З 15 па 18 красавіка ў Магілёве адбудзецца ІІІ Міжнародны фестываль-кінакааперацыя незалежных вытворцаў фільмаў і іх груп «Cіnema Perpetuum mobіle».
— Гэта фільмы, якія адрозніваюцца ад звычайных па сваім змесце, стылі і прыёмах, — адзначыла вядучы метадыст аддзела Магілёўскага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Дар'я Лісічык. — Яны малабюджэтныя, але праблемы, якія ў іх узнімаюцца, вельмі значныя і сур'ёзныя. І мы імкнёмся падтрымаць стваральнікаў і пашырыць тэрыторыю фестывалю.
Паралельныя паказы аматарскіх фільмаў пройдуць і ў іншых гарадах Беларусі, а таксама за яе межамі.
У Магілёве яны адбудуцца ў малой зале кінатэатра «Радзіма». У праграме 33 кароткаметражныя стужкі з Беларусі, Аргенціны, Германіі, Ізраіля, Ірландыі, Іспаніі, Мексікі, Расіі, Украіны, Францыі. Глядач убачыць 4 блокі, якія будуць сфарміраваны з рэгіянальных, дакументальных, анімацыйных і беларускіх фільмаў. Кошт квіткоў дэмакратычны — усяго 3 тысячы рублёў.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.