Вы тут

Іль­го­ты і са­цы­яль­ныя га­ран­тыі для шмат­дзет­ных сем'­яў


Якая сям'я на­зы­ва­ец­ца шмат­дзет­най і на якую пад­трым­ку дзяр­жа­вы яна мо­жа раз­ліч­ваць? Нас кан­суль­туе на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла на­ро­да­на­сель­ніц­тва, ген­дар­най і ся­мей­най па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ма­ры­на Ар­цё­мен­ка.

Ста­тус шмат­дзет­най сям'і за­ма­ца­ва­ны ў арт. 62 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб шлю­бе і сям'і. Згод­на з за­ко­нам, шмат­дзет­най з'яў­ля­ец­ца сям'я, у якой на ўтры­ман­ні і вы­ха­ван­ні зна­хо­дзяц­ца трое і больш дзя­цей. Гэ­ты ста­тус сям'я на­бы­вае пры на­ра­джэн­ні трэ­ця­га дзі­ця­ці і пры на­яў­нас­ці жы­вых дзя­цей ва ўзрос­це да 18 га­доў. Ста­тус шмат­дзет­най сям'і па­цвяр­джа­ец­ца па­свед­чан­нем, якое вы­да­ец­ца мяс­цо­вы­мі вы­ка­наў­чы­мі і рас­па­рад­чы­мі ор­га­на­мі. Яно дае маг­чы­масць ска­рыс­тац­ца ўсі­мі пра­ва­мі, якія пра­ду­гле­джа­ны за­ко­нам. За атры­ман­нем па­свед­чан­ня трэ­ба звяр­нуц­ца ў служ­бу «ад­но акно» ў мяс­цо­вы вы­кан­кам па мес­цы жы­хар­ства (рэ­гіст­ра­цыі), прад'­явіў­шы паш­пар­ты ці ін­шыя да­ку­мен­ты, якія свед­чаць асо­бу, і на­ступ­ныя да­ку­мен­ты:

— за­ява;

— па­свед­чан­не аб за­клю­чэн­ні шлю­бу (для тых, хто зна­хо­дзіц­ца ў шлю­бе);

— ко­пія ра­шэн­ня су­да (або па­свед­чан­ня) аб ска­са­ван­ні шлю­бу (для тых, хто ска­са­ваў шлюб);

— па­свед­чан­ні аб на­ра­джэн­ні не­паў­на­лет­ніх дзя­цей;

— да­вед­ка з мес­ца жы­хар­ства аб скла­дзе сям'і (мо­жа за­прош­вац­ца вы­кан­ка­мам).

Крэ­ды­ты

Шмат­дзет­ным сем'­ям да­ец­ца па­за­чар­го­вае пра­ва на атры­ман­не льгот­ных крэ­ды­таў на бу­даў­ніц­тва (рэ­кан­струк­цыю) ці на­быц­цё жы­лых па­мяш­кан­няў аль­бо на атры­ман­не ад­на­ра­зо­вых суб­сі­дый. Мак­сі­маль­ны тэр­мін, на які пра­да­стаў­ля­юц­ца льгот­ныя крэ­ды­ты для шмат­дзет­ных сем'­яў, — 40 га­доў (1% га­да­вых).

Шмат­дзет­ныя сем'і, якія рэа­лі­за­ва­лі сваё пра­ва на атры­ман­не льгот­на­га крэ­ды­ту і (або) ад­на­ра­зо­вай суб­сі­дыі на бу­даў­ніц­тва (рэ­кан­струк­цыю) або на­быц­цё жы­лых па­мяш­кан­няў, а так­са­ма сем'і, якія на­бы­лі ста­тус шмат­дзет­ных пас­ля па­ляп­шэн­ня жыл­лё­вых умоў з пры­цяг­нен­нем іль­гот­на­га крэ­ды­ту і (або) ад­на­ра­зо­вай суб­сі­дыі, ма­юць пра­ва на паў­тор­нае атры­ман­не льгот­на­га крэ­ды­ту або ад­на­ра­зо­вай суб­сі­дыі, у тым лі­ку ў па­за­чар­го­вым па­рад­ку, пры ўмо­ве, што ўзнік­лі но­выя пад­ста­вы для па­ста­ноў­кі на ўлік тых, хто мае па­трэ­бу ў су­вя­зі з на­ра­джэн­нем, усы­наў­лен­нем, уда­ча­рэн­нем дзя­цей.

