Вы тут

Стра­ча­нае і зной­дзе­нае


Дзя­ку­ю­чы пра­ек­ту Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва ад­наў­ля­юц­ца пом­ні­кі, вы­да­юц­ца кні­гі і вяр­та­ец­ца гіс­та­рыч­ная па­мяць.

На працягу многіх гадоў газета «СБ. Беларусь сегодня» вяла рубрыку з публікацыямі старых паштовак — «У пошуках страчанага». Матэрыяламі яе з’яўляліся паштоўкі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава. Газета зрабіла немайверна многа для выкарыстання філакартыі як крыніцы гістарычнай памяці. Працягваецца гэта работа і зараз. А днямі Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва ўзна­га­ро­дзі­лі ім­пе­ра­тар­скім ор­дэ­нам Свя­той Ган­ны. Вы­со­кую ўзна­га­ро­ду вя­до­мы бе­ла­рус­кі ка­лек­цы­я­нер атры­маў пад­час свят­ка­ван­ня дзе­ся­ці­год­дзя аў­тар­ска­га пра­ек­та «У по­шу­ках стра­ча­на­га» з рук чле­на Ге­раль­дыч­на­га са­ве­та пры Прэ­зі­дэн­це Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Ста­ні­сла­ва Ду­мі­на. Лаў­рэ­а­та прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­ру­сі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» ў На­цы­я­наль­ную біб­лі­я­тэ­ку прый­шлі па­він­ша­ваць вы­со­кія чы­ноў­ні­кі, гра­мад­скія дзея­чы, на­ву­коў­цы, жур­на­ліс­ты і сяб­ры.

2

— Дзя­ку­ю­чы пра­ек­ту Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва мы ад­кры­ва­ем но­выя ста­рон­кі на­шай кра­і­ны, якія ча­сам да­зва­ля­юць на мно­гія рэ­чы па­гля­дзець зу­сім па-ін­ша­му, — за­зна­чыў па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях фіз­куль­ту­ры, спор­ту і раз­віц­ця ту­рыз­му Мак­сім РЫ­ЖАН­КОЎ. — Бу­ду­чы ка­рэн­ным мін­ча­ні­нам, на пра­ця­гу мно­гіх га­доў я гля­джу, як мя­ня­ец­ца Мінск. Ула­дзі­мір за­гля­нуў яшчэ да­лей: ён па­раў­ноў­вае го­рад праз дзе­ся­ці­год­дзі. Ра­дуе тое, што ўсё гэ­та мо­жа ўба­чыць амаль кож­ны: фі­ла­кар­тыст не ха­вае сва­іх ка­лек­цый, а па­каз­вае і до­рыць іх лю­дзям.

Так, пра­ект «У по­шу­ках стра­ча­на­га» стар­та­ваў дзе­сяць га­доў та­му на ста­рон­ках га­зе­ты «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня». Цыкл ар­ты­ку­лаў пра ста­ра­даў­нія фо­та­здым­кі і паш­тоў­кі — а гэ­та больш чым 500 пуб­лі­ка­цый — даў­но пе­ра­рос га­зет­ныя ме­жы. За гэ­ты час пра­ве­дзе­на больш за 50 вы­стаў, у тым лі­ку і за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны. На асно­ве ўні­каль­най ка­лек­цыі Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва вы­пу­шча­на 14 кніг. Дзя­ку­ю­чы пра­ек­ту ад­ноў­ле­ны пом­нік па­лег­лым у вай­не 1812 го­да пад Ві­лей­кай і пом­нік пра­ва­слаў­на­му пса­лом­шчы­ку Фё­да­ру Юзэ­фо­ві­чу ў Вя­лі­кай Га­ці. Усё для та­го, каб збе­раг­чы мі­ну­лае Бе­ла­ру­сі, каб за­ха­ваць уні­каль­ную гіс­то­рыю для бу­ду­чых па­ка­лен­няў. Ад­сюль — і вы­со­кая ад­зна­ка кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Шмат­лі­кія іні­цы­я­ты­вы Ула­дзі­мі­ра Лі­ха­дзе­да­ва пад­трым­лі­ва­юц­ца і ў Мі­ніс­тэр­стве ін­фар­ма­цыі. Адзін з апош­ніх яск­ра­вых пры­кла­даў — экс­па­зі­цыя яго ка­лек­цый, а так­са­ма ар­тэ­фак­таў ча­соў Пер­шай су­свет­най вай­ны, пад­час Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­стаў­кі-кір­ма­шу.

