Як вядома, з 1 красавіка базавая велічыня (БВ) павялічылася да 150 тысяч рублёў (была 130 тысяч). Ад гэтага паказчыка залежаць некаторыя працоўныя выплаты: дапамогі, надбаўкі, прэміі, якія растуць разам з ростам базавай велічыні. А яшчэ з яе ростам павялічваюцца штрафы і дзяржпошліны.
Дапамогі і стыпендыі для беспрацоўных
Дапамога па беспрацоўі з 1 красавіка складае ад 150 да 450 тысяч рублёў на месяц (ад 1 да 3 БВ). Стыпендыя накіраваных на прафнавучанне беспрацоўных складае ад 300 тысяч да 1,2 млн рублёў на месяц (ад 2 да 8 БВ).
Штрафы
Штраф за безбілетны праезд у гарадскім пасажырскім транспарце з 1 красавіка павялічыўся на 10 тысяч і склаў 75 тысяч рублёў (0,5 БВ).
За курэнне ў пад'ездзе прадугледжаны штраф да 4 БВ — 600 тысяч рублёў.
За распіццё спіртных напояў у неналежным месцы давядзецца заплаціць да 1,2 млн рублёў (да 8 БВ).
За нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы трэба аддаць ад 300 тысяч да 4,5 млн рублёў (ад 2 да 30 БВ).
Дзяржпошліны
Зварот у суд або да натарыуса з гэтага месяца таксама абыдзецца даражэй (на 15%).
Каб замяніць пашпарт, трэба будзе заплаціць дзяржпошліну ў памеры 75 тысяч рублёў (0,5 БВ).
Падача заявы на заключэнне або скасаванне шлюбу цяпер каштуе 450 тысяч (3 БВ).
Ад базавай велічыні таксама залежыць памер платы пры звароце ў агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі (БТІ), за пражыванне ў дзяржаўным арэндным жыллі і ў інтэрнатах, памеры грашовых прэмій для пераможцаў штогадовых спаборніцтваў на ўборцы ўраджаю, пераможцаў аглядаў-конкурсаў «Лепшы спецыяліст» у розных сферах і інш.
Падрыхтавала Святлана Бусько
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.