж­кі на сац­пас­лу­гі за­ста­лі­ся толь­кі для адзі­но­кіх лю­дзей.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.