У Мінску ўчора адкрыўся атэль «Вікторыя-Алімп».
А увогуле за апошнія два тыдні свае дзверы для гасцей адчынілі 8 гасцініц.
«Вырашана мэтавая задача — сталіца забяспечана месцамі ў гасцініцах», — заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на адкрыцці гасцінічнага комплексу. Кіраўнік урада акцэнтаваў увагу на тым, што за год гасцінічны фонд Мінска павялічыўся ў два разы — да 10 тысяч месцаў.
У гасцінічным комплексе будуць пражываць кіраўнікі Міжнароднай федэрацыі хакея, тут пройдуць мерапрыемствы хакейнага кангрэса, паведамляе
БЕЛТА
. Кіраўнік беларускага ўрада выказаў упэўненасць, што ў Год гасціннасці персанал атэля справіцца з тым, каб годна прыняць гасцей, стварыць для іх самыя камфортныя ўмовы. Прэм'ер падкрэсліў, што аб'ект быў вельмі складаным: прыйшлося змяняць заказчыка (расійскі інвестар аказаўся не ў стане выканаць узятыя на сябе абавязацельствы), адбылася і замена падрадчыка (задача была ўскладзена на будаўнічы трэст №3 г. Салігорска, калектыў пацвердзіў сваё званне ардэнаноснага прадпрыемства). Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, будаўнікі з Мінска і рэгіёнаў рэспублікі, задзейнічаныя на аб'екце, прадэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства.
Такую ж ацэнку будаўнікам даў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька: «У сціслыя тэрміны быў пабудаваны аб'ект сусветнага ўзроўню, — заявіў мэр сталіцы. — Назапашаны тут практычны вопыт дазволіць беларускім будаўнікам узводзіць аб'екты і ў іншых краінах». Паводле інфармацыі ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама, нумарны фонд сучаснага чатырохзоркавага гасцінічнага комплексу «Вікторыя-Алімп» складае 234 гасцінічныя нумары.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.