Вы тут

Пуцявінамі Песняра


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 11.04.14 г.

___________________________________________________________________________

Адзін з асноўных кірункаў дзейнасці супрацоўнікаў Коласавага дома — папулярызацыя спадчыны Якуба Коласа. Мэта перасоўных выставак — паказаць сувязь класіка з пэўным рэгіёнам ці мясцінай.

Колас

Дзякуючы арганізацыі гэтых экспазіцый летась да творчасці Песняра далучыліся жыхары Лепельшчыны. А цяпер у Светлагорскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстаўка “Пуцявінамі Якуба Коласа” з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы, якія ілюструюць сувязь паэта з Гомельшчынай, дзе ён неаднаразова бываў падчас творчых вандровак.

Напрыканцы 1931 года, у адзін з першых прыездаў у Гомель Якуб Колас сустракаўся з калектывам Беларускага драматычнага тэатра-ІІ і чытаў артыстам сваю драму “Вайна да пабеднага канца” (з 1937 г. п’еса займела новую назву — “Вайна вайне”). Праз шэсць гадоў наведаў Гомель, каб паглядзець гэтую п’есу ў БДТ-ІІ.

Наступная сустрэча з горадам адбылася толькі ў 1944 годзе. У сакавіку тут праходзіла выязная VI сесія Вярхоўнага Савета БССР. Якуб Колас з групай дэпутатаў прыехаў у Навабеліцу. У гэты ж дзень пакінуў запіс у сваім дзённіку: “Першае спатканне з роднай зямлёй, разбуранай, апаганенай, зрабіла вялікае ўражанне, усхвалявала”. Менавіта ў Навабеліцы напісаны верш “Над Прутам”. На cесіі Якуб Колас выступае з прамовай, абіраецца намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета БССР. Паралельна працуе над 17-м раздзелам паэмы “Адплата”.

Разам з членамі Надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых наведвае былы нямецкі канцлагер “Азарычы”. Па звароце ў Маскву пад уражаннем убачанага напісаў нарыс “Лагерь смерти”, які быў надрукаваны ў газеце “Известия”. Гэта быў адзін з першых твораў, што стаяць ля вытокаў беларускай дакументалістыкі пра вайну. Ён уяўляе сабой дакументальны запіс расповедаў вязняў пра злачынствы акупантаў.

У лісце да паэтэсы Эдзі Агняцвет паэт піша: “Мілая Эдзінька!... Ад’ехаўшы кіламетраў сто, а можа і меней ад Масквы, пападаеш у зону, дзе кіпелі бітвы. Нідзе няма цэлае станцыі... У Гомелі амаль ніводнага цэлага будынка не засталося. Захаваліся вуліцы на ўскрайку горада, дзе стаяць драўляныя домікі. Гомель — гэта труп горада: руіны, кучы друзу, бітай цэглы, гарэлага жалеза”. І там жа: “У дзень майго прыезду ў Новабеліцу была ясная пагода. Калі я пабачыў родныя беларускія землі і лясы, дык мяне ахапіла пачуццё, што мне захацелася плакаць”.

Сувязі з гэтым краем і людзьмі не парываліся. Сведчаннем таму — шматлікія лісты ад жыхароў Гомельшчыны да паэта з нагоды самых разнастайных грамадскіх і жыццёвых праблем. Калі Якуба Коласа не стала, адна з першых спачувальных тэлеграм прыйшла менавіта з Гомеля.

Яўгенія МЯТЛУШКА

Фрагмент выстаўкі “Пуцявінамі Якуба Коласа”.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.