3— Вы­ста­ва «У по­шу­ках стра­ча­на­га», якая дэ­ман­стра­ва­ла­ся на кніж­ным кір­ма­шы, ад­люст­роў­вае сён­няш­ні дзень Бе­ла­ру­сі, — пад­крэс­лі­ла пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі Лі­лія АНА­НІЧ. — Дзя­ку­ю­чы па­лі­ты­цы Прэ­зі­дэн­та і ўра­да, на­ша гіс­то­рыя — вя­лі­кі склад­нік ме­на­ві­та сён­няш­ня­га дня. На гіс­то­рыі вы­хоў­ва­юц­ца но­выя па­ка­лен­ні бе­ла­ру­саў. А гіс­то­рыя свед­чыць пра тое, што Бе­ла­русь заў­сё­ды бы­ла муж­най, а лю­дзі — та­ле­рант­ны­мі. Мы і сён­ня бу­ду­ем свой бе­ла­рус­кі дом упэў­не­на, пры­го­жа, у мі­ры, ла­дзе і зго­дзе з усі­мі су­се­дзя­мі, якія жы­вуць по­бач з на­мі. Бе­ла­русь — у та­кіх пра­ек­тах, у та­кіх лю­дзях, якія лю­бяць сваю кра­і­ну, за­хоў­ва­юць гіс­то­рыю і ду­ма­юць аб бу­ду­чы­ні, вы­со­ка не­су­чы на­ша ця­пе­раш­няе.

Ка­лі рых­та­ва­ла­ся пер­шая пуб­лі­ка­цыя ў руб­ры­цы «У по­шу­ках стра­ча­на­га», у Лі­ха­дзе­да­ва спы­та­лі: «На­коль­кі хо­піць ка­лек­цыі?» А ён, доў­га не ду­ма­ю­чы, ад­ка­заў: «Га­доў на 10 дак­лад­на». Дзе­ся­ці­год­дзе прай­шло ім­гнен­на. На­пе­ра­дзе яшчэ шмат пла­наў і не­рэа­лі­за­ва­ных ідэй.

— Пра­ца не спы­ня­ец­ца ні на хві­лі­ну, — пры­зна­ец­ца Ула­дзі­мір Лі­ха­дзе­даў. — За­раз шмат ідэй па ўве­ка­веч­ван­ні па­дзей Пер­шай су­свет­най вай­ны. Уба­чыць свет се­рыя кніг, пад Ві­лей­кай бу­дзе ство­ра­на алея па­мя­ці трох вой­наў: 1812 го­да, Пер­шай су­свет­най і Вя­лі­кай Ай­чын­най. За­раз пра­цу­ем і над пла­нам уз­вя­дзен­ня му­зея кні­га­дру­ка­ван­ня. Па­доб­ны му­зей ад­кры­лі ў Поль­шчы мае ка­ле­гі. Для на­ша­га му­зея ўжо ёсць част­ка экс­па­зі­цыі. І да Дня пісь­мен­ства бу­дзе са­праўд­ным сюр­пры­зам ства­рыць не­каль­кі кніг па ста­ра­даў­няй тэх­на­ло­гіі, ча­го яшчэ ні­хто не зра­біў у све­це!

Якім чы­нам гэ­та бу­дзе ад­бы­вац­ца, гос­ці су­стрэ­чы ўба­чы­лі на свае во­чы. На ўні­каль­ным дру­кар­скім аб­ста­ля­ван­ні кан­ца XІX ста­год­дзя кніж­ныя ста­рон­кі і гра­вю­ры ў сты­лі эпо­хі Фран­цыс­ка Ска­ры­ны дру­ка­ваў Ба­рыс Ці­то­віч, ад­на­дум­ца і ся­бар ка­лек­цы­я­не­ра. Ула­дзі­мір Лі­ха­дзе­даў, у сваю чар­гу, пад­рых­та­ваў экс­па­зі­цыі «Ім­гнен­ні Пер­шай су­свет­най вай­ны. По­гляд па абод­ва ба­кі фрон­ту» і «Мінск. Па­да­рож­жа ў ча­се: да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі», за­сна­ва­ныя на сва­іх фо­та­ма­тэ­ры­я­лах. Ка­ля 200 ары­гі­наль­ных паш­то­вак пер­шай па­ло­вы XX ста­год­дзя пра­цяг­нуць экс­па­на­вац­ца ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы да 30 каст­рыч­ні­ка гэ­та­га го­да. Аку­нуц­ца ў па­дзеі 100-га­до­вай даў­ні­ны і па­ба­чыць Мінск та­кім, якім да­гэ­туль яго не ве­да­лі, з'я­віц­ца маг­чы­масць і ва ўсіх ах­вот­ных. Між ін­шым, мно­гія ка­лек­цыі Лі­ха­дзе­да­ва ўба­чаць і ба­лель­шчы­кі, якія пры­едуць у Мінск на чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».