Вы тут

25 пі­каў «Тэ­ле­вяр­шы­ні»


На на­ступ­ным тыд­ні ў Мін­ску зноў пра­гу­чыць не­афі­цый­ны гімн тэ­ле­ві­зі­ён­шчы­каў — усіх тых, хто ро­біць што­дзён­ныя вы­пус­кі тэ­ле­ві­зій­ных на­він і пі­ша сцэ­на­рыі маш­таб­ных пра­ек­таў, ства­рае пра­мыя эфі­ры і за­пі­сы пра­грам, пра­цуе на ка­ме­ру ці за ёю, за­баў­ляе і за­пра­шае да дыс­ку­сіі... Ад­бу­дзец­ца гэ­та на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў На­цы­я­наль­на­га кон­кур­су «Тэ­ле­вяр­шы­ня», які пра­хо­дзіць сё­ле­та ўжо ў дзя­ся­ты раз.

Пра­фе­сій­нае жу­ры, у склад яко­га ўва­хо­дзяць вя­до­мыя рэ­жы­сё­ры, сцэ­на­рыс­ты, ак­цё­ры, жур­на­ліс­ты, з усіх да­сла­ных на кон­курс за­явак пра­грам, якія вый­шлі ў эфір на пра­ця­гу 2013 го­да, вы­зна­чы­ла па 3 фі­на­ліс­ты ў кож­най на­мі­на­цыі. Уся­го ж іх сё­ле­та 25, уклю­ча­ю­чы га­лоў­ную — «Гран-пры «Тэ­ле­ві­зій­ны пра­ект го­да». Но­вая ў спі­се — «Леп­шая тэ­ма­тыч­ная пра­гра­ма рэ­гі­я­наль­на­га тэ­ле­ба­чан­ня», а вось на­мі­на­цыі «Дэ­бют го­да», маг­чы­масць увя­дзен­ня якой арг­ка­мі­тэт аб­мяр­коў­ваў ле­тась, па­куль што ня­ма.

Да юбі­лей­най цы­ры­мо­ніі тэ­ле­ка­нал АНТ (ар­га­ні­за­цыю і транс­ля­цыю ме­ра­пры­ем­ства па чар­зе бя­рэ на ся­бе адзін з рэс­пуб­лі­кан­скіх тэ­ле­ка­на­лаў — «Беларусь1», АНТ і СТБ) рых­туе шэ­раг сюр­пры­заў. Праў­да, усе яны па­куль што тры­ма­юц­ца ў сак­рэ­це, ад­нак ар­га­ні­за­та­ры за­пэў­ні­ва­юць: усё бу­дзе на вы­шэй­шым уз­роў­ні.

Пра­ве­рыць гэ­та гле­да­чы змо­гуць не­ўза­ба­ве: тэ­ле­вер­сія цы­ры­мо­ніі вый­дзе ў эфір АНТ 19 кра­са­ві­ка.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».