Вы тут

Са­праўд­нае пі­ва пах­не хле­бам


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на на­ра­дзе аб ста­не і перс­пек­ты­вах раз­віц­ця пі­ва­вар­най га­лі­ны рас­кры­ты­ка­ваў яе за зда­чу па­зі­цый. Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што мі­ну­лы раз ад­па­вед­ныя пы­тан­ні аб­мяр­коў­ва­лі­ся пры­клад­на сем га­доў та­му, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. Та­ды бы­лі пры­ня­ты ра­шэн­ні аб буй­на­маш­таб­ным тэх­ніч­ным пе­ра­асна­шчэн­ні пі­ва­вар­ных за­во­даў, пра­ві­лах ува­хо­джан­ня на бе­ла­рус­кі ры­нак вя­ду­чых су­свет­ных пі­ва­вар­ных кам­па­ній. На ма­дэр­ні­за­цыю га­лі­ны бы­ло вы­дат­ка­ва­на $300 млн, у тым лі­ку $30 млн бюд­жэт­ных срод­каў, $160 млн — улас­ных срод­каў як дзяр­жаў­ных, так і пры­ват­ных кам­па­ній, бы­лі пры­цяг­ну­ты знач­ныя крэ­дыт­ныя рэ­сур­сы бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных бан­каў. «Мы аб­ста­ля­ва­лі прад­пры­ем­ствы вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ным аб­ста­ля­ван­нем су­свет­ных кам­па­ній», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

 

У вы­ні­ку вы­твор­чыя ма­гут­нас­ці па­вя­лі­ча­ны прак­тыч­на да 70 млн дэ­ка­літ­раў пі­ва за год, ча­го да­стат­ко­ва для за­бес­пя­чэн­ня па­трэб унут­ра­на­га рын­ку і па­ста­вак гэ­тай пра­дук­цыі на экс­парт. У кра­і­не што­год на­рых­тоў­ва­ец­ца больш за 150 ты­сяч тон пі­ва­вар­на­га яч­ме­ню, яко­га па­він­на ха­паць для за­бес­пя­чэн­ня ўлас­най вы­твор­час­ці і экс­пар­ту. Але сён­ня, па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, гэ­та га­лі­на «не прос­та куль­гае, а зні­шча­ец­ца».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­ўва­жыў, што на 80% ай­чын­ная пі­ва­вар­ная га­лі­на, якая па­він­на быць вы­со­ка­да­ход­най, бы­ла рас­пра­да­дзе­на і пры­ва­ты­за­ва­на, а ў ру­ках дзяр­жа­вы за­ста­ло­ся толь­кі 20%. Прэ­зі­дэнт пры­вёў звест­кі ста­тыс­ты­кі, што ство­ра­ныя вы­твор­чыя ма­гут­нас­ці вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца толь­кі на 60%, а на пра­ця­гу апош­ніх трох га­доў аб'­ём вы­твор­час­ці пі­ва ў Бе­ла­ру­сі ска­ра­ча­ец­ца, а ім­парт рас­це. «Ні ў ад­ной кра­і­не пры раз­віц­ці ўлас­най вы­твор­час­ці ня­ма та­ко­га ім­пар­ту — 30%, — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Ча­му за­меж­ным вы­твор­цам вы­гад­на ва­зіць яго за ты­ся­чы кі­ла­мет­раў, а на­шы кам­па­ніі, як дзяр­жаў­ныя, так і пры­ват­ныя, у ся­бе до­ма губ­ля­юць ры­нак?»

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ак­цэн­та­ваў ува­гу на не­вы­ка­нан­ні пла­наў ура­да па ім­парт­аза­мя­шчэн­ні. Боль­шасць пі­ва­вар­ных ар­га­ні­за­цый, і дзяр­жаў­ных, і пры­ват­ных, на пра­ця­гу апош­ніх трох га­доў цер­піць стра­ты. Прэ­зі­дэнт пры­знаў, што на фо­не агуль­най кар­ці­ны ёсць адзін­ка­выя пры­кла­ды пі­ва­вар­ных прад­пры­ем­стваў, якія ак­тыў­на раз­ві­ва­юц­ца, пра­цу­юць пры­быт­ко­ва, з вы­со­кай за­груз­кай ма­гут­нас­цяў, і на­рошч­ва­юць вы­твор­часць. «Гэ­та свед­чыць аб тым, што маг­чы­мас­ці для эфек­тыў­най пра­цы на рын­ку ёсць», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

У вы­пад­ку не­эфек­тыў­най пра­цы пры­ват­ных пі­ва­вар­ных кам­па­ній яны бу­дуць вер­ну­тыя пад кант­роль дзяр­жа­вы, за­явіў Прэ­зі­дэнт, ад­зна­чыў­шы, што ў свой час пры до­пус­ку за­меж­ных вы­твор­цаў на бе­ла­рус­кі піў­ны ры­нак вы­зна­ча­ла­ся, што ін­вес­та­ры бу­дуць зай­мац­ца раз­віц­цём сы­ра­він­ных зон, па­шы­рэн­нем асноў­най вы­твор­час­ці, ім­парт­аза­мя­шчэн­нем і на­рошч­ван­нем экс­пар­ту. «У 2015 го­дзе вы мне да­ло­жы­це аб вы­ні­ках пра­цы, і ка­лі хоць ад­но прад­пры­ем­ства бу­дзе ніз­ка­рэн­та­бель­ным або страт­ным, асаб­лі­ва з лі­ку пры­ва­ты­за­ва­ных, яны не­ад­клад­на, як «Ка­му­нар­ка» і «Спар­так», бу­дуць вер­ну­ты ва ўлас­насць дзяр­жа­вы, — за­явіў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Ка­лі і не вер­ну­ты, то бу­дуць узя­тыя жа­лез­на пад кант­роль і кі­ра­ван­не дзяр­жа­вы».

Як ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, па за­явах да­свед­ча­ных спе­цы­я­ліс­таў і лю­дзей, якія ўжы­ва­юць пі­ва, ім­парт­ная пра­дук­цыя на­шпі­га­ва­ная роз­на­га ро­ду сма­ка­вы­мі да­баў­ка­мі і кан­сер­ван­та­мі. «Бе­ла­рус­кае пі­ва — на­ту­раль­нае», — упэў­не­ны кі­раў­нік дзяр­жа­вы. У па­цвяр­джэн­не Прэ­зі­дэнт рас­па­вёў, што мож­на пра­вес­ці прос­ты экс­пе­ры­мент, каб аса­біс­та ў гэ­тым пе­ра­ка­нац­ца: «Ка­лі ідзя­це ў лаз­ню, вазь­мі­це ім­парт­нае пі­ва і ай­чын­нае — як у нас бы­ло пры­ня­та, пырс­нуць на ка­мя­ні — і па­ню­хай­це, чым гэ­та ўсё пах­не. Бе­ла­рус­кае пі­ва — гэ­та пах хле­ба. Гэ­та ўсё жы­вое і на­ту­раль­нае».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.