Вы тут

Сту­пень аба­ро­не­нас­ці


Ка­лі за на­шых ста­рых ёсць ка­му за­сту­піц­ца, па­крыў­дзіць іх на­ўрад ці хто асме­ліц­ца.

Ня­даў­на на ху­та­ры ка­ля вёс­кі Алі­нец у Смар­гон­скім ра­ё­не ўна­чы ра­зы­гра­ла­ся дра­ма, якая пе­ра­тва­ры­ла­ся ў тра­ге­дыю. Гас­па­да­ры тым поз­нім ве­ча­рам гас­цей не клі­ка­лі і не ча­ка­лі — тыя пры­еха­лі без за­пра­шэн­ня. Чац­вё­ра ма­ла­дых дзе­цю­коў пад­ка­ці­лі на ма­шы­не да адзі­но­ка ста­я­чай ха­ты, двое з іх па­ча­лі гру­каць у дзве­ры, а ка­лі ім не ад­чы­ні­лі, па­ча­лі дзве­ры ла­маць. Гас­па­дар, яшчэ моц­ны 54-га­до­вы муж­чы­на, вы­ра­шыў ад раз'­юша­ных не­зна­ём­цаў свае ма­ё­масць і жыц­цё ба­ра­ніць: па­пя­рэ­дзіў­шы, што вы­клі­ча мі­лі­цыю і бу­дзе стра­ляць, і ўба­чыў­шы, што па­пя­рэ­джан­не эфек­ту не мае, стрэ­ліў з па­ляў­ні­ча­га руж­жа дро­бам у дзве­ры. Вы­ра­шыў­шы, што ня­про­ша­ныя гос­ці сыш­лі, вый­шаў у двор. Тыя двое, ака­за­ла­ся, толь­кі гэ­та­га і ча­ка­лі — на­кі­ну­лі­ся на муж­чы­ну зза­ду, раз­бі­лі твар, па­ла­ма­лі рэ­бры. Не­вя­до­ма, чым бы скон­чы­ла­ся гэ­та для гас­па­да­ра, ка­лі б ён не вы­стра­ліў у ад­на­го з на­пад­аў­шых. І тут дра­ма ста­ла тра­ге­ды­яй: ён тра­піў 28-га­до­ва­му хлоп­цу ў сцяг­но і па­ра­не­ны ў той жа дзень па­мёр у баль­ні­цы... Ця­пер рас­па­ча­та кры­мі­наль­ная спра­ва, вя­дзец­ца след­ства. Яму і на­ле­жыць вы­свет­ліць ма­ты­вы, які­мі кі­ра­ва­лі­ся тыя, хто на­па­даў. І га­лоў­нае: ці не пе­ра­вы­сіў сту­пень аба­ро­ны той, на ка­го на­па­да­лі?

Ура­жан­ні ад гэ­тай гіс­то­рыі, якая на днях з'я­ві­ла­ся на лен­тах ін­фар­ма­цый­ных агенц­тваў, — са­мыя роз­ныя. Па­чы­на­еш ду­маць і аб шэ­ра­гу па­дзей і вы­пад­ко­вас­цяў, з якіх у рэш­це рэшт спля­та­юц­ца не­чыя жыц­цё і смерць. Шка­да та­го ня­шчас­на­га хлоп­ца — і та­му, што не ха­пі­ла ро­зу­му і раз­ва­гі не ехаць на тыя раз­бор­кі; дый прос­та та­му, што бы­ло яму ўся­го 28 га­доў. Але най­больш не дае спа­кою, ве­да­е­це, якое ўяў­лен­не? Што, ка­лі б гас­па­да­ру бы­ло не пяць­дзя­сят ча­ты­ры, а сем­дзе­сят? Што, ка­лі б у яго не бы­ло стрэль­бы? Коль­кі ста­рых, якія ад­ны жы­вуць у ма­лень­кіх вёс­ках? Коль­кі хо­дзіць па зям­лі іх па­тэн­цы­яль­ных крыў­дзі­це­ляў — ад мяс­цо­вых вы­пі­вох, якія ў по­шу­ках апа­хме­лу ня­рэд­ка прос­та вы­ма­га­юць у са­ста­рэ­лых су­се­дзяў гро­шы, да за­ез­джых гаст­ра­лё­раў, якія про­сяц­ца ў ха­ту па­піць ва­ды, а пас­ля, пры­кры­ва­ючы­ся шчы­рай раз­мо­вай і за­ці­каў­ле­нас­цю, упо­тай вы­но­сяць з ха­ты тыя не­вя­лі­кія збе­ра­жэн­ні, якія ба­бу­ля з пен­сіі ад­клад­ва­ла «на смерць»...

