Вы тут

Свя­та паэ­зіі і кос­ма­су


Да Дня кас­ма­на­ўты­кі Дзяр­жаў­ны лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­ны му­зей Яку­ба Ко­ла­са су­мес­на з Му­зе­ем го­ра­да Мін­ска ар­га­ні­за­ва­лі вы­ста­ву «Зор­нае не­ба» вя­до­ма­га скульп­та­ра і на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі Іва­на Міс­ко.

2

«Кас­міч­ным» скульп­та­рам Іва­на Які­ма­ві­ча на­зы­ва­юць не­здар­ма: яго заў­сё­ды пры­цяг­ваў кос­мас. У ка­лек­цыі мас­та­ка шмат скульп­тур­ных парт­рэ­таў вя­до­мых кас­ма­на­ўтаў, ся­род якіх ёсць, без­умоў­на, і бе­ла­ру­сы — Пётр Клі­мук і Ула­дзі­мір Ка­ва­лё­нак. З імі Іван Які­ма­віч пад­трым­лі­вае сяб­роў­скія су­вя­зі. Акра­мя та­го, зу­сім ня­даў­на сваё він­ша­ван­не і па­дзя­ку з ар­бі­ты да­слаў і трэ­ці бе­ла­рус­кі кас­ма­наўт — Алег На­віц­кі. Пры­чым гэ­ты ві­дэа­за­піс усе на­вед­валь­ні­кі вы­ста­вы змаг­лі па­ба­чыць на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця.

Асаб­лі­вую па­дзя­ку Іван Міс­ко заў­сё­ды вы­каз­вае сям'і Га­га­ры­ных, якая пра­да­ста­ві­ла пу­цёў­ку і маг­чы­масць па­ехаць у Зор­ны га­ра­док. На вы­ста­ве «Зор­нае не­ба» мож­на ўба­чыць фо­та, на якіх — мас­так са зна­ка­мі­ты­мі кас­ма­на­ўта­мі, а так­са­ма ме­да­лі, эс­кі­зы і, без­умоў­на, фо­та­здым­кі ра­бот май­стра.

— Му­зей Ко­ла­са для вы­ста­вы быў абра­ны не­вы­пад­ко­ва: на­род­на­га паэ­та Яку­ба Ко­ла­са заў­сё­ды ці­ка­ві­ла тэ­ма не­ба. У сва­ім дзя­цін­стве Ко­лас, ка­лі яны жы­лі ў Ласт­ку, час­та са­дзіў­ся на га­нак і гля­дзеў на не­ба. Та­ды ён ду­маў, якое яно пры­ваб­нае і пры­го­жае, але і не мог на­ват мер­ка­ваць аб тым, што прой­дзе час і лю­дзі змо­гуць па­ля­цець у кос­мас. Ка­лі б на­род­ны па­эт жыў у на­ш ча­с, кос­мас аба­вяз­ко­ва быў бы апе­ты ў яго твор­час­ці, — ка­жа ды­рэк­тар му­зея Я. Ко­ла­са Зі­на­і­да Ка­ма­роў­ская. — Вы­ста­ва «Зор­нае не­ба» па­каз­вае, на­коль­кі пра­нік­ся тэ­май кос­ма­су Іван Які­ма­віч. Та­му нам удвая пры­ем­на, што вы­ста­ва Іва­на Міс­ко пра­хо­дзіць ме­на­ві­та ў нас.

На­дзея Бу­жан, фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.