Выстава «Духоўная кніга» адкрыецца 14 красавіка на філалагічным факультэце БДУ. Прысвечана яна галоўнаму хрысціянскаму святу — Вялікадню.
Увазе наведвальнікаў будуць прапанаваны розныя выданні Бібліі, кнігі пра беларускіх святых і асноўныя хрысціянскія таінствы, а таксама розная праваслаўная літаратура на беларускай мове. Тут жа будуць прадстаўлены і выданні пра сямейнае жыццё і праваслаўнае выхаванне дзяцей.
Гасцей чакае сустрэча з членам Беларускай біблейскай камісіі, загадчыкам кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ Іванам Чаротам. Камісія была створана ў 1989 годзе для перакладу ўсёй Бібліі на беларускую мову, якая выкарыстоўвалася б падчас богаслужэння. Акрамя таго, перад перакладчыкамі ставілася задача выпрацаваць такі варыянт царкоўна-беларускай мовы, які б захаваў традыцыі старажытнаславянскага пісьменства і адпавядаў нормам нацыянальнай мовы. Іван Чарота раскажа пра складанасці работы з богаслужэбнымі тэкстамі, пра дасягнутыя вынікі і бліжэйшыя перспектывы.
У перыяд работы выставы, якая прадоўжыцца да 20 красавіка, усе ахвотныя змогуць таксама пабачыць абразы Багародзіцы, якія найбольш часта прадстаўлены ў беларускіх храмах. Абразы з'яўляюцца экспанатамі фонду музея беларускай народнай культуры БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.