У тэхніцы дэкупаж
З сурвэтак выразаем кветачкі і лісточкі. Рабіць гэта акуратна зусім неабавязкова, бо белы фон сурвэткі ідэальна ляжа на яечную шкарлупіну і мяжа паміж імі будзе практычна незаўважнай. Гэта істотна паскарае працэс. Таму ўсё даволі проста: выразаў з сурвэтак упадабаныя матывы і прыклеіў іх на яечную шкарлупіну.
У дэкаратыўнай паперы
Гэтыя поўныя элегантнасці велікодныя яйкі рабіць вельмі проста: выражце прамавугольнік з дэкаратыўнай паперы. Ён павінен быць па вышыні крыху большы за вышыню самога яйка і па даўжыні крыху большы за акружнасць яйка. Верхнюю і ніжнюю часткі папяровага прамавугольніка парэжце амаль да сярэдзіны на тонкія палоскі. Намажце іх клеем і прыклейвайце па адной да шкарлупіны, сочачы за тым, каб праца была акуратнай, без зазораў паміж палоскамі паперы.
Карункавыя
Карункавыя велікодныя яйкі можна будзе з'есці, калі вы іх пафарбуеце харчовай фарбай. Падрыхтуйце загадзя фарбу, адрэзкі карункаў, маленькія гумкі. У адрэзак карункаў укручваем зваранае загадзя яйка. Карункі павінны шчыльна прыставаць да яйка. Для надзейнасці фіксуем усё гумкай, затым апускаем у падрыхтаваны раствор для фарбавання. Калі яйка дасягне патрэбнай інтэнсіўнасці колеру, дастаем яго, здымаем карункі, прамочваем папяровым ручніком і даем высахнуць. Лепш за ўсё пакідаць фарбаваныя яйкі сохнуць на «пастаменце» з пенапласту з уваткнутымі ў яго іголачкамі. Гатовыя яйкі сапраўды глядзяцца вельмі прыгожа!
Упрыгожванне гафрыраванай паперай
Гофрапапера — рэч удзячная ва ўсіх адносінах. Вось і ў дэкоры велікодных яек яна ой як спатрэбілася. Асабліва, калі трэба ўпрыгожыць яйкі хутка! Проста нарэжце палоскі гафрыраванай паперы з простым або разным краем і прыклейце адзін канец палоскі да шкарлупіны яйка. Крыху нацягніце паперу і абгарніце ёю яйка. Прыклейце паперу да месца стыку. Можна зрабіць гірлянду з пялёсткаў: выражце кавалачкі ў форме лісця і адзін за адным прыклейце іх па акружнасці яйка. Гэтак жа можна зрабіць і кветачку на верхавінцы яйка.
Каляровыя шакаладныя яйкі
Такі яркі, незвычайны ласунак ацэняць не толькі дзеці, але і дарослыя. Па-першае, гэта выдатнае ўпрыгожанне, па-другое — вельмі мілы сюрпрыз. Вядома, каб іх зрабіць, давядзецца папрацаваць, але яно таго варта.
Нам спатрэбіцца плітка звычайнага белага шакаладу і харчовыя фарбавальнікі рознага колеру. Шакалад трэба будзе распусціць на вадзяной лазні, дадаць па кроплі фарбавальніка і даць яму зусім крыху застыць, каб не быў занадта вадкім.
Надзьміце папярэдне добра вымытыя шары невялікага памеру. З кандытарскага мяшка з вузкім наканечнікам ці проста пакета з адрэзаным ражком трэба выціскаць шакалад на шарык, хаатычна заблытваючы палоскі. Дайце застыць, падвесіўшы ў кубачак. Спусціце паветра і выньце шарык. Пры жаданні запоўніце яркімі цукеркамі дражэ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.