Дзяр­жа­ва да­па­ма­гае шмат­дзет­ным сем'­ям па­га­шаць за­па­зы­ча­насць па льгот­ных крэ­ды­тах пас­ля ўво­ду жы­лых да­моў у экс­плу­а­та­цыю (на­быц­ця жы­лых па­мяш­кан­няў) у на­ступ­ных па­ме­рах:

— пры на­яў­нас­ці тра­іх не­паў­на­лет­ніх дзя­цей — 75% ад су­мы за­па­зы­ча­нас­ці па вы­да­дзе­ных крэ­ды­тах;

— пры на­яў­нас­ці ча­ты­рох і больш не­паў­на­лет­ніх дзя­цей — 100%.

Жыл­лё

Пра­ва на атры­ман­не жы­ло­га па­мяш­кан­ня са­цы­яль­на­га ка­ры­стан­ня з дзяр­жаў­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду ма­юць шмат­дзет­ныя сем'і, якія ста­яць на ўлі­ку ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў, а так­са­ма ма­ці, якім пры­свое­на зван­не «Ма­ці-ге­ра­і­ня», або ма­ці, якія ўзна­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Ма­ці, ор­дэ­нам «Мат­чы­на сла­ва» або «Ме­да­лём ма­ця­рын­ства». Пры гэ­тым ага­вор­ва­юц­ца ўмо­вы: ся­рэд­ня­ме­сяч­ны су­куп­ны да­ход на кож­на­га чле­на сям'і не па­ві­нен пе­ра­вы­шаць бюд­жэт пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му (БПМ) у ся­рэд­нім на ду­шу на­сель­ніц­тва, вы­лі­ча­на­га за 12 ме­ся­цаў, якія па­пя­рэд­ні­ча­юць ме­ся­цу па­ста­ноў­кі на ўлік (і на дзень пра­да­стаў­лен­ня жы­ло­га па­мяш­кан­ня), а кошт за­яў­ле­най ма­ё­мас­ці — не пе­ра­вы­шаць па­мер кош­ту ква­тэ­ры ты­па­вых спа­жы­вец­кіх якас­цяў.

Са­цы­яль­ная да­па­мо­га

— Ма­ці (баць­ку, апе­ку­ну, па­пя­чы­це­лю), якая вы­хоў­вае тра­іх і больш дзя­цей ва ўзрос­це да 16 га­доў, пра­да­стаў­ля­ец­ца адзін да­дат­ко­вы сва­бод­ны ад пра­цы дзень на ты­дзень з апла­тай у па­ме­ры ся­рэд­ня­га дзён­на­га за­роб­ку.

— У вы­пад­ку на­ра­джэн­ня ў сям'і ад­на­ча­со­ва тра­іх і больш дзя­цей бяс­плат­на пра­да­стаў­ля­юц­ца па­слу­гі ня­ні, па­куль ма­лым не споў­ніц­ца 3 га­ды.

— Дзяр­жаў­ная ад­рас­ная са­цы­яль­ная да­па­мо­га ў вы­гля­дзе пра­дук­таў хар­ча­ван­ня для дзя­цей пер­шых двух га­доў жыц­ця даецца сем'­ям, якія ма­юць ся­рэд­не­ду­ша­вы да­ход ні­жэй­шы за кры­тэ­рый па­трэ­бы. Сем'­ям пры на­ра­джэн­ні двай­нят або боль­шай коль­кас­ці дзя­цей ад­на­ча­со­ва та­кая да­па­мо­га пра­да­стаў­ля­ец­ца не­за­леж­на ад ве­лі­чы­ні ся­рэд­не­ду­ша­во­га да­хо­ду. Акра­мя та­го, у за­леж­нас­ці ад да­хо­даў сям'я мае пра­ва на ад­рас­ную са­цы­яль­ную да­па­мо­гу, якая вы­плач­ва­ец­ца ў вы­гля­дзе ад­на­ра­зо­вай і (аль­бо) што­ме­сяч­най са­цы­яль­най да­па­мо­гі.

— Пла­та за хар­ча­ван­не дзя­цей у сад­ках зні­жа­ец­ца на­па­ло­ву для сем'­яў, якія ма­юць тра­іх і больш дзя­цей да 18 га­доў.

— На­ву­чэн­цам уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, спе­цы­яль­най аду­ка­цыі на ўзроў­ні агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, а так­са­ма ўста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі пры за­сва­ен­ні аду­ка­цый­най пра­гра­мы ся­рэд­няй аду­ка­цыі на­ле­жыць бяс­плат­нае хар­ча­ван­не, ка­лі ў сям'і трое і больш дзя­цей ва ўзрос­це да 18 га­доў.

— Пла­та за атры­ман­не да­дат­ко­вай аду­ка­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі ў шко­лах мас­тац­тваў не спа­га­ня­ец­ца з сем'­яў, якія ма­юць трох і больш дзя­цей ва ўзрос­це да 18 га­доў.

— Для сем'­яў, у якіх вы­хоў­ва­ец­ца трое і больш дзя­цей да­школь­на­га ўзрос­ту і/або дзя­цей, якія на­ву­ча­юц­ца ў агуль­на­аду­ка­цый­ных уста­но­вах,
і/або спе­цы­яль­ных уста­но­вах аду­ка­цыі, і/або на ІІІ сту­пе­ні агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі ў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах, пла­та за ка­ры­стан­не пад­руч­ні­ка­мі (на­ву­чаль­ны­мі да­па­мож­ні­ка­мі) зні­жа­ец­ца на 50%.

— Да на­ву­чаль­на­га го­да шмат­дзет­ныя сем'і, дзе трое дзя­цей на­ву­ча­юц­ца ва ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй і спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, атрым­лі­ва­юць ад­на­ра­зо­вую да­па­мо­гу — да 30% бюд­жэ­ту пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му на кож­на­га на­ву­чэн­ца (сён­ня па­мер БПМ скла­дае 1 млн 128 тыс. руб­лёў).

— Кі­раў­ні­кі ВНУ, ССНУ, ПТВ і ка­ле­джаў ма­юць пра­ва пра­да­стаў­ляць зніж­кі з кош­ту на­ву­чан­ня ў па­рад­ку і па­ме­рах, якія вы­зна­ча­юц­ца ўра­дам, вы­хад­цам з сем'­яў, дзе трое і больш не­паў­на­лет­ніх.

***

Ра­зам з рэс­пуб­лі­кан­скі­мі льго­та­мі ёсць прэ­фе­рэн­цыі і рэ­гі­я­наль­ныя. На­прык­лад, у Мін­ску пра­ду­гле­джа­на да­дат­ко­вая што­ме­сяч­ная са­цы­яль­ная да­па­мо­га (1 ба­за­вая ве­лі­чы­ня на кож­нае дзі­ця) сем'­ям, у якіх на­ра­дзі­ла­ся трай­ня ці больш дзя­цей, па­куль ім не споў­ніц­ца 3 га­ды. Так­са­ма да на­ву­чаль­на­га го­да шмат­дзет­ныя сем'і, дзе ха­ця б ад­но дзі­ця на­ву­ча­ец­ца ва ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй і спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, атрым­лі­ва­юць ад­на­ра­зо­вую да­па­мо­гу — да 30% БПМ на кож­на­га на­ву­чэн­ца.

Свят­ла­на Бусь­ко

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.