Вы тут

У «Юбі­лей­най» — усё «ха­кей­на»


Вы­ні­кі паў­тор­ных кант­роль­ных пра­ве­рак аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, раз­ме­шча­ных пры гас­ці­ні­цах Мін­ска, за­свед­чы­лі, што прак­тыч­на ўсе праб­ле­мы вы­ра­ша­ны, па­ве­да­мі­лі ў Мі­ніс­тэр­стве ганд­лю.

Яго спе­цы­я­ліс­ты пры ўдзе­ле са­ні­тар­ных служ­баў і ін­шых за­ці­каў­ле­ных ба­коў у са­ка­ві­ку аб­сле­да­ва­лі 39 аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня пры ста­ліч­ных гас­ці­ні­цах, якія па­він­ны бу­дуць аб­слу­гоў­ваць удзель­ні­каў і гас­цей чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. Гэ­та та­кія гас­ці­ні­цы, як «Вік­то­рыя», «Юбі­лей­ная», «Бе­ла­русь», «Пла­не­та», «Ар­бі­та», «Ал­маз», «Зор­ка», «Спорт-тайм га­тэль», «Ту­рыст», «Спа­да­рож­нік», «Ва­яж» і ін­шыя. Усім улас­ні­кам бы­лі вы­да­дзе­ны рэ­ка­мен­да­цыі аб вы­праў­лен­ні вы­яў­ле­ных па­ру­шэн­няў і не­да­хо­паў. І вось ужо ў кра­са­ві­ку пра­ве­ры­лі, як яны вы­кон­ва­юц­ца. Па асоб­ных па­ру­шэн­нях, вы­яў­ле­ных у ра­бо­це не­ка­то­рых аб'­ек­таў гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня (гас­ці­ніц «Ал­маз», «Спа­да­рож­нік» і «Зор­ка») скла­дзе­на 10 пра­та­ко­лаў для пры­цяг­нен­ня ві­на­ва­тых да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці. Пры гэ­тым са­мі не­да­хо­пы бы­лі вы­праў­ле­ны не­па­срэд­на пад­час пра­ве­рак. Але амаль усе гас­ці­ні­цы вы­пра­ві­лі іх са­ма­стой­на.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.