Вы тут

Да­стаць гро­шы з упа­коў­кі


«Тэт­ра­пак» — ад­хо­ды з «перс­пек­ты­вай».

Дру­гас­най пе­ра­апра­цоў­кай па­пе­ры, шкла ці плас­ты­ку сён­ня ні­ко­га не здзі­віць — ёсць спе­цы­яль­ныя кан­тэй­не­ры, пунк­ты пры­ёму. А вось па­пу­ляр­ная ўпа­коў­ка Tеtrа Раk, у якой пра­да­юц­ца ма­лоч­ная пра­дук­цыя, со­кі, ві­но, не мае спе­цы­яль­ных мес­цаў уты­лі­за­цыі. Ці маг­чы­ма даць дру­гое жыц­цё Tеtrа Раk і што ў гэ­тым кі­рун­ку сён­ня ро­біц­ца ў кра­і­не? Пра перс­пек­ты­вы з'яў­лен­ня спе­цы­яль­на­га прад­пры­ем­ства гу­та­ры­лі су­пра­цоў­нік па хі­міч­най бяс­пе­цы і ад­хо­дах Цэнт­ра эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў Ана­толь Ка­лач, га­лоў­ны ін­жы­нер КУП «Эка­рэс» Аляк­сандр Жу­ка­вец, прад­стаў­ні­кі кам­па­ніі Tеtrа Раk у Бе­ла­ру­сі Вік­тар Мас­ка­лёў і Аляк­сандр Бар­су­коў, спе­цы­я­ліст дзяр­жаў­на­га прад­пры­ем­ства «Апе­ра­тар дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў» Воль­га Вол­ка­ва.

Упа­коў­ка-бу­тэрб­род

 

Tеtrа Раk — упа­коў­ка трох­слой­ная: кар­дон, алю­мі­ній у вы­гля­дзе фоль­гі і по­лі­эты­лен. Скла­да­насць пе­ра­апра­цоў­кі за­клю­ча­ец­ца ў раз­дзя­лен­ні гэ­тых плас­тоў, бо, па сут­нас­ці, кож­ны з ма­тэ­ры­я­лаў з'яў­ля­ец­ца дру­гас­ным ма­тэ­ры­яль­ным рэ­сур­сам. На вы­ха­дзе атрым­лі­ва­юц­ца два ві­ды сы­ра­ві­ны — цэ­лю­лоз­нае ва­лак­но і по­лі­алю­мі­ній. Пер­шая ідзе для вы­твор­час­ці кар­до­ну і па­пе­ры, дру­гая — на гас­па­дар­чыя скры­ні і ёміс­тас­ці. Па гэ­тай схе­ме пра­цу­юць у Еў­ро­пе і СНД. Ад­нак у Бе­ла­ру­сі мес­цаў для пе­ра­апра­цоў­кі та­ко­га ты­пу ўпа­коў­кі ня­ма. «Адзі­нае ра­шэн­не для спа­жыў­ца — змен­шыць аб'­ём упа­коў­кі, па­прос­ту сціс­нуў­шы яе пе­рад тым, як вы­кі­нуць у кан­тэй­нер», — за­ўва­жыў Ана­толь Ка­лач. На­ват ка­лі вы­кід­ваць Tеtrа Раk у кан­тэй­не­ры для ма­ку­ла­ту­ры, на сар­та­валь­най стан­цыі іх усё роў­на ад­бя­руць і за­вя­зуць на па­лі­гон з ін­шым смец­цем, гэ­та па­цвер­дзіў Аляк­сандр Жу­ка­вец.

Доб­руш­скі во­пыт

Пад­час раз­мо­вы вы­свет­лі­ла­ся, што ў Бе­ла­ру­сі бы­ла спро­ба пе­ра­апра­цоў­кі Tеtrа Раk на Доб­руш­скім цэ­лю­лоз­на-па­пя­ро­вым кам­бі­на­це. Ма­ла та­го, прад­пры­ем­ства ста­ла пі­я­не­рам ся­род кра­ін СНД. Праў­да, пер­шая спро­ба вый­шла ня­ўда­лай. «У пра­цэ­се пе­ра­апра­цоў­кі па­ста­ян­на трап­ля­лі­ся рэ­чы­вы, з-за якіх уста­но­вач­ная ма­шы­на пе­ра­ста­ва­ла пра­ца­ваць і ме­ха­нізм да­во­дзі­ла­ся чыс­ціць, — рас­па­вя­дае Воль­га Вол­ка­ва. — Су­месь з по­лі­эты­ле­ну, алю­мі­нію і цэ­лю­ло­зы, якая атрым­лі­ва­ла­ся на вы­ха­дзе, бы­ла вель­мі віль­гот­най. Гэ­тай сы­ра­ві­най ні­хто не ці­ка­віў­ся, рэшт­кі ма­тэ­ры­я­лаў па­ча­лі збі­рац­ца на стан­цыі пе­ра­апра­цоў­кі. У вы­ні­ку ра­бо­та ў гэ­тым кі­рун­ку бы­ла пры­пы­не­на». Да­гэ­туль спе­цы­я­ліс­ты Доб­руш­скай фаб­ры­кі не бя­руц­ца за да­лей­шую пе­ра­апра­цоў­ку па пры­чы­не за­бру­джа­нас­ці ад­хо­даў. Па гэ­тым па­каз­чы­ку яны па­дзя­ля­юц­ца на вы­твор­чыя і спа­жы­вец­кія (ужо вы­ка­ры­ста­ная ўпа­коў­ка, вы­кі­ну­тая на смет­нік). Для кож­най гру­пы па­трэб­на свая тэх­на­ло­гія. Са спа­жы­вец­кімі ад­хо­дамі пра­ца­ваць скла­да­ней, і гэ­та не ўліч­ва­ла­ся ў доб­руш­скім экс­пе­ры­мен­це.

