Малітоўны настрой у сучасным творы для салістаў, хору і аркестра
Вялікі пост блізіцца да заканчэння. Час настройвацца і рыхтаваць сябе да асаблівых малітваў у Пакутны тыдзень. Можна настроіцца так, каб сэрца спявала малітвы. І яны інакш асэнсоўваюцца, нават у наш час, калі здаецца, што крыжовая смерць Хрыста так далёка ад нас.
«Страсці паводле Матфея» — гэта сучасны твор Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева), вядомага як багаслоў і кампазітар. Выкананне яго твора адбылося ў Мінску ў рамках праграмы «Еўрапейскія масты».
Твор быў прадстаўлены ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Араторыя «Страсці паводле Матфея» заснавана на тэксце аднаго з чатырох кананічных Евангелляў. І яно гучала: у выкананні артыста Алега Вінярскага. Тэкст узмацнялі музычныя часткі: рэчытатывы, хары, арыі (словы ўзятыя з богаслужэння Пакутнага тыдня). Разам са студэнтамі, якія ўдзельнічаюць у сімфанічным аркестры Беларускай акадэміі музыкі і хоры гэтай навучальнай установы, у выкананні твора ўдзельнічалі вядомыя салісты як з Расіі (Ірына Крыкунова), так і з Беларусі: Алена Сала, Янаш Нялепа, Станіслаў Трыфанаў. Дырыжыраваў народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.
Выкананне араторыі «Страсці паводле Матфея» адбылося пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у г. Мінску, Міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне». Служэнне — і праз музыку, здольную ўзвысіць чалавека: жыццё і смерць Хрыста — прыклад таго, што ў гэтым свеце нішто не дарэмнае, а мы ў ім дзеля таго, каб удасканальваць сябе.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.