На радзіме першага беларускага касманаўта Пятра Клімука ў вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна праходзіць тыдзень касманаўтыкі. Аб гэтым расказаў дырэктар Тамашоўскай школы Аляксей Жалянюк.
У школьным музеі штодзень праводзяцца экскурсіі. Выпушчаны святочныя газеты. А вучні 4-8 класаў сустракаліся нядаўна з сястрой Пятра Клімука Антанінай Ільінічнай. Вучням было цікава, як прайшлі школьныя гады касманаўта, чым ён захапляўся ў дзяцінстве.
Малодшыя школьнікі з задавальненнем удзельнічалі ў гульні «Касмічнае падарожжа». Дарэчы, у Тамашоўцы створаны ўсе ўмовы для таго, каб тут выхоўваліся здаровыя хлопчыкі і дзяўчынкі. У школе добра аснашчаны спартыўныя залы, ёсць свой басейн. Калі хто з вучняў захоча звязаць сваё жыццё з космасам, то пярвічную фізічную падрыхтоўку ён можа атрымаць у сваёй навучальнай установе.
Яна СВЕТАВА.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.