Падчас рабочай паездкі ў Слуцк Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў губернатара Мінскай вобласці праблемнымі прадпрыемствамі ў Слуцку. Сямён Шапіра адзначыў, што насцярожвае праца мясцовага мясакамбіната, на якім склалася дрэнная эканамічная сітуацыя і выяўлены страты.
Прэзідэнт прыняў рашэнне з'ездзіць на гэты мясакамбінат, а таксама наведаць ільнокамбінат, што першапачаткова праграмай паездкі ў Слуцк запланавана не было, паведамляе БЕЛТА. Прыбыўшы на льнокамбінат, Аляксандр Лукашэнка абурыўся поўнай безгаспадарчасцю: тэрыторыя прадпрыемства выглядала бруднай і непрыбранай; паўсюль у вялізныя кучы была складзена сыравіна, у адным з памяшканняў звалена тэхніка. «Мы крыўдзімся на сялян, што яны не могуць даць трасты. А як вы яе тут захоўваеце? Куды вы складваеце сыравіну? Як можна так захоўваць лён? Чаму вы ўсё гэта не перапрацоўваеце?» — абурыўся кіраўнік дзяржавы.
«Заводзьце крымінальныя справы і мне дакладвайце», — даручыў Прэзідэнт старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандру Якабсону. Аляксандр Лукашэнка таксама распарадзіўся з сённяшняга дня накіраваць на прадпрыемства дырэктарам старшыню камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.
Затым Аляксандр Лукашэнка пераехаў на другое праблемнае прадпрыемства — Слуцкі мясакамбінат. Тут кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на адсутнасць парадку і неналежныя ўмовы, у якіх захоўваецца мяса. «Тут таксама заводзьце крымінальную справу і разбірайцеся па ўсіх пытаннях», — сказаў Прэзідэнт. «У нас недазагружаны магутнасці нармальных мясакамбінатаў. Неадкладна мяса адсюль перакінуць на іншыя мясакамбінаты, забараніць прымаць тут жывёлу, за месяц навесці парадак!» — адзначыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Сямёна Шапіры.
Звяртаючыся да старшыні КДК, Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што да 1 жніўня павінен быць наведзены парадак на ўсіх прадпрыемствах.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.