Вы тут

Дру­гі за­плыў «За­ла­той рыб­кі»


Агуль­на­на­цы­я­наль­ны фес­ты­валь пла­ван­ня рас­па­чаў­ся ў Бе­ла­ру­сі ў са­ка­ві­ку. На да­рож­кі ба­сей­наў вы­хо­дзяць дзе­ці, якім ужо споў­ні­ла­ся 9 і 10 га­доў. Але ця­пер у кон­кур­се мо­гуць удзель­ні­чаць і юныя спарт­сме­ны, што прафесійна займаюцца плаваннем.

Ба­сей­ны па-ра­ней­ша­му ў дэ­фі­цы­це

— Уні­каль­ныя для на­шай кра­і­ны спа­бор­ніц­твы пры­жы­лі­ся ў нас, спа­да­ба­лі­ся бе­ла­ру­сам, — га­во­рыць ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра фі­зіч­на­га вы­ха­ван­ня і спор­ту на­ву­чэн­цаў і сту­дэн­таў Ва­лян­ці­на Ба­ля­ба. — Ка­лі ў пер­шым кон­кур­се ўдзель­ні­ча­ла толь­кі тра­ці­на бе­ла­рус­кіх школ, то сё­ле­та іх коль­касць па­вя­лі­чы­ла­ся амаль удвая. Але вуч­ні пры­клад­на ты­ся­чы школ, на жаль, па­спа­бор­ні­чаць у пла­ван­ні не мо­гуць да­гэ­туль. І пры­чы­на най­час­цей — іс­тот­ны не­да­хоп ба­сей­наў... Ма­тэ­ма­ты­ка тут вель­мі прос­тая. У кра­і­не сён­ня пра­цу­юць 963 ба­сей­ны, але ва ўста­но­вах сіс­тэ­мы аду­ка­цыі з іх толь­кі 61 стан­дарт­ны і 35 мі­ні­я­цюр­ных... Зра­зу­ме­ла, што ты­ся­чы вуч­няў за­ста­юц­ца па­збаў­ле­ны­мі вод­ных спа­бор­ніц­тваў не па сва­ёй ві­не. Мы хо­чам пад­клю­чыць да гэ­тай спра­вы як ма­га больш ар­га­ні­за­цый, на ба­лан­се якіх зна­хо­дзяц­ца ба­сей­ны. Бо пла­ван­ню му­сяць на­ву­чыц­ца ў школь­ныя га­ды ўсе дзе­ці. У пэў­ны мо­мант гэ­ты каш­тоў­ны на­вык мо­жа вы­ра­та­ваць жыц­цё. Умен­не пла­ваць — не­бла­гі за­чын і для азда­раў­лен­ня пад­лет­каў, і для фар­мі­ра­ван­ня спар­тыў­на­га рэ­зер­ву. А трэ­не­ры свое­ча­со­ва звер­нуць ува­гу на та­ле­на­ві­тых дзя­цей, з якіх пас­ля, ма­быць, вый­дзе не адзін бу­ду­чы чэм­пі­ён све­ту...

«

Не хо­чац­ца ме­ра­пры­ем­стваў для «пту­шач­кі»...

Сё­ле­та у пер­шым эта­пе «За­ла­той рыб­кі» стар­та­ва­лі 17 ты­сяч ча­ла­век. Аб­лас­ны і рэс­пуб­лі­кан­скі эта­пы кон­кур­су прой­дуць у кра­са­ві­ку і маі. Фі­нал спа­бор­ніц­тваў ад­бу­дзец­ца 24 мая на ба­зе Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га эка­на­міч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Вы­бар на ім спы­ніў­ся та­му, што тут ка­лісь­ці ву­чы­ла­ся зор­ная ай­чын­ная плыў­чы­ха Аляк­санд­ра Ге­ра­сі­ме­ня, якая і ста­ла ад­ной з за­сна­валь­ні­каў спа­бор­ніц­тваў.

— Ча­го мне вель­мі не хо­чац­ца, дык гэ­та каб кон­курс пра­хо­дзіў для «пту­шач­кі», — га­во­рыць Аляк­санд­ра. — Да­во­дзі­ла­ся су­ты­кац­ца з тым, што сем'і, якія ўдзель­ні­ча­юць у эс­та­фе­це, бы­лі скам­па­на­ва­ны на­ступ­ным чы­нам: ма­ма з ад­ной сям'і, та­та — з дру­гой, а дзі­ця бы­ло ўво­гу­ле з трэ­цяй. Ёсць ра­ё­ны, дзе кон­курс ар­га­ні­зу­ец­ца на най­вы­шэй­шым уз­роў­ні, і ў той жа час у ін­шым мес­цы ўсё ро­бяць вы­ключ­на для спра­ва­зда­чы. Але та­кі фар­ма­лісц­кі па­ды­ход па­прос­ту дыс­крэ­ды­туе са­мы га­лоў­ны спар­тыў­ны прын­цып — доб­ра­сум­лен­насць... Акра­мя та­го, у па­чат­ку кра­са­ві­ка шос­ты дзень на­ра­джэн­ня ад­зна­чыў спар­тыў­на-даб­ра­чын­ны пра­ект «Ма­ры здзяйс­ня­юц­ца», які аб'­яд­ноў­вае зо­рак бе­ла­рус­ка­га спор­ту. Мэ­та яго прос­тая — да­па­маг­чы хво­рым дзе­цям і лю­дзям з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, па­ка­заць пры гэ­тым, што тых, ка­му па­трэб­на да­па­мо­га, не вар­та ад­роз­ні­ваць па на­цы­я­наль­ных, рэ­лі­гій­ных ці ін­шых пры­кме­тах. За гэ­ты час спарт­сме­ны пра­вя­лі сот­ні даб­ра­чын­ных ак­цый у 130 га­ра­дах і вёс­ках Бе­ла­ру­сі. Сё­ле­та геа­гра­фіч­ныя ме­жы пра­ек­та па­шы­ры­лі­ся. У ім ста­лі ўдзель­ні­чаць спарт­сме­ны, якія вы­сту­па­юць і жы­вуць «за кар­до­нам». У спі­се кра­ін — Ар­ме­нія, Гер­ма­нія, Венг­рыя, Літ­ва, Ра­сія, Поль­шча, ЗША, Фран­цыя, Тур­цыя, Укра­і­на...

«Вель­мі хо­чац­ца, каб на­шых лю­дзей па­лю­бі­лі»

Аляк­санд­ра Ге­ра­сі­ме­ня вя­до­мая і сва­ёй ак­тыў­най гра­мад­скай па­зі­цы­яй. Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў, спарт­смен­ка за­кра­ну­ла і пы­тан­не бе­ла­рус­кай ідэн­тыч­нас­ці.

— Мне вель­мі па­да­ба­ец­ца мая род­ная кра­і­на. І без ча­го нель­га ўя­віць са­бе ста­наў­лен­не на­ро­да — гэ­та без ад­чу­ван­ня ся­бе бе­ла­ру­сам. І мне вель­мі хо­чац­ца, каб на­шых лю­дзей па­лю­бі­лі за іх якас­ці ў кра­і­нах За­ход­няй Еў­ро­пы. Уз­га­да­ем ня­даў­нюю гіс­то­рыю. У са­вец­кі час бе­ла­ру­сы бы­лі ў па­ша­не за сваю шчы­расць, ад­кры­тасць, да­бры­ню. Пе­ра­ліч­ваць гэ­тыя ад­мет­ныя ры­сы мож­на доў­га...

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.