Паветраны шарык нельга надзімаць занадта моцна, бо ў пэўны момант ён можа лопнуць. Гэтая простая, з дзяцінства засвоеная ісціна выдатна ілюструе сітуацыю з ненатуральна высокім коштам еўра.
Вельмі дзіўна, што дагэтуль Еўрапейскі Цэнтрабанк не прымае нейкіх канкрэтных захадаў па зніжэнні курсу сваёй валюты. Чаго яны чакаюць — незразумела. Але агульнавядома, што завышаны курс не прыводзіць ні да чаго добрага. А на міжбанкаўскім рынку ўвогуле занадта высокі кошт з'яўляецца своеасаблівым сігналам да таго, што хутка можа адбыцца рэзкае зніжэнне, а значыць, пэўную валюту трэба «скідваць», каб не прагарэць. Нездарма графікі, якія адлюстроўваюць дынаміку курсу той ці іншай грашовай адзінкі, як правіла, вельмі «нервовыя» і складаюцца з плаўных перыядаў росту і рэзкіх абвалаў. Апошнім часам аналітыкі прадракаюць еўра значнае зніжэнне ўжо да сярэдзіны года. І мне здаецца, што яны маюць рацыю.
Беларускі рубель зноў патаннеў. За гэты тыдзень долар адносна нашай валюты падаражэў на 20 рублёў (плюс 0,2%) да 9920. А еўра падняўся ажно на 230 рублёў (плюс 1,7%) да 13790. Адступіў назад толькі расійскі рубель — на 0,5 грашовай адзінкі (мінус 0,2%) да 278,5. Дарэчы, «расіянін» за апошнія дні здаў пазіцыі і адносна еўра з доларам. На гэта паўплывалі хваляванні ва ўсходняй Украіне.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.