Вы тут

Уро­кі жыц­ця ад пра­дзе­даў


Не­ча­ка­ны пра­цяг атры­ма­ла гіс­то­рыя сям'і брас­таў­чан Ка­да­е­вых, пра якую на­ша га­зе­та рас­ка­за­ла 7 жніў­ня 2010 го­да.

Ма­тэ­ры­ял на­зы­ваў­ся «Пад вя­нец — праз... 70 га­доў шлю­бу!» Та­ды 94-га­до­вая Соф'я Ва­сіль­еў­на і 98-га­до­вы Ула­дзі­мір Ар­сень­е­віч Ка­да­е­вы па­вян­ча­лі­ся ў год 70-га­до­ва­га юбі­лею су­мес­на­га жыц­ця. І гэ­та са­праў­ды пры­го­жая гіс­то­рыя. Ска­жу ад­ра­зу, бы­лыя юбі­ля­ры па-ра­ней­ша­му жы­вуць у сва­ёй ква­тэ­ры на буль­ва­ры Кас­ма­на­ўтаў. Іх да­гля­дае дач­ка Ла­ры­са Ула­дзі­мі­ра­ўна.

2Да гэ­тай па­ры па­мя­таю доў­гую грун­тоў­ную гу­тар­ку з імі, апо­вед пра жыц­цё, якое не бы­ло лёг­кім. Вы­пра­ба­ван­няў ха­пі­ла, але Соф'я і Ула­дзі­мір заў­сё­ды вы­трым­лі­ва­лі іх год­на. Ро­дам яны са Сма­лен­скай воб­лас­ці. Пас­ля за­кан­чэн­ня пе­да­га­гіч­на­га ву­чы­лі­шча тра­пі­лі пра­ца­ваць у ад­ну сель­скую шко­лу. Зго­ды сва­ёй ка­ха­най Ула­дзі­мір ча­каў пяць га­доў. Па­жа­ні­лі­ся ма­ла­дыя на­стаў­ні­кі ў 1940 го­дзе. А за два га­ды да гэ­та­га арыш­та­ва­лі баць­ку Со­ні, ды­рэк­та­ра су­сед­няй шко­лы, і праз ме­сяц рас­стра­ля­лі як во­ра­га на­ро­да (Але пра лёс род­на­га ча­ла­ве­ка і па­смя­рот­ную рэ­абі­лі­та­цыю яны да­ве­да­юц­ца не ско­ра...)

Пе­рад са­май вай­ной Ула­дзі­мір па на­кі­ра­ван­ні ва­ен­ка­ма­та скон­чыў кур­сы шыф­ра­валь­шчы­каў, атры­маў зван­не ма­лод­ша­га лей­тэ­нан­та і на­кі­ра­ван­не на служ­бу ў ра­ён го­ра­да Вы­со­кае пад Брэс­там. Ма­ла­дыя за­бра­лі з са­бой 6-га­до­ва­га бра­та Соф'і Ва­ле­рыя, бо ма­ці ад­ной цяж­ка бы­ло спра­віц­ца з вя­лі­кай сям'­ёй. Ула­дзі­мір усы­на­віў ма­ла­лет­ня­га сва­я­ка, каб ура­та­ваць яго ад кляй­ма сы­на во­ра­га на­ро­да.

Соф'я Ва­сіль­еў­на ўлад­ка­ва­ла­ся на пра­цу на­стаў­ні­цай. І ўсё ў іх бы­ло доб­ра да чэр­ве­ня 1941-га. Ма­ла­ды муж, зра­зу­ме­ла, пай­шоў з вой­скам. Яна за­ста­ла­ся на сё­мым ме­ся­цы ця­жар­нас­ці з ма­лым бра­там на ру­ках. Як пе­ра­жы­лі вай­ну, пра гэ­та асоб­ная раз­мо­ва. А пас­ля вай­ны, шчас­лі­выя тым, што фран­та­вік вяр­нуў­ся жы­вы, пе­ра­бра­лі­ся ў Брэст. Га­ла­ва сям'і пай­шоў пра­ца­ваць на чы­гун­ку, жон­ка — у шко­лу.

