Вы тут

Куляшоўскія Саматэвічы


Но­выя Са­ма­тэ­ві­чы — вёс­ка пе­ра­ся­лен­цаў. У 1991 го­дзе, праз пяць га­доў пас­ля ава­рыі на Чар­но­быль­скай АЭС, боль­шасць жы­ха­роў ко­ліш­ня­га ся­ла Са­ма­тэ­ві­чы друж­на пе­ра­еха­ла ў но­ва­ўзве­дзе­ны па­сё­лак по­бач з вёс­кай Лі­паў­ка Кас­цю­ко­віц­ка­га ра­ё­на. Ін­шай, як Но­выя Са­ма­тэ­ві­чы, наз­вы ў на­се­ле­на­га пунк­та і быць не маг­ло.

12-15

У тур­бо­тах і кло­па­тах, пе­ра­жы­ва­ючы не са­мыя леп­шыя дні, вяс­коў­цы, тым не менш, не за­бы­лі­ся і пра ду­хоў­ны са­ма­тэ­віц­кі скарб — му­зей Ар­ка­дзя Ку­ля­шо­ва. Ця­пер на мес­цы ха­ты паэ­та ў вёс­цы Са­ма­тэ­ві­чы ста­іць па­мят­ны ка­мень. А ў Но­ва­са­ма­тэ­віц­кай ся­рэд­няй шко­ле дзе­сяць га­доў та­му ад­крыў­ся му­зей. Да­рэ­чы, адзі­ны ў на­шай кра­і­не му­зей на­род­на­га паэ­та, лаў­рэ­а­та Дзяр­жаў­най прэ­міі і прэ­міі імя Ян­кі Ку­па­лы, аў­та­ра сла­ву­тых «Сця­га бры­га­ды» і «Кам­са­моль­ска­га бі­ле­та», кра­наль­най пес­ні «Але­ся» ў вы­ка­нан­ні «Пес­ня­роў».

—У на­шым му­зеі ёсць не­каль­кі асаб­лі­ва каш­тоў­ных экс­па­на­таў, — ка­жа шмат­га­до­вы ды­рэк­тар гэ­тай уста­но­вы На­тал­ля Ла­бын­ца­ва. — Парт­рэт ма­ці паэ­та, яе ліст-ус­па­мін, на­пі­са­ны ва ўзрос­це 92 га­доў, і збор­ні­кі вер­шаў з аў­то­гра­фа­мі паэ­та да свай­го пер­ша­га ка­хан­ня — Але­сі Бе­ла­зо­ра­вай. Той са­май Але­сі, якой пры­све­ча­ны рад­кі: «Бы­вай, абу­джа­ная ў сэр­цы, да­ра­гая…» («Але­ся»).

Сё­ле­та ў му­зеі знач­на больш, чым звы­чай­на, на­вед­валь­ні­каў. Зра­зу­ме­ла: 100‑га­до­вы юбі­лей сла­ву­та­га зем­ля­ка. Едуць шко­лы з су­сед­ніх вё­сак і су­сед­ніх ра­ё­наў — Хо­цім­ска­га, Кры­чаў­ска­га, Клі­ма­віц­ка­га. За­па­тра­ба­ва­насць му­зея ця­пер — са­праўд­ная па­дзея. Вось толь­кі ад­на не­да­рэ­чнасць кла­дзец­ца це­нем на па­мяць пра паэ­та: са­ма шко­ла стра­ці­ла імя Ар­ка­дзя Ку­ля­шо­ва.

12-16

—- Але ў Но­вых Са­ма­тэ­ві­чах хут­ка з'я­віц­ца ву­лі­ца ў го­нар на­ша­га сла­ву­та­га зем­ля­ка, — ка­жа ды­рэк­тар му­зея. — Сель­скі Са­вет ужо пры­няў па­ста­но­ву пра пе­рай­ме­на­ван­не ад­на­го з па­сёл­каў. Ёсць у вёс­цы жы­ха­ры, якім да­вя­ло­ся су­стра­кац­ца з паэ­там.

Па­чуў­шы пра маю ці­ка­васць да ку­ля­шоў­скіх мяс­цін, 74‑га­до­вая Ва­лян­ці­на Якаў­леў­на Фе­дзі­на ад­ра­зу на­стро­і­ла­ся на хва­лю ўспа­мі­наў: «Пер­шы раз уба­чы­ла паэ­та ў 1960 го­дзе, але яшчэ ра­ней ве­да­ла, што шко­ла, у якой я ву­чы­ла­ся, бы­ла ад­бу­да­ва­на ў 1954‑м пры да­па­мо­зе Ку­ля­шо­ва — за яго гро­шы ад Дзяр­жаў­най прэ­міі за «Сцяг бры­га­ды». Мае ста­рэй­шыя брат і сяст­ра сяб­ра­ва­лі з паэ­там і час­та ра­зам з ім бы­ва­лі ў клу­бе на тан­цах: Ку­ля­шоў лю­біў пры­яз­джаць на ра­дзі­му».

Баць­коў­ская ха­та Ва­лян­ці­ны Фе­дзі­най у ко­ліш­ніх Са­ма­тэ­ві­чах ста­я­ла па­блі­зу Ку­ля­шоў­ска­га мос­та — гэ­так здаў­на на­зы­ваў­ся мас­ток праз не­вя­лі­кую ру­ча­і­ну. Мес­ца гэ­тае ве­да­лі ўсе вяс­коў­цы. Так­са­ма ве­да­лі, што Ку­ля­шоў кож­ны раз, ка­лі пры­яз­джаў сю­ды, за­хо­дзіў да свай­го сяб­ра Паў­ла Ус­ці­нен­кі. Яны па­доў­гу за­седж­ва­лі­ся за ўспа­мі­на­мі. Ва­лян­ці­на Якаў­леў­на дак­лад­на не па­мя­тае да­ты апош­ня­га пры­ез­ду паэ­та на ра­дзі­му, ка­жа, што гэ­та бы­ло не­за­доў­га да яго смер­ці (Ар­кадзь Ку­ля­шоў па­мёр у 1974 го­дзе). Не­ўза­ба­ве пас­ля апош­няй су­стрэ­чы яна на­бы­ла ў кра­ме кніж­ку-аль­бом пра паэ­та і за­хоў­вае яе да­гэ­туль як са­праўд­ную рэ­лік­вію. Больш за со­рак га­доў Ва­лян­ці­на Якаў­леў­на пра­ца­ва­ла са­ні­тар­кай у вяс­ко­вым ФА­Пе, га­да­ва­ла чац­вя­рых дзя­цей, вя­ла хат­нюю гас­па­дар­ку і кож­ны раз, ка­лі Ку­ля­шоў пры­яз­джаў да вяс­коў­цаў, бег­ла ў Дом куль­ту­ры на су­стрэ­чу ні­бы на свя­та.

12-17

Му­зею ў Но­вых Са­ма­тэ­ві­чах на­да­дзе­ны ста­тус фі­лі­яла Кас­цю­ко­віц­ка­га края­знаў­ча­га му­зея «Лі­та­ра­тур­ны му­зей на­род­на­га паэ­та Ар­ка­дзя Ку­ля­шо­ва». Ця­пер гэ­та дзяр­жаў­ная ўста­но­ва.

— Для нас каш­тоў­ны лю­бы ас­ке­па­чак па­мя­ці — ус­па­мі­ны ста­рэй­шых жы­ха­роў, фо­та­здым­кі, аса­біс­тыя рэ­чы, збор­ні­кі вер­шаў з аў­то­гра­фам паэ­та, — ка­жа На­тал­ля Ла­бын­ца­ва. — Мы вель­мі га­на­рым­ся тым, што ў фон­дах му­зея са­бра­на больш за 30 збор­ні­каў з ку­ля­шоў­скі­мі аў­то­гра­фа­мі.

На­тал­ля Мі­хай­лаў­на на­га­да­ла пра вы­ста­вач­ную экс­па­зі­цыю «Ар­кадзь Ку­ля­шоў. Ад Бес­я­дзі да акі­я­на», якая ў гэ­тыя дні пра­цуе ў Кас­цю­ко­віц­кай му­зей­най уста­но­ве.

Ана­толь Кля­шчук.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.