«Мы ве­дам, што трэ­ба пе­ра­апра­цоў­ваць лю­быя ад­хо­ды — і вы­твор­чыя, і спа­жы­вец­кія, — ка­жа Аляк­сандр Бар­су­коў. — Але пы­тан­не ў тым, што мы ўме­ем ра­біць. Во­пыт Доб­ру­ша па­ка­заў, што нам яшчэ да­вя­дзец­ца па­важ­дац­ца з тэх­на­ло­гі­яй. Пе­ра­апра­цоў­ка Tеtrа Раk пры­ня­се эка­на­міч­ную вы­га­ду толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі пе­ра­апра­цоў­ваць і па­пе­ру, і по­лі­эты­лен у комп­лек­се».

Ёсць ва­ры­янт!

Прад­стаў­ні­кі кам­па­ніі Tеtrа Раk ужо на­гле­дзе­лі па­ды­хо­дзя­чы бюд­жэт­ны ва­ры­янт. Тэх­на­ло­гію «су­хо­га рос­пус­ку», якая за­раз толь­кі апра­бі­ру­ец­ца, пры­ду­ма­лі ра­сій­скія ву­чо­ныя з Пяр­мі. Сут­насць та­кая: кар­дон па­дзя­ля­ец­ца на асоб­ныя ва­лок­ны ў па­вет­ра­най плы­ні. Атрым­лі­ва­ец­ца ма­тэ­ры­ял, па­доб­ны да эка­ва­ты. По­лі­эты­лен пе­ра­тва­ра­ец­ца ў ад­мыс­ло­вы гра­ну­лят. На пра­ця­гу двух га­доў Tеtrа Раk збі­ра­ец­ца па­ста­віць та­кую ўста­ноў­ку ў Бе­ла­русь.

Па звест­ках за 2012 год, коль­касць ад­хо­даў упа­коў­кі ў кра­і­не скла­дае ад 8 да 10 ты­сяч тон за год — ліч­ба пры­бліз­ная, але ва­гу мае. На­ват у раз­ві­тых кра­і­нах Еў­ро­пы аб'­ёмы збо­ру ад­хо­даў не пе­ра­вы­ша­юць па­ло­вы вы­ка­ры­ста­ных упа­ко­вак Tеtrа Раk. «Ад коль­кас­ці са­бра­на­га «смец­ця» за­ле­жыць моц уста­ноў­кі, і, мяр­ку­ю­чы па ліч­бах, яе сі­ла бу­дзе не­вя­лі­кай», — да­да­ла Воль­га Вол­ка­ва.

Да­рэ­чы, ва ўсёй кра­і­не ёсць толь­кі два мес­цы, дзе спе­цы­яль­на ад­бі­ра­юць Tеtrа Раk для да­лей­шай пе­ра­апра­цоў­кі — гэ­та вы­шэй­зга­да­ная Доб­руш­ская фаб­ры­ка і сар­та­валь­ная стан­цыя ў Брэс­це. Сы­ра­ві­ну пад улас­ныя па­трэ­бы за­куп­ляе Ба­ра­віц­кая па­пя­ро­вая фаб­ры­ка (Ніж­ні Ноў­га­рад). За­каз­чы­кі пла­цяць за тэт­ра­пак па кош­це ма­ку­ла­ту­ры, але вы­га­ды ад­праў­шчы­кі не атрым­лі­ва­юць — над­та да­лё­ка і до­ра­га вы­хо­дзіць. Не­аб­ход­насць мяс­цо­ва­га пунк­та пе­ра­апра­цоў­кі зра­зу­ме­лая — у та­кім вы­пад­ку бе­ла­рус­кія прад­пры­ем­ствы змо­гуць вы­ка­рыс­тоў­ва­юць пе­ра­апра­ца­ва­ныя ад­хо­ды. Ад­нак па­куль эка­на­міч­ная вы­га­да пра­ек­та за­ста­ец­ца пад пы­тан­нем.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.