Соф'я Ка­да­е­ва лю­бі­ла сваю ра­бо­ту, і ра­бо­та ў яе заў­сё­ды бы­ла на пер­шым мес­цы. Яе бы­лыя вуч­ні і ця­пер шлюць ліс­ты лю­бі­май на­стаў­ні­цы. А та­ды, пас­ля вай­ны, кла­сы бы­лі вя­лі­кія, сшыт­каў мно­га, та­му муж ста­ра­ўся су­стрэць жон­ку з пра­цы, каб пад­нес­ці сум­ку. До­ма шмат якія гас­па­дар­чыя кло­па­ты браў на ся­бе, каб яна як след пад­рых­та­ва­ла­ся да ўро­каў. Пад­ні­маў­ся ён ра­на, па­ліў у пе­чы, га­та­ваў сня­да­нак, вы­праў­ляў дзя­цей у шко­лу, каб жон­ка Со­неч­ка маг­ла доб­ра вы­спац­ца і прый­сці ў клас ба­дзё­рай. Ужо ця­пер іх дач­ка Ла­ры­са Ула­дзі­мі­ра­ўна га­во­рыць пра той пе­ры­яд, ка­лі яны жы­лі ў ква­тэ­ры пры­ват­на­га до­ма без вы­год: «Та­та ўзняў ма­му на та­кі п'е­дэс­тал, пра які толь­кі мо­жа ма­рыць жан­чы­на. Ма­му нель­га бы­ло рас­строй­ваць па дро­бя­зях, на­ват тур­ба­ваць без асаб­лі­вай пры­чы­ны. Усе на­шы дзі­ця­чыя праб­ле­мы вы­ра­шаў та­та. І нам зда­ва­ла­ся, што так і па­він­на быць, інакш не бы­вае. І ма­ме так, на­пэў­на, зда­ва­ла­ся».

Дач­ка Ла­ры­са ця­пер, з па­зі­цыі вя­лі­ка­га жыц­цё­ва­га во­пы­ту, раз­ва­жае аб тым, які прык­лад жыц­цё­вай муд­рас­ці, чу­лас­ці, уза­е­ма­па­ва­гі, пад­трым­кі яны атры­ма­лі ў спад­чы­ну ад баць­коў. А брат Соф'і Ва­сіль­еў­ны і ад­на­ча­со­ва пры­ём­ны сын, які жы­ве ў Адэ­се, на­пі­саў у ад­ным са сва­іх ліс­тоў: «Ва­ло­дзя заў­сё­ды быў і за­ста­ец­ца для мя­не ўзо­рам ва ўсіх жыц­цё­вых пы­тан­нях». На пры­кла­дзе пра­дзе­да вы­хоў­ваў­ся і 21-га­до­вы праў­нук Ка­да­е­вых, які, праў­да, жы­ве са сва­і­мі баць­ка­мі ў Гер­ма­ніі. Ды паш­то­вач­ку з доб­рым сло­вам пры­слаць пра­дзе­ду і пра­баб­цы не за­бы­вае.

Але вер­нем­ся да са­мых цяж­кіх га­доў жыц­ця бы­лой на­стаў­ні­цы — да га­доў аку­па­цыі. Яна той пе­ры­яд да гэ­тай па­ры ўспа­мі­нае з не­пры­ха­ва­ным бо­лем, ві­даць, што Соф'і Ва­сіль­еў­не на­ват цяж­ка рас­каз­ваць аб пе­ра­жы­тым. Бы­лы гас­па­дар ква­тэ­ры, як толь­кі прый­шлі нем­цы, ад­мо­віў ця­жар­най жан­чы­не з дзі­цем у па­коі. Іх маг­лі рас­стра­ляць за тое, што яны сям'я афі­цэ­ра. Не ша­на­ва­ла но­вая ўла­да і са­вец­кіх спе­цы­я­ліс­таў, якія пры­еха­лі ў за­ход­нія воб­лас­ці пе­рад вай­ною і якіх на­зы­ва­лі «ўсходнікамі». А тут — два ў ад­ным. Вя­до­ма, вяс­коў­цы ба­я­лі­ся да­па­ма­гаць та­кім лю­дзям. Та­му блу­ка­лі Со­ня з ма­лым ад вёс­кі да вёс­кі, ад пад­вор­ка да пад­вор­ка. І не­вя­до­ма, чым скон­чы­лі­ся б по­шу­кі пры­ста­ні­шча, каб не Пётр Кар­пук з вёс­кі Ка­ва­лі­кі, што за кі­ла­мет­р ад Вы­со­ка­га. У яго до­ме на са­ло­ме з да­па­мо­гай вяс­ко­вай па­ві­ту­хі і на­ра­дзі­ла Со­ня сы­на. Пят­ра Ва­сіль­е­ві­ча яна заў­сё­ды ўспа­мі­нае як ча­ла­ве­ка, яко­му аба­вя­за­на жыц­цём...

