Вы тут

«У дзяў­чы­ны гэ­тай ёсць Да­бры­ня і пры­га­жосць...»


Што бы­ло — бы­ло. Дач­ка ад­на­го мі­лі­цэй­ска­га на­чаль­ні­ка да­до­му прый­шла і ка­жа:

— Тат­ка, я ця­жар­ная.

Той, бед­ны, ні­чо­га сця­міць не па­спеў — яна ад­ра­зу ж ліст па­пе­ры на стол з ад­ра­са­мі, ім­ёна­мі:

— Гэ­та, — ка­жа, — спіс па­да­зра­ва­ных. Зай­мі­ся імі.

Баць­ка сва­ёй да­чцэ, свай­му бу­ду­ча­му ўну­ку ці ўнуч­цы, вя­до­ма ж, не во­раг. А та­му — «зой­мец­ца», «ві­на­ва­та­га» (у ця­жар­нас­ці) зной­дзе. Мо­жа, на­ват на­заўт­ра? І, як той ка­заў, з усі­мі на­ступ­ства­мі — у вы­гля­дзе рэ­гіст­ра­цыі шлю­бу...

У ма­ла­дзі­цы са здым­ка Ана­то­ля Кле­шчу­ка (кі­ну­лі во­кам на верх­ні?) та­ко­га баць­кі, на дум­ку мно­гіх чы­та­чоў «Звяз­ды», ня­ма. А та­му, па­вод­ле спа­да­ры­ні Клаў­дзіі Ду­бо­вік з Ві­лей­кі:

Ана­толь ня­хай пра­ба­чыць,

Але ж тое, што мы ба­чым...

Не да сме­шак... Не да жар­таў,

Бо дзі­ця шу­кае та­ту.

Са­мо?! Бед­нае!

Ня­ма­ла ад­ка­заў на пы­тан­не: ча­му? Ну, па-пер­шае, і на дум­ку спа­да­ра Мі­ка­лая Ста­рых з Го­ме­ля:

Коль­кі ро­зу­му та­го ма­ла­до­га?

Па­ка­ха­ла дзеў­ча­ня ра­да­во­га.

Ад яго ця­пер дзі­цят­ка лю­ляе,

Але проз­ві­шча

сал­да­та не знае.

Ну што тут бу­дзеш ра­біць — хут­ка­беж­нае ця­пер жыц­цё, імк­лі­ва раз­ві­ва­юц­ца і па­дзеі, і па­чуц­ці, пры­чым на­столь­кі, што на­ват не да проз­ві­шчаў ча­сам. Доб­ра (як лі­чыць спа­да­ры­ня Лю­боў Чыг­ры­на­ва з вёс­кі За­ба­лац­це Ві­лей­ска­га ра­ё­на), што хоць імя «ге­роя» вя­до­мае:

Бач, сал­да­ты — на пад­бор...

Але дзе ж яе Ягор,

Што так мно­га абя­цаў

І так хут­ка ця­гу даў?

Ён (дак­лад­ней, вя­до­ма ж, яны, так бы мо­віць, Яго­ры) на абя­цан­ні лёг­кія, на пад'­ём (каб за дзеў­ка­мі бе­гаць ці ад іх жа ўця­каць) — так­са­ма. Ін­шы­мі сло­ва­мі (ад спа­да­ры­ні Соф'і Ку­сян­ко­вай з вёс­кі Лу­чын Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­на):

Ка­лі дзеў­чы­на ў кра­се —

За­ля­ца­юц­ца — ну ўсе!

А як рап­там не­маў­ля...

— Хто ж та­ту­ся?

— Цур, не я!

4Пры­клад­на та­кая ж «гіс­то­рыя ка­хан­ня» і ў ліс­це спа­да­ры­ні Ма­рыі Гры­шчан­кі з Дзяр­жын­ска:

У мяс­тэч­ку часць ста­я­ла.

Ма­ня Ва­сю ўпа­да­ба­ла...

Пад­ма­нуў хла­пец дзяў­чы­ну:

«Па­мат­ро­сіў» і па­кі­нуў...

Вось — вя­зе ў часць сын­ка:

Бу­дзе хлоп­чык — сын пал­ка.

У га­ды вай­ны та­кое зда­ра­ла­ся — хлоп­чы­кі там рас­лі. Але ж каб сён­ня... Хай Бог ба­ро­ніць! Ну хоць бы та­му, што «экс­пе­ры­мент» з ся­мю нянь­ка­мі ся­бе не апраў­даў: у дзі­ця­ці па­він­ны быць ад­на ма­ці і адзін баць­ка. Па­жа­да­на — са­праўд­ны.

