Вы тут

Атры­маць анг­лій­скую аду­ка­цыю...


...змо­гуць і бе­ла­рус­кія стар­ша­клас­ні­кі.

Пад­пі­сан­не ме­ма­ран­ду­му аб уза­е­ма­па­ра­зу­мен­ні па­між Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі і Аса­цы­я­цы­яй біз­нес-лі­да­раў (АВЕ) Вя­лі­ка­бры­та­ніі ста­ла ад­ным з га­лоў­ных вы­ні­каў І Між­на­род­на­га аду­ка­цый­на­га фо­ру­му «Еў­ра­пей­ская якасць аду­ка­цыі» (EQE-Forum), які прай­шоў у Мін­ску.

Па сло­вах мі­ніст­ра аду­ка­цыі Сяр­гея Мас­ке­ві­ча, гэ­та пер­шы ў гіс­то­рыі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі во­пыт пад­пі­сан­ня ме­ма­ран­ду­му з пры­ват­най струк­ту­рай, які для бе­ла­рус­ка­га бо­ку вель­мі ці­ка­вы. Трэ­ба па­тлу­ма­чыць, што Аса­цы­я­цыя біз­нес-лі­да­раў зай­ма­ец­ца акрэ­ды­та­цы­яй ВНУ для на­ву­чан­ня па пра­гра­мах АВЕ і дзей­ні­чае ў 83 кра­і­нах све­ту.

АВЕ пра­па­нуе ву­чэб­ныя пра­гра­мы ў та­кіх сфе­рах, як кі­ра­ван­не біз­не­сам, ін­фар­ма­цый­ны­мі сіс­тэ­ма­мі, кі­ра­ван­не фі­нан­са­мі, пер­са­на­лам, ту­рызм і гас­ці­ніч­ны біз­нес і ін­шых. Усе яны акрэ­ды­та­ва­ны Ка­мі­тэ­там па пры­знан­ні якас­ці ква­лі­фі­ка­цый і пра­грам пры Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі Вя­лі­ка­бры­та­ніі, а так­са­ма ана­ла­гіч­ны­мі ор­га­на­мі ў ін­шых кра­і­нах све­ту. Та­му дыс­тан­цый­нае на­ву­чан­не па пра­фе­сій­ных ква­лі­фі­ка­цы­ях АВЕ ад­кры­вае для гра­ма­дзян са­мых роз­ных кра­ін маг­чы­масць атры­маць анг­лій­скі дып­лом, не па­кі­да­ю­чы сва­ёй кра­і­ны.

— Вя­лі­ка­бры­та­нія з'яў­ля­ец­ца сён­ня су­свет­ным лі­да­рам у пра­да­стаў­лен­ні якас­най вы­шэй­шай аду­ка­цыі, та­му, упэў­не­ны, для бе­ла­рус­кіх ВНУ вель­мі важ­на на­ла­дзіць су­пра­цоў­ніц­тва са сва­і­мі ка­ле­га­мі з Вя­лі­ка­бры­та­ніі, — пад­крэс­лі­вае Сяр­гей Мас­ке­віч. — Так­са­ма бе­ла­рус­кія ВНУ змо­гуць больш ак­тыў­на раз­ві­ваць і экс­парт аду­ка­цый­ных па­слуг, да­ючы за­меж­ным гра­ма­дзя­нам маг­чы­масць атры­маць ад­на­ча­со­ва з бе­ла­рус­кім дып­ло­мам і анг­лій­скі.

У Бе­ла­ру­сі пра­вай­да­рам пра­грам АВЕ вы­сту­пае біз­нес-шко­ла «Маг­на Кар­та Окс­фард» — адзін з ар­га­ні­за­та­раў фо­ру­му. Пер­шы пра­рэк­тар біз­нес-шко­лы Ва­дзім Ці­тоў упэў­не­ны, што зроб­ле­ны сур'­ёз­ны крок для па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­кай аду­ка­цыі ў све­це:

— У мно­гіх кра­і­нах све­ту кан­ста­ту­юць вы­со­кую якасць фун­да­мен­таль­най вы­шэй­шай аду­ка­цыі, якую да­юць бе­ла­рус­кія ВНУ. Ця­пер за­меж­ныя сту­дэн­ты, якія пры­едуць на­ву­чац­ца ў Бе­ла­русь, змо­гуць ад­на­ча­со­ва атрым­лі­ваць і анг­лій­скую аду­ка­цыю. А гэ­та іс­тот­ная пе­ра­ва­га пры вы­ба­ры ма­ла­ды­мі людзь­мі мес­ца для на­ву­чан­ня. Да та­го ж дып­ло­мы АВЕ пры­зна­юц­ца най­маль­ні­ка­мі ў 83 кра­і­нах све­ту, та­му мы «ад­чы­ня­ем дзве­ры» і для бе­ла­ру­саў, і для за­меж­ных сту­дэн­таў бе­ла­рус­кіх ВНУ не толь­кі ў Еў­ро­пу, а ў свет. Для іх ад­кры­ва­юц­ца но­выя ці­ка­выя маг­чы­мас­ці па атры­ман­ні пра­фе­сій­най вы­шэй­шай, пра­фе­сій­най пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі, а ў перс­пек­ты­ве — і пра­фе­сій­най док­тар­скай аду­ка­цыі.

Пра­гра­мы АВЕ пра­па­ну­юць на­ву­чан­не на роз­ных уз­роў­нях скла­да­нас­ці: ад 4-га (пад­рых­тоў­ка да па­ступ­лен­ня) да 7-га ўзроў­ню (ма­гіст­ра­ту­ра). Уні­каль­насць за­клю­ча­ец­ца яшчэ і ў тым, што пра­гра­мы АВЕ да­ступ­ныя для вуч­няў ста­рэй­шых кла­саў бе­ла­рус­кіх школ. А гэ­та азна­чае для іх іс­тот­ную эка­но­мію ча­су. Ад стар­ту ву­чо­бы і да атры­ман­ня сту­пе­ні ба­ка­лаў­ра мож­на сэ­ка­но­міць цэ­лы год. А ка­лі ма­ла­ды ча­ла­век па­жа­дае атры­маць сту­пень док­та­ра, то ён сэ­ка­но­міць 2,5 го­да свай­го жыц­ця. Уво­гу­ле, кож­ны змо­жа пра­клас­ці сваю ін­ды­ві­ду­аль­ную тра­ек­то­рыю на­ву­чан­ня.

Згод­на з ме­ма­ран­ду­мам, пла­ну­ец­ца рас­пра­ца­ваць да­ку­мен­ты, якія да­зва­ля­юць уста­на­віць эк­ві­ва­лент­насць дып­ло­маў аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі, вы­да­дзе­ных у Бе­ла­ру­сі, дып­ло­мам АВЕ (уз­ро­вень 6), а так­са­ма дып­ло­маў ма­гіст­ра, вы­да­дзе­ных у Бе­ла­ру­сі, дып­ло­мам АВЕ (уз­ро­вень 7).

У сфе­ры біз­нес-аду­ка­цыі Бе­ла­русь і Вя­лі­ка­бры­та­нія знай­шлі агуль­ныя ін­та­рэ­сы. «А ці зной­дуц­ца та­кія ж агуль­ныя пунк­ты су­тык­нен­ня ў воб­лас­ці ін­жы­нер­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі», — па­ці­ка­ві­лі­ся мы ў па­сла Вя­лі­ка­бры­та­ніі ў Бе­ла­ру­сі Бру­са Бак­нэ­ла.

— Я ад­на­знач­на ві­таю больш шчыль­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не на­шых кра­ін у аду­ка­цый­най сфе­ры, — за­пэў­ніў Брус Бак­нэл. — Гэ­та наш пер­шы во­пыт у ар­га­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ні та­ко­га ме­ра­пры­ем­ства. Мяр­кую, ка­лі бу­дзе ці­ка­васць, то на­ступ­ным ра­зам сю­ды пры­едуць спе­цы­я­ліс­ты і экс­пер­ты ў га­лі­не ін­жы­нер­най аду­ка­цыі. Я га­то­вы сты­му­ля­ваць та­кія кан­так­ты.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.