Вы тут

Зона музычных сустрэч


Ці шмат куль­тур­ных па­дзей ад­бы­ва­ец­ца на тэ­ры­то­рыі, якая да­гэ­туль у на­ро­дзе ўяў­ля­ец­ца як па­цяр­пе­лая ад чар­но­быль­скай ава­рыі? Ня­шмат. Хоць ёсць мяс­цо­выя твор­цы, якія лю­бяць сваю ра­дзі­му і хо­чуць пра­ца­ваць ме­на­ві­та для тых лю­дзей, якія там жы­вуць. Ёсць мас­та­кі-па­дзвіж­ні­кі, якія ла­дзяць твор­чыя пра­ек­ты ў ра­ё­нах, па­зна­ча­ных тра­ге­ды­яй. Лю­дзі, дзе б яны ні жы­лі, не па­він­ны іс­на­ваць па-за куль­тур­ным кан­тэкс­там. Так вы­ра­шы­лі ў На­цы­я­наль­ным кан­цэрт­ным ар­кест­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — і да­лу­чы­лі да шэ­ра­гу му­зыч­ных фес­ты­ва­ляў і свя­таў ме­ра­пры­ем­ствы ў Го­мель­скай воб­лас­ці. Сё­ле­та ўжо прай­шлі «Ча­чэр­скія су­стрэ­чы», але на чар­зе Хой­ні­кі, дзе бе­ла­рус­кую му­зы­ку па­чу­юць 18 кра­са­ві­ка.

Га­вор­ка пра ка­мер­ныя фес­ты­ва­лі і кан­цэр­ты, скі­ра­ва­ныя на тое, каб па­зна­ё­міць жы­ха­роў з ай­чын­най му­зыч­най спад­чы­най, гіс­то­рыя якой вы­мя­ра­ец­ца ста­год­дзя­мі.

— На­ша мэ­та — най­перш асвет­ная, — га­во­рыць кі­раў­нік ар­кест­ра, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Мі­ха­іл Фін­берг. — Да та­кіх вы­ступ­лен­няў мы заў­сё­ды рых­ту­ем­ся ад­каз­на, імк­нём­ся зра­біць пра­гра­му раз­на­стай­най, каб прад­ста­віць кла­сі­ку бе­ла­рус­кай му­зы­кі, па­зна­ё­міць з ім­ёна­мі най­больш вы­дат­ных кам­па­зі­та­раў ад мі­ну­ла­га да су­час­нас­ці. Але мне зда­ец­ца, што для лю­дзей, якія жы­вуць у не­ка­то­рых ра­ё­нах Го­мель­скай воб­лас­ці, па­він­на быць больш на­год для свят, у тым лі­ку му­зыч­ных. Гэ­тыя кан­цэр­ты пра­хо­дзяць заў­сё­ды па­спя­хо­ва: нас ча­ка­юць.

Ка­мер­ныя пра­гра­мы, якія рых­туе ар­кестр, як пра­ві­ла, да­юць уяў­лен­не пра роз­ныя му­зыч­ныя жан­ры: ар­кест­ра­вую, ха­ра­вую му­зы­ку і эст­рад­ную. Вы­сту­па­юць роз­ныя ка­мер­ныя ка­лек­ты­вы, якія іс­ну­юць у рам­ках ар­кест­ра: ан­самб­лі флей­тыс­таў, клар­не­тыс­таў, тру­ба­чоў, струн­ны квар­тэт і ін­шыя.

Ул. інф.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.