А дня­мі ў кар­пункт га­зе­ты зай­шоў сту­дэнт Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Ігар Ля­шук, рас­ка­заў, як збі­рае і за­піс­вае гіс­то­рыю сва­ёй сям'і. Ака­за­ла­ся, што Ігар — пра­праў­нук та­го са­ма­га Пят­ра Кар­пу­ка! Вось яго апо­вед:

— Мая пра­баб­ка На­дзея Пят­роў­на Ахры­мук на­ра­дзі­ла­ся ў 1933 го­дзе ў вёс­цы Ка­ва­лі­кі. Яе баць­кі Пётр Ва­сіль­е­віч і Мат­ро­на Ве­ня­дзік­таў­на ме­лі не­вя­лі­кі дом і вя­лі­кую пад­соб­ную гас­па­дар­ку. Сва­іх дзя­цей змал­ку пры­ву­ча­лі да пра­цы. Жы­лі друж­на, шмат пра­ца­ва­лі. У вёс­цы іх па­ва­жа­лі. Пра­ба­бу­ля ўспа­мі­нае, што ў 1940 го­дзе ў вёс­ку пры­еха­ла ма­ла­дая сям'я Ка­да­е­вых. Яны зня­лі ква­тэ­ру ў су­се­дзяў Кар­пу­коў. Соф'я Ва­сіль­еў­на пра­ца­ва­ла на­стаў­ні­цай — у той час аў­та­ры­тэт пе­да­го­га быў над­звы­чай вя­лі­кім. Але мно­га го­ра да­вя­ло­ся пе­ра­жыць на­стаў­ні­цы, ка­лі па­ча­ла­ся вай­на. На­ра­джа­ла яна ўжо ў до­ме баць­кі Над­зеі Пят­роў­ны — Пят­ра Ва­сіль­е­ві­ча. Вась­мі­га­до­вая На­дзя ста­ла яе пер­шай па­моч­ні­цай. Ка­лі трэ­ба бы­ло, за­ста­ва­ла­ся з ма­лым Ге­нам, на­ват ва­ры­ла яму за­цір­ку.

Шмат па­дзей за даў­нас­цю сцер­лі­ся з па­мя­ці пра­ба­бу­лі, але вы­па­дак, які фак­тыч­на па­рад­ніў сем'і Ка­да­е­вых і Кар­пу­коў, за­быць не­маг­чы­ма. Бы­ло гэ­та ў год вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. Вёс­ку за­няў атрад ула­саў­цаў. Па­лі­цаі-здрад­ні­кі ад­чу­ва­лі свой не­па­збеж­ны фі­нал і па­во­дзі­лі ся­бе на­хаб­на і агрэ­сіў­на. Адзін з іх спы­ніў­ся на па­стой у до­ме Кар­пу­коў. І трэ­ба ж — па­клаў во­ка на ма­ла­дую пры­ваб­ную на­стаў­ні­цу. Пры­маць яго на­стой­лі­выя за­ля­цан­ні Соф'я Ва­сіль­еў­на не маг­ла, не ў яе пра­ві­лах гэ­та бы­ло. Яна жы­ла дум­ка­мі і спа­дзя­ван­ня­мі аб су­стрэ­чы з му­жам. Але ёй бы­ло страш­на, і сва­ім го­рам яна маг­ла па­дзя­ліц­ца толь­кі са сва­і­мі вы­ра­та­валь­ні­ка­мі. Пётр Кар­пук па­абя­цаў ёй неш­та пры­ду­маць. І блі­жэй­шай ноч­чу вы­веў жан­чы­ну на ху­тар, за вёс­ку, дзе бы­ла схо­ван­ка. Там яна з дзець­мі і пе­ра­се­дзе­ла не­бяс­пе­ку. Ран­кам ула­са­вец пе­ра­вяр­нуў ледзь не ўвесь дом — шу­каў Соф'ю па хля­вах і клу­нях. І са злос­ці ссек усе віш­ні ў са­дзе гас­па­да­ра до­ма.

А На­дзея Пят­роў­на Ахры­мук і Соф'я Ва­сіль­еў­на Ка­да­е­ва на­заў­сё­ды за­ста­лі­ся най­леп­шы­мі сяб­роў­ка­мі. Ця­пер, на жаль, па ўзрос­це і ста­не зда­роўя ста­сун­кі іх аб­мя­жоў­ва­юц­ца тэ­ле­фо­нам. Але яны ра­ды чуць ад­на ад­ну.

— Я вель­мі га­на­ру­ся сва­і­мі пра­пра­дзе­да­мі, пра­дзе­да­мі, ба­бу­ля­мі, дзя­ду­ля­мі. Бо ўсе яны сум­лен­ныя пра­ца­ві­тыя лю­дзі, якія для нас з'яў­ля­юц­ца ўзо­рам са­мых леп­шых ча­ла­ве­чых якас­цяў, — пад­су­ма­ваў свой рас­каз Ігар Ля­шук.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Фо­та з ар­хі­ва сям'і
Іга­ра Ля­шу­ка

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.