І гэ­тыя пы­тан­ні зу­сім не з раз­ра­ду кры­мі­наль­ных, як ад­ра­зу мож­на па­ду­маць. Ка­лі кап­нуць глы­бей — яны са­мыя што ні ёсць са­цы­яль­ныя. Ра­ней, яшчэ га­доў трыц­цаць та­му, па­доб­ная праб­ле­ма і ўзнік­нуць не маг­ла, бо ста­рыя лю­дзі за­ста­ва­лі­ся ў вёс­цы ад­ны ў рэд­кіх вы­пад­ках, толь­кі па во­лі жорст­ка­га лё­су, які не даў на схі­ле ве­ку дзя­цей ды ўну­каў. А так у кож­най ха­це жы­ло не­каль­кі па­ка­лен­няў, як вя­ло­ся спрад­ве­ку, та­му ні­ко­му на­ват у га­ла­ву прый­сці не маг­ло па­крыў­дзіць ці аба­браць ня­мог­ла­га ста­ро­га ча­ла­ве­ка. Ця­пер спа­ку­са для тых жа вы­пі­вох ці лай­да­коў — на кож­ным кро­ку. Пры жы­вых зда­ро­вых дзе­цях, уну­ках, праў­ну­ках на­шы баць­кі за­ста­юц­ца ад­ны ў сва­іх вяс­ко­вых ха­тах, за­пі­ра­юц­ца на ўсе за­мкі, не ту­шаць па на­чах свят­ло, мо­ляц­ца пе­рад аб­ра­за­мі... Ка­ля кож­най ха­ты, дзе жы­ве адзін ці двое ста­рых, не па­ста­віш на вар­це мі­лі­цы­я­не­ра. Усіх, хто ба­чыць у гэ­тых ста­рых кры­ні­цу лёг­кай на­жы­вы, не возь­меш на ўлік, не пры­вя­дзеш да ро­зу­му. На­шых вяс­ко­вых баць­коў не па­са­дзіш у га­рад­скіх ква­тэ­рах — «цэг­лу ню­хаць» яны па­го­дзяц­ца ў леп­шым вы­пад­ку толь­кі ў са­мы ха­лод­ны час, а як толь­кі са­грэ­тая зям­ля па­клі­ча — іх у го­ра­дзе ўтры­маць не­маг­чы­ма. Са­мі мы ў вёс­ку, да род­най ха­ты — хі­ба на вы­хад­ныя ці ў вод­пуск. Бо ў го­ра­дзе ўсё: і жыл­лё, і пра­ца, і сяб­ры... Вось та­кое за­мкнё­нае ко­ла. Атрым­лі­ва­ец­ца, спа­дзя­вац­ца мож­на толь­кі на лі­тас­ці­вы лёс, які пра­вя­дзе лі­хо­ха ча­ла­ве­ка мі­ма на­шай род­най ха­ты, дзе ма­ці што­ве­чар про­сіць у Бо­га да­па­мо­гі і апя­кун­ства для нас, пе­ра­ліч­ва­ю­чы ўсю вя­лі­кую рад­ню па ім­ёнах?..

У на­шай вёс­цы не­каль­кі га­доў та­му не­на­доў­га з'я­віў­ся но­вы жы­хар. Спад­чын­нік ста­рой ха­ты, у якой свой век да­жы­ла ба­ба Амі­ля, маж­ны ба­ра­да­ты муж­чы­на. Як вы­свет­лі­ла­ся, гэ­та быў Амі­лін унук, яко­га ў вёс­цы ні­ко­лі не ба­чы­лі, бо з за­ко­нам ён не сяб­ра­ваў і на во­лі бы­ваў ня­доў­га. Пас­ля чар­го­ва­га вы­зва­лен­ня ён вы­ра­шыў ата­ба­рыц­ца ў баб­чы­най ха­це. Пры­чым, каб не бы­ло сум­на, пры­вёз з са­бой кам­па­нію сяб­роў і па­чаў ла­дзіць сваё жыц­цё, а за­ад­но і жыц­цё вёс­кі па за­ко­нах «зо­ны». Праз ты­дзень на­шы ба­бу­лі-ма­ту­лі ўжо ба­я­лі­ся вый­сці ліш­ні раз на ву­лі­цу, каб не су­тык­нуц­ца з ба­ра­да­тым п'я­ным тва­рам. Доў­жы­ла­ся гэ­та яшчэ ты­дзень. Пас­ля на­шы хлоп­цы-га­ра­джа­не на ча­ле з улас­ні­кам не­вя­лі­ка­га мяс­цо­ва­га прад­пры­ем­ства, у яко­га ў вёс­цы жы­ве ма­ці, а на ле­та пры­яз­джае і це­шча, узя­лі «цёп­лую кам­па­нію» пад бе­лыя ру­кі, па­гру­зі­лі ў аў­то­бус, вы­вез­лі за ме­жы ра­ё­на, вы­са­дзі­лі на тра­се і вет­лі­ва па­ра­і­лі больш не вяр­тац­ца. Гэ­та­га ха­пі­ла. Ця­пер у вёс­цы ці­шы­ня і спа­кой, а мяс­цо­выя п'я­ні­цы асце­ра­га­юц­ца на­ват ла­яц­ца ў ад­рас якой ба­бу­лі. Усё прос­та: яны ве­да­юць, што за ста­рых ёсць ка­му за­сту­піц­ца, што па­крыў­дзіць іх бес­па­ка­ра­на на­ўрад ці атры­ма­ец­ца.

І гэ­тае ве­дан­не — са­мая на­дзей­ная аба­ро­на. І ўзво­дзіць яе ва­кол на­шых са­мых да­ра­гіх лю­дзей па­він­ны най­перш мы са­мі. Час­цей (а не раз у ме­сяц) пры­яз­джа­ю­чы. Па­ста­ян­на тэ­ле­фа­ну­ю­чы (гэ­та ж зу­сім не­скла­да­на — на­браць ну­мар ма­ці, уве­ча­ры па­жа­даць ёй доб­рай но­чы, а ра­ні­цай па­ці­ка­віц­ца, як яна спа­ла і як ся­бе ад­чу­вае). І дзя­цей на ка­ні­ку­лы — не ў за­мор­скі ла­гер, як ця­пер мод­на, а да ба­бу­лі (ад­пач­нуць не горш, а за­ад­но і зра­зу­ме­юць, што, акра­мя кам­п'ю­та­ра, на све­це столь­кі ўся­го ёсць ці­ка­ва­га)...

Зрэш­ты, пра што гэ­та я? Кож­ны і сам усё гэ­та вы­дат­на ве­дае і ра­зу­мее. Гэ­та ж склад­ні­кі прос­тай ча­ла­ве­чай лю­бо­ві, гэ­та як хлеб, як па­вет­ра...

Вы­хо­дзіць, і хва­ля­вац­ца ня­ма ча­го?..

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.