Дзе і ка­лі яго шу­каць? Най­леп­шы ва­ры­янт, вя­до­ма ж, усю­ды і за­га­дзя — за год, за два да на­ра­джэн­ня, а не та­ды, ка­лі дзі­ця ўжо з'я­ві­ла­ся...

Але ж... Не­ка­лі ў мо­дзе бы­ло пі­саць, што па-роз­на­му скла­да­юц­ца люд­скія лё­сы... А та­му ле­пей поз­на...

Ёсць пы­тан­не, як?

Спа­да­ры­ня Чыг­ры­на­ва з Ві­лей­шчы­ны лі­чыць, што ў та­кіх вы­пад­ках (як на здым­ку) мож­на, так бы мо­віць, «з пры­цяг­нен­нем трэ­ціх сіл» — у вы­гля­дзе ар­мей­ска­га на­чаль­ства:

Стар­шы­на да хлоп­цаў ба­сам:

— Мо­жа, хто з вас баць­ка

ча­сам?..

Вам, быч­кам, гу­ляць ах­во­та,

А пас­ля — га­дуй «сі­ро­так»...

Для та­го, каб іх не бы­ло, вар­та ўзяць у «след­чыя» спа­да­ра Іва­на Кур­се­ві­ча з вёс­кі Су­бот­ні­кі Іў­еў­ска­га ра­ё­на. На яго дум­ку, пад­час да­знан­ня па­трэб­на ад­но: пы­тан­не за­даў — і са­чы за рэ­ак­цы­яй. Ну на­прык­лад:

Во­зіць ма­ма

свай­го сы­на ў са­док.

Ну а по­бач —

хо­дзяць хлоп­цы ў «ра­док»

Аты-ба­ты —

ідуць сал­да­ты...

То ка­жы­це:

— Хто з вас та­та?

Ад­вяр­нуў­ся зу­ха­ва­ты...

Зна­чыць... ён і ві­на­ва­ты?

Адзін... А ас­тат­нія во­сем — у так зва­ным «спі­се па­да­зра­ва­ных»?..

Ну што тут бу­дзеш ра­біць?! Змя­ні­лі­ся ча­сы, а з імі і но­ра­вы. Гэ­та не­ка­лі, перш чым па­жа­ніц­ца, адно да ад­на­го пры­гля­да­лі­ся, пра сям'ю пы­та­лі­ся, сва­тоў за­сы­ла­лі. Аль­бо са­мі хлоп­цы з дзеў­ка­мі га­да­мі су­стра­ка­лі­ся, «ха­дзі­лі», дру­жы­лі...

І гэ­та зноў жа не­ка­лі ў хлоп­ца маг­ла быць ад­на дзяў­чы­на (а ў яе, ад­па­вед­на, адзін хло­пец). Ця­пер жа — ці вам ка­заць? — зда­ра­ец­ца роз­нае:

Во­сем хлоп­цаў, ад­на я —

Вось кам­па­нія мая:

За ўва­гу кож­ны біў­ся,

Па­куль хлоп­чык не з'я­віў­ся...

Хто з іх баць­ка?

Ўба­чым ско­ра

У пе­ра­да­чы «Хай га­во­раць».

Гэ­ты анонс (свай­го ро­ду) да­слаў у рэ­дак­цыю спа­дар Сця­пан Не­фі­до­віч з вёс­кі Лю­бань Лу­ні­нец­ка­га ра­ё­на. І меў ра­цыю, бо там жа, у пе­ра­да­чы Ма­ла­ха­ва, до­сыць час­та па ДНК вы­свят­ля­юць баць­коў­ства. Пас­ля ча­го мно­гія з «па­да­зра­ва­ных» уз­ды­ха­юць з па­лёг­кай: маў­ляў, дзя­куй Бо­гу, не я.

Ча­му? Ад­каз ад спа­да­ра Ана­то­ля Га­ра­чо­ва з вёс­кі Даў­на­ры Іў­еў­ска­га ра­ё­на:

Хто на зды­мак па­гля­дзіць,

Той і по­кліч кі­не:

На­ша спра­ва — не ра­дзіць,

А слу­жыць Ай­чы­не!

Гэ­та, як вя­до­ма, па­чэс­ны аба­вя­зак, і вы­ка­наць яго трэ­ба з го­на­рам, як лі­чыць Аляк­сей Суб­ач, шас­ці­клас­нік ся­рэд­няй шко­лы № 3 г. Ві­лей­ка:

Аты-ба­ты, йдуць сал­да­ты.

Ся­род іх — малечы та­та!

Прык­лад сы­ну па­ка­жы:

Ён рас­це, а ты — слу­жы!

Хоць яно, мо­жа, і лепш бы­ло б, каб до­ма за­стаў­ся, каб дзі­цят­ка га­да­ваць да­па­мог, бо іна­чай, на дум­ку спа­да­ры­ні Ра­і­сы Ва­сіль­е­вай з Го­ме­ля, бя­да мо­жа быць. Якая? Ды...

Пла­ча хлоп­чык днём і ноч­чу,

Ён слу­жыць так­са­ма хо­ча:

— Я з та­бою, — про­сіць та­ту...

Па­га­дзі­лі­ся сал­да­ты:

Бу­дзеш нам ма­лод­шым

бра­там!

Што, між ін­шым, за шчас­це, бо вель­мі ў мно­гіх ця­пер ні бра­тоў, ні сяс­цёр, ні ма­лод­шых, ні ста­рэй­шых.

Ча­му? Ды пры­чы­на вя­до­мая — спа­дар Ва­ле­рый Гаў­рыш з Ча­ву­саў прос­та агу­чыў яе:

Дэ­ма­гра­фію ў кра­і­не

І вай­скоў­цам не пад­няць,

Бо су­час­ныя жан­чы­ны

Па дзі­цят­ку, па адзі­ным,

Больш —

не хо­чуць на­ра­джаць.

Зрэш­ты, гэ­та, бу­дзем спа­дзя­вац­ца, пра ін­шых ма­ла­дзіц. Што да ге­ра­і­ні здым­ка (мож­на яшчэ раз во­кам кі­нуць), то яна (услед за спа­да­ром Аляк­санд­рам Ма­тош­кам з Ра­сон) ка­жа свай­му ма­лень­ка­му:

Не су­муй, сы­но­чак мой:

Тат­ка йдзе ў сал­да­ты.

Як ад­слу­жыць тэр­мін свой,

Вер­нец­ца да­ха­ты.

І, вя­до­ма ж, да жон­кі. Бо гэ­та пра ін­шых, пра не жа­на­тых па­куль яшчэ су­жэн­цы Аст­роў­скія з Мін­ска пі­шуць:

Кро­чаць хлоп­цы... Ма­лай­цы,

Ду­жа ўда­лыя бай­цы!

Ў ка­цял­ках агуль­ны «змест»:

Дум­кі — толь­кі пра ня­вест.

А ў тых, ад­па­вед­на (і на дум­ку спа­да­ры­ні Чыг­ры­на­вай), толь­кі пра жа­ні­хоў:

Што ні дзеў­ка на вы­дан­не,

Ля ка­зар­мы хо­дзіць зран­ня:

Афі­цэр­шай стаць ах­во­та,

Ге­не­раль­шай, мо­жа, по­тым?

Да та­го ж,

па­вод­ле спа­да­ра Га­ра­чо­ва:

Вель­мі мно­гія з жан­чын

Ма­ры­лі аб цу­дзе:

Муж — сал­дат,

дык, мо­жа, сын

Ге­не­ра­лам бу­дзе?

Толь­кі, як зда­вён бы­ва­ла,

Ма­ры не збы­ва­юц­ца,

Бо ў па­на ге­не­ра­ла

Свае дзе­ці ма­юц­ца.

Ад­куль яны (тыя дзе­ці) бя­руц­ца, до­сыць не­ча­ка­ная зда­гад­ка ў спа­да­ры­ні Ку­сян­ко­вай:

Бу­да­ваў пал­коў­нік да­чу —

Уз­вод сал­дат

ту­ды пры­зна­чыў.

Не жыц­цё, ка­заў, — ма­лі­на!

Ды «за­кла­лі» хлоп­цы...

й сы­на.

Яны гэ­та мо­гуць... Хоць по­тым (па­вод­ле спа­да­ры­ні Чыг­ры­на­вай)...

Пад'­ём, фіз­за­рад­ка,

Ву­чэн­ні, за­ня­ткі...

Ня­ма ў рас­па­рад­ку

Хві­лін на дзі­цят­ка.

І сён­ня — няй­на­чай —

Быў марш па тры­во­зе?..

Сын баць­ку па­ба­чыць

Ха­ця б па да­ро­зе...

Вось та­кія пі­ра­гі, як той ка­заў, хоць і не ўсе. Ёсць яшчэ не­каль­кі ўдум­лі­вых по­зір­каў на зды­мак, а зна­чыць, і ва­ры­ян­таў под­пі­саў. Па­вод­ле су­жэн­цаў Аст­роў­скіх, ма­ла­дзіч­ка з фо­та пы­тае ця­пер:

— Што ж вы, хлоп­цы да­ра­гія,

На­ват не гля­дзі­це?

Мо та­му, што ёсць дру­гія?

Ці та­му, што з дзі­цем?

Яно, ма­лое, вя­до­ма ж, мо­жа (на дум­ку спа­да­ра Не­фі­до­ві­ча) ад­пу­дзіць па­тэн­цый­ных жа­ні­хоў:

У дзяў­чы­ны гэ­тай ёсць

Да­бры­ня і пры­га­жосць...

Ды хлап­цам не да кра­сы —

Ад­вяр­ну­лі, бач, на­сы:

Ні ўва­гі і ні лас­кі...

От, каб дзеў­ка без ка­ляс­кі!..

Але ж ці вар­та ад­ра­зу вы­но­сіць пры­суд, спя­шац­ца з вы­сно­ва­мі? Як лі­чыць спа­дар Мі­ко­ла Кі­сель з Мін­ска — не:

Ідзя­це вы, хлоп­цы, чын­на...

Але ж глянь­це, ка­лі лас­ка:

Мо не за­му­жам дзяў­чы­на?

Мо­жа, бра­цік у ка­ляс­цы?

А на­огул... І на­пры­кан­цы (ва­ры­янт под­пі­су ад спа­да­ра Га­ра­чо­ва):

За бай­ца­мі дзеў­кі — лёць­ма

І ўпе­рад, і ця­пер...

Ка­лі ж по­бач кро­чыць —

жон­ка,

А ба­ец той — афі­цэр!

Вось гэ­та­кіх (са­ма ме­ней!) га­на­ро­вых зван­няў і ха­це­ла­ся б па­жа­даць усім на­шым чы­та­чам, усім бы­лым, са­праўд­ным і бу­ду­чым удзель­ні­кам кон­кур­су «Хто ка­го?».

За­ста­ло­ся пад­вес­ці вы­ні­кі. «Кот з мі­ну­ла­га здым­ка («Звяз­да», 5 са­ка­ві­ка 2014 г. Аўт.), спа­да­баў­ся ўсім! — пі­ша спа­да­ры­ня Ва­сіль­е­ва з Го­ме­ля. — І ча­го толь­кі з ім чы­та­чы не зра­бі­лі: ды­рэк­та­рам пры­зна­чы­лі, са­ма­гон­кай на­па­ілі (хоць кот та­ко­га глуп­ства са­бе не да­зва­ляе), па «ку­па­лу» бі­лі... І гуль­тай ён, маў­ляў, і зло­дзей, і ба­яз­лі­вец... А вось тое, што «...спрад­ве­ку ха­лас­цяк» — гэ­та слуш­на пад­ме­ча­на і, мо­жа, на­ват упер­шы­ню? Та­му спа­да­ру Ана­то­лю Га­ра­чо­ву мой аса­біс­ты дзя­куй!»

І, вя­до­ма ж, не толь­кі ад спа­да­ры­ні Ва­сіль­е­вай!

Ін­шыя чы­та­чы ў лі­ку пе­ра­мож­цаў на­зва­лі спа­да­рынь Чыг­ры­на­ву з Ві­лей­шчы­ны, Мар­ку­шэў­скую з Ба­ра­на­віч­чы­ны, Ку­сян­ко­ву з Ра­га­чоў­шчы­ны, Гу­дач­ко­ву з Жыт­ка­віч, а так­са­ма су­жэн­цаў Аст­роў­скіх з Мін­ска, спа­да­роў Пя­шэ­ві­ча з Жыт­ка­віч­чы­ны і Не­фі­до­ві­ча...

Вось з гэ­тым, апош­нім, мер­ка­ван­нем па­га­дзі­ла­ся і жу­ры ма­лень­кае рэ­дак­цый­нае. Та­му прыз у вы­гля­дзе пад­піс­кі на да­ра­гую сэр­цам га­зе­ту «Звяз­да» на трэ­ці квар­тал бя­гу­ча­га го­да на­кі­роў­ва­ец­ца ў вёс­ку Лю­бань Лу­ні­нец­ка­га ра­ё­на.

Хо­ча­це, каб да вас? Та­ды вы­піс­вай­це... Аль­бо, як і ра­ней, уваж­лі­ва гля­дзі­це на но­вы (ніж­ні) зды­мак, скла­дай­це вер­шы (мож­на шмат, але не больш, чым па во­сем рад­коў) і да­сы­лай­це ў рэ­дак­цыю. Пе­ра­маг­чы — маг­чы­ма! Пос­пе­хаў!

Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Ад яе ж шчы­рыя пра­ба­чэн­ні ўсім, чые рад­кі не прай­шлі стро­га­га кон­курс­на­га ад­бо­ру. Што крыўд­на, ча­сам з-за ад­на­го толь­кі рус­ка­га сло­ва, якое ў пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву «раз­валь­ва­ла» ўсю кан­струк­цыю вер­ша... А та­му, перш чым ад­пра­віць ліст, яшчэ раз яго пе­ра­чы­